Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
друкарская машынка;
стол;
шафа кніжная;
партыйны білет;
пасведчанне да медалю «За трудовые отличия»;
ліст М. Гамолкі былому дырэктару школы
В.Б. Кошману.
«За вялікую трасу»
Аповесць прысвечана палёту ў сусветную прастору, будаўніцтву штучнага спадарожніка Зямлі. Гэта спроба зазірнуць у заўтрашні дзень, паказаць практычнае прымяненне тэарэтычных разлікаў вялікага рускага вучонага
К. Э. Цыялкоўскага.
«Шосты акіян»
Раман Мікалая Гамолкі даўно палюбіўся хлопцам. Рэдакцыя і аўтар атрымалі шмат лістоў, якія гавораць аб узросшай цікавасці юнага чытача да праблем касмічных пералётаў, да найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі.
Падзеі апошніх гадоў - запуск аўтаматычнай ракеты, з якой быў сфатаграфаваны зваротны бок Месяца, бяспрыкладны палёт Юрыя Гагарына - прымусілі аўтара ўнесці ў тэкст рамана некаторыя выпраўленні. Цяпер мы прапануем чытачу гэтую кнігу на рускай мове.
«Лета ў Калінаўцы»
Добра ўлетку! Устанеш на зорцы, возьмеш вуды ды і пайшоў сабе на возера! Любяць калінаўскія рабяты сваё возера і лес. Аднойчы ў лесе сустрэліся яны з незнаёмым чалавекам. Падазроным здаўся ім гэты чалавек: высокі, у кірзавых ботах, за плячыма рацыя, а ў руках - пісталет... Хлопцы затрымалі незнаёмца і завялі ў сяло. А ён аказаўся не шпіёнам зусім, а геолагам. Моцна пасябравалі юныя героі аповесці «Лета ў Калінаўцы» з тым геолагам, і з кавалём дзядзькам Архіпам пасябравалі. Ён яшчэ ім партызанскі мінашукальнік аддаў. Навошта? А вось прачытаеце кнігу - даведаецеся.
«Дзяўчына ішла па вайне»
У аповесці расказваецца аб складаным лёсе камсамолкі Ніны Воранавай. Ёй было сямнаццаць гадоў, калі на яе родную Смаленшчыну прыйшлі фашысты. Аўтар вачыма юнай гераіні паказвае, як у агні вайны выкоўваліся характары людзей, як нараджаліся мужнасць і гераізм савецкага народа ў барацьбе з ненавісным ворагам.
«Лясная крэпасць»
Драматычны раман сучаснага беларускага пісьменніка аб барацьбе беларускіх партызан з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
«Выбраныя творы» (1 том)
У аповесці «Дзяўчына ішла па вайне» расказваецца пра складаны лёс камсамолкі Ніны Воранавай. Ёй было сямнаццаць гадоў, калі на яе родную Смаленшчыну прыйшлі фашысты.
Аўтар вачыма юнай гераіні паказвае, як у агні вайны выкоўваліся характары людзей, як нараджаліся мужнасць і гераізм савецкага народа ў барацьбе з ненавісным ворагам.
Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае справы, мужнасць у горы ― пра ўсё гэта вядзе мастацкі аповед пісьменнік у творы «Лета ў Калінаўцы».
«Выбраныя творы» (2 том)
Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» ― настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчынай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі.
Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам.
Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае ўчынкі, мужнасць у горы ― вось пра што вядзе свой мастацкі аповед пісьменнік у аповесці «Добры дзень, школа!».
«Сокалы-сакаляняты»
У новай аповесці аўтар вяртаецца да тэмы Вялікай Айчынай вайны. Падпольшчыкі адной з беларускіх вёсак ствараюць на Жураўліным востраве сярод балот партызанскую базу. Акружаныя ворагамі, абаронцы вострава, галоўныя героі твора ― старшыня калгаса Улас Какора, ранены лётчык Арцём Белы і школьнік Лявон Пашук, ― не шкадуючы жыцця, гераічна змагаюцца з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
«Партызанскія сёстры»
Новы твор пісьменніка ― другая частка вострасюжэтнай аповесці «Дзяўчына ішла па вайне». У ёй прасочваецца далейшы лёс галоўнай гераіні Ніны Воранавай. Шукаючы партызанскі атрад, яна разам з сяброўкай трапляе ў складаныя, часам і трагічныя сітуацыі. У партызанскім атрадзе Ніна сустракае Сашу Бубянцова, смелага разведчыка, добрага і адданага сябра.