Тэма. Навуковыя асновы методыкі навучання грамаце
Тэма. Навуковыя асновы методыкі навучання грамаце
План
1.Сутнасць паняцця "грамата"
2.Лінгвадыдактычная аснова навучання грамаце
3.Фактары, якія ўскладняюць навучанне грамаце
1.Сутнасць паняцця "грамата"
Грамата – (грэч.grammata – пісьмо, кнігі, цытаты) – элементарнае першапачатковае чытанне і пісьмо, “пераклад” вуснай мовы ў пісьмовую і наадварот.
Грамата выяўляецца ў тым, што літары замяняюцца гукамі (чытанне), а гукі – літарамі (пісьмо).
Такое ўменне выпрацоўваецца ў першым класе на ўроку чытання і пісьма. Надзвычай важна, каб навучанне грамаце ажыццяўлялася на роднай мове вучня. Нездарма за пачатковае навучанне дзяцей на роднай мове няспынна змагаліся Ян Каменскі, К.Дз.Ушынскі, Я.Колас і інш.
2.Лінгвадыдактычная аснова навучання грамаце
Навучанне грамаце базіруецца на лінгвадыдактычнай аснове. Сістэма навуковых поглядаў на моўную сапраўднасць фарміруецца на аснове сэнсавых уяўленняў аб мове як рэальна існуючай з'яве, якая складаецца з такіх элементаў: тэкст, сказ, слова, гук.
А гэтыя элементы цесна звязаны з усімі раздзеламі лінгвістыкі:
1. фанетыкай: навучанне грамаце вядзецца гукавым аналітыка-сінтэтычным метадам, які ўключае:
навучанне гукавому аналізу слоў;
развіццё моўнага слыху і вымаўлення;
развіццё фанематычнага слыху (адрозненне гукаў)
Прыёмы ўдасканалення фанематычнага слыху:
- выдзяленне гуку;
- падзел слова на гукі;
- вызначэнне гуку і націску ў словах;
- падбор слоў з пэўным гукам;
- узбагачэнне слоўніка (развіццё звязнай мовы)
2. арфаэпіяй: работа па ўдасканаленні ў вымаўленні гукаў;
3. лексікай: развіццё вуснай мовы дзіця, работа над словам; цесная сувязь з сінтаксісам (пабудова словазлучэння → сказа → тэксту)
4. графікай: з выпрацоўкай навыкаў чытання праводзіцца навучанне пісьму. Дзеці вучацца абазначаць на пісьме гукі літарамі, складаць словы з літар і складоў, правільна пісаць з рукапісных і друкаваных тэкстаў, пісаць пад дыктоўку словы і кароткія сказы і авалодаць правіламі выкарыстання вялікай літары.
5. псіхалогіяй, анатоміяй, фізіялогіяй.
3.Фактары, якія ўскладняюць навучанне грамаце
Цяжкасці ўзнікаюць у тых дзяцей, для якіх уменне чытаць і пісаць – новая моўная дзейнасць. У такіх дзяцей назіраецца неадвольнае слуханне, цяжкасці ў час назірання непрывычнай моўнай з’явы, пры неабходнасці думаць.
Большасць вучняў авалодваюць уменнем чытаць і пісаць без цяжкасцей, але ў некаторых гэты працэс затрымліваецца па наступных прычынах:
адсутнасць умення аналізаваць, г.зн. дзяліць цэлае на часткі (склады – на гукі)
адсутнасць умення сінтэзаваць (аб’яднаць гукі ў склады…)
прывучаныя чытаць па складах, чытаюць павольна пры пераходзе да беглага чытання
блытаніна паняццяў гук і літара (чытанне па назве літар)
розная ступень падрыхтаванасці
Чаму так бывае?
недастатковае разумовае развіццё
непаседлівасць і імпульсіўнасць
хуткая стамляемасць
Прыёмы пераадольвання:
дружалюбнасць
добразычлівасць
цікавасць задання
гульнёвыя формы работы
фізкультмінуткі
пахвала
змена відаў дзейнасці
творчы падыход
артыстызм настаўніка
самакрытычны аналіз настаўнікам сваёй дзейнасці
Пытанні:
1.Што такое грамата?
2.З якімі раздзеламі лінгвістыