Мемарыяльны музей
Мікалая Гамолкі
Мемарыяльны музей
Мікалая Гамолкі
Установа адукацыі: ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Жыткавічы імя Р.М. Тураўца”
Профіль: літаратурны
Адрас: 247953, Гомельская вобласць, г. Жыткавічы, вул. Сацыялістычная, 16А,
Музейны фонд: на ўліку ў музеі знаходзіцца 395 экспанатаў асноўнага фонду і 52 – навукова-дапаможнага фонду.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: экскурсійна-выставачная работа, культурна-адукацыйная работа, работа па камплектаванні фонду музея.
Музей прапануе экскурсію “Жыццёвы і творчы шлях М.Гамолкі”.
На базе музея праводзяцца экскурсіі аб жыцці і дзейнасці аўтара, канферэнцыі па аповесцях Міколы Гамолкі “Дзяўчына ішла па вайне”, “Лета ў Калінаўцы”, літаратурныя чытанні “Творчы шлях Міколы Гамолкі”, конкурсы чытальнікаў прозы і паэзіі Міколы Гамолкі, конкурсы малюнкаў да аповесцей “Лета ў Калінаўцы”, “Добры дзень, школа!”.