Мемарыяльны музей Міколы Гамолкі адкрыты 8 кастрычніка 2010 года.
Стварэнне музея адбылося па ініцыятыве творчай інтэлігенцыі, дзеячаў кальтуры і адукацыі Жыткавіцкага раёна. Ініцыятыва была падтрымана Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам. Дзякуючы Дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2009 – 2015 гады былі выдаткаваны матэрыяльныя сродкі на стварэнне мемарыяльнага музея. Музей аформлены мастакамі г. Мінска (кіраўнік Жараў).
У музеі 5 экспазіцый:
1. “Любімы край! Мяне ты змалку выняньчыў!”
2. Творчая спадчына пісьменніка-земляка
3. Рознабаковасць творчага таленту
4. У віры жыцця
5. Прызнанне яго заслуг
На ўліку ў музеі на 15.02.2023 г. знаходзіцца 395 экспанатаў асноўнага фонду і 52 – навукова-дапаможнага фонду.
У аснову экспазіцыі музея ўвайшлі матэрыялы, якія былі прадстаўлены блізкімі пісьменніка – жонкаю і сынамі: мастацкія творы аўтара, рукапісы асобных старонак яго твораў, прадметы хатняга ўжытку – пісьмовы стол, шафа з кнігамі Міколы Іванавіча, 2 друкавальныя машынкі, а таксама пісьмы і кнігі пісьменніка, якія дасланы самім аўтарам на імя былога дырэктара школы. Усяго экспанатаў 130.
На аснове матэрыялаў мемарыяльнага музея вучнямі школы напісаны наступныя работы:
Навукова-даследчая работа “Мастацкія асаблівасці паказу вайны ў аповесці М.Гамолкі “Дзяўчына ішла па вайне” (удзел у абласным конкурсе навуковых работ).
Навуковая-даследчая работа “З гісторыі ўзнікнення пішучых прадметаў” (дыплом III ступені ў абласным конкурсе “Музей у чамадане”).
Навукова – даследчая работа “Беларуская хата” (дыплом II ступені ў раённым конкурсе навукова-даследчых работ).
Работа ў музеі праводзіцца ў трох накірунках :
1) экскурсійна-выставачная работа,
2) культурна-адукацыйная работа,
3) работа по камплектаванні фонду музея.