У войны не детское лицо

У войны не детское лицо

У войны не детское лицо!

Но в глаза детей смотрела смерть,

Не щадила маленьких бойцов,

Им пришлось до срока повзрослеть.


Звание такое - "Сын полка",

Мужества святого колыбель!

Это ничего, что велика

На мальца солдатская шинель.


У него в отца бойцовский нрав,

Быть и не могло другой судьбы

У того, кто с гордостью читал

В старом Букваре: "Мы не ра-бы!"


Храбрости ему не занимать,

По плечу мальчонке ратный труд.

Заслонял собой мальчишка мать,

Ту, что люди Родиной зовут!

И. Савельева

Всемирно известно, что порой совсем еще дети играли большую роль в борьбе против немецких оккупантов. Мальчишки и девчонки, ярые патриоты своей страны, не только помогали старшим товарищам - партизанам и бойцам Красной Армии - но и сами совершали подвиги. Их имена знает каждый школьник: Валя Котик, Зина Портнова, Марат Казей... К сожалению, часто они так и оставались навсегда молодыми, отдавая свою жизнь за наше светлое будущее. В данном подразделе речь пойдет о детях, чьи судьбы затронула война.

!Если у Вас имеется какая-либо информация (будь то фотографии, документы, личные вещи, биография, либо просто Ваше воспоминание или семейная история) о малолетних защитниках нашей Родины, мы будем рады получить ее от Вас. Если Вы нашли какую-либо ошибку или неточность, мы постараемся ее исправить. Свои пожелания и предложения Вы можете направить нам по адресу taisiyatereshkovec@mail.ru. Надеемся на сотрудничество.

С братом и матерью

С отцом

Юный партизан

Во время службы. Г. Кировоград, 1948 г.

За работой

Крупеня

Демьян Владимирович

Крупеня Демьян Владимирович


Імя Дзям’яна Уладзіміравіча Крупені даўно вядома тым, хто любіць выяўленчае мастацтва. Быў ён лаурэатам I і II Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці ў Маскве, яго карціны выстаўляліся ў Англіі, Чэхаславакіі, Венгрыі, Германіі, Балгарыі, Літве, Латвіі, Украіне. Напісана больш за 1000 карцін.

Дзям’ян Уладзіміравіч нарадзіўся ў в.Судзілавічы Ушацкага раёна ў сялянскай сям’і 13 красавіка 1928 г. Перад вамі фотаздымкі, дзе ён з бацькам Уладзімірам Дзмітрыевічам, маці Нінай Маркаўнай, братам Цімафеем.

Калі пачалася вайна, Дзям’яну Уладзіміравічу было толькі трынаццаць гадоў. Бацька яго, як толькі пачалі стварацца атрады народных мсціўцаў, стаў партызанам брыгады Дубава.

У 1942г. партызаны вызвалілі тэрыторыю Ушацкага раёна, а вясной 1944г. сюды зноў былі кінуты буйныя злучэнні карнікаў. Вось тады, у час блакады, давялося ўзяць у рукі вінтоўку і Дзям’яну. Сям’я выходзіла з акружэння ў іншым месцы, а Дзям’ян з сябрам пайшоў на прарыў разам з ляснымі салдатамі.

Усё гэта заўсёды паўстае перад вачамі Дзям’яна Уладзіміравіча, калі ён бывае на мемарыяльным комплексе “Прарыў.

У канцы вайны яго разам з сябрамі камандзіравалі ва Усходнюю Прусію прыгнаць жывёлу для калгаса, маёмасць якога абрабавалі і знішчылі фашысты. Там, у адным з пасёлкаў, калі яны начавалі на гарышчы дома, ён знайшоў масляныя фарбы, але не ведаў, як карыстацца імі. Толькі пасля доўгіх спроб атрымалася нешта падобнае на пейзаж.

