На базе мемарыяльнага музея праходзілі розныя мерапрыемствы:
Экскурсіі аб жыцці і дзейнасці аўтара.
Канферэнцыі па аповесцях Міколы Гамолкі “Дзяўчына ішла па вайне”, “Лета ў Калінаўцы”.
Літаратурные чытанні “Творчы шлях Міколы Гамолкі”.
Віктарына “Ці ведаеце вы таленавітых людзей Жыткаўшчыны?”
Выстава “Навагоднія цацкі і гісторыя іх з’яўлення”.
Выстава “Паштоўкі нашых продкаў” (70-90-я гады 20 ст.)
Конкурсы чытальнікаў прозы і паэзіі Міколы Гамолкі (дыплом II ступені на раённым конкурсе рытарычнага майстэрства).
Конкурсы малюнкаў да аповесцей “Лета ў Калінаўцы”, “Добры дзень, школа!”.
Падарожжа ў гісторыю паштовак СССР.
Таямніцы беларускага ўзору. Палескія рушнікі (сустрэча з Г.Лой, загадчыцай аддзела фальклору Жыткавіцкага раённага аддзела культуры).
Майстар-клас па вырабе абярэгаў “Лялькі-матанкі”, праведзены вядомай мастрыхай Саўчыц Ж.Б.
Літаратурная гасцёўня “У паэтычным садзе” з удзеламі Русай Таццыяны Васільеўны, начальнікам аддзела адукацыі, аматаркай беларускай паэзіі.
Сустрэча вучняў 9-10 класаў з членам рэдакцыі раённай газеты “Новая Палессе”, аўтарам кнігі “Вільча, Случ.Радзіма” Кулакевічам С.А.
На аснове матэріалаў мемарыяльнага музея вучнямі школы напісаны наступныя работы:
Навукова-даследчая работа “Мастыцкія асаблівасці паказу вайны ў аповесці М.Гамолкі “Дзяўчына ішла па вайне” (удзел у абласным конкурсе навуковых работ).
Навуковая-даследчая работа “З гісторыі ўзнікнення пішучых прадметаў” (дыплом III ступені ў абласным конкурсе “Музей у чамадане”).
Навукова – даследчая работа “Беларуская хата” (дыплом II ступені ў раённым конкурсе навукова-даследчых работ).