Прыгоды ў краіне майстроў

Інтэрактыўная гісторыя

 Прывітанне, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Я, Пракоп, захавальнІк музея. Вы ведаеце пра дамавых, а я - музейны.  Пад маёй аховай знаходзіцца шмат цудоўных экспанатаў, якія былі выраблены вельмі даўно майстрамі сваёй справы. Прывід, які жыве ў музеі, схаваў экспанат. Замест вырабу,  я ўбачыў надпіс: "Каб вярнуць каштоўную рэч  на сваё месца, трэба разгадаць яе сакрэты". Злодзей патрабаваў выканаць яго ўмову: "Разгадаць сакрэты гэтага экспаната могуць толькі цікаўныя і смелыя вучні, якія даведаюцца пра тое, як узнік гэты выраб, і змогуць скласці з кодавых слоў выказванне з патаемным сэнсам".  Акрамя гэтага, мне дазволена даць вам, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі, толькі адну падказку. Вось яна: "Гэты экспанат быў выраблены з каштоўных нітак". Калі вам  цікава, што гэта можа быць, і вы гатовы разгадаць сакрэт гэтага экспаната, я запрашаю вас, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, адправіцца са мной у падарожжа. Разам мы абавязкова здолеем гэта зрабіць і вярнуць цудоўны выраб на сваё месца! 

 Стварыце копію маршрутнага ліста на сваім гугл-дыску (Файл - Стварыць копію). Запаўняйце яго па меры праходжання этапаў. 

 Што трэба для ўдзелу ў вэб-квэсце"Прыгоды ў краіне майстроў"? 

1. Падрыхтаваць маршрутны ліст да работы: стварыць копію дакумента на сваім гугл-дыску (Файл - Стварыць копію). Вы будзеце запаўняць ліст па меры праходжання этапаў. 

2.Даць доступ для каментавання маршрутнага ліста па спасылцы аўтару квэста zelepuzhina.alla@gmail.com : справа ў дакуменце націснуць "наладжванне доступу", у верхняе поле ўвесці ўказаны адрас, выбраць" каментатар","адправіць".

3.Прайсці рэгістрацыю для ўдзелу ў квэсце. (Запаўняе капітан каманды, пры індывідуальным удзеле-сам удзельнік. )

Гэта машына часу перанясе вас у мінулае, прыгоды ўжо чакаюць вас!

Удалай працы, дарагія падарожнікі!

Націсні на машыну часу!

© Зеляпужына А.М., 2023      

  Купалаўскія праекты, 2023