У дзённую школу пайсці не прыйшлося, трэба было дапамагаць сям’і, таму займаўся ў вячэрняй. І хоць вольнага часу было няшмат, захапленне маляваннем не пакідала яго. Ён пачаў шукаць кніг па мастацтву, з цікавасцю паглыбляўся ў чароўны свет фарбаў. А потым паступіў на завочны факультэт Маскоўскага народнага універсітэта мастацтваў імя Крупскай і паспяхова скончыў яго. Родныя: жонка Тамара Лаўрэнцьеўна, сыны Уладзімір і Рыгор заўсёды разумелі яго і падтрымлівалі захапленне жывапісам.

У карцінах Дзям’яна Уладзіміравіча жыццё саўгаса, яго працаўнікоў, родныя краявіды. Працуючы спачатку загадчыкам сельскага клуба, старшынёй рабочага камітэта саўгаса Кублічы, а потым дырэктарам Глыбачанскага СДК Дзям’ян Уладзімміравіч заўсёды быў сярод людзей, жыў тымі ж клопатамі, надзеямі, што і яны. Таму пад яго пэндзлем ажывалі малюнкі сяўбы, сенакосу і жніва. Саманадзейны мастак ствараў партрэты сваіх таварышаў-перадавікоў.

На выставе работ народных майстроў у Маскве былі выстаўлены 4 вялікія карціны Дзям’на Уладзіміравіча. За майстэрства і цікавае кампазіцыйнае рашэнне яму было прысвоена званне лаурэата Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці і ўручана медаль лаурэата.

Апошнія гады былі асабіста плённымі. Ён стварыў шмат карцін, удзельнічае ў шматлікіх выставах, упарта шукае новыя тэмы, перапрацоўвае напісаныя карціны.

Дыпламант Абласной выставы выяўленчага мастацтва “Святло душы” Першага фестывалю народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня” 1997-1998 (15 мая 1998, г.Віцебск).

Дыплом I ступені Міністэрства культуры БССР, Саюза мастакоў БССР Рэспубліканскай выстаўкі самадзейнага выяўленчага мастацтва “Слава працы” за карціну “Сенажаць”.

Дыплом I ступені рэспубліканскага агляду сельскай мастацкай самадзейнасці Міністэрства культуры БССР і БелСаўПраф ЦК ЛКСМБ, 1975.

Старэйшы мастак Ушаччыны. Працаваў загадчыкам Глыбачанскага сельскага Дома культуры, настаўнікам малявання Глыбачанскай сярэдняй школы, вёў заняткі ў студыі выяўленчага мастацтва пры Ушацкім раённым доме культуры. Чалавек вельмі шчыры, сур’ёзны, адданы сваёй справе. Сваім абавязкам лічыць выхоўваць дзяцей прыгажосцю. “Сёння, калі чалавек разумее мастацтва, мае пэўныя здольнасці ў тым ці іншым яго выглядзе, гэта пойдзе на карысць яму, кім бы ён не быў. Мы ведаем як добра маляваў авіяканструктар Антонаў, якія малюнкі ствараў касманаўт Ляонаў. Ды і ці мала яшчэ прыкладаў можна прывесці, калі вядомыя людзі спалучалі свой асноўны занятак з маляваннем, маючы здольнасці ў выяўленчым мастацтве, разумеючы яго. І гэта дапамагала ім ў жыцці”,- расказвае Дзям’ян Уладзіміравіч.

Вось так жыве і працуе гэты шчодры душой чалавек, адчуваючы прыцягненне роднай зямлі, услаўляючы мовай фарбаў яе хараство і веліч.

Узгоркаў Ушацкіх прысніцца абсяг,

Бярозкі і елкі, і пыл вечаровы.

І ў целе народзіцца раптам мастак,

Каб дзень і душу перайначыць нанова.

І фарбаў не хопіць, каб свет ахапіць,

Каб выказаць сілу, што міг нарадзіла.

А позірк гарыць, а з узгоркаў глядзіць

Зялёнае неба, смуга і Радзіма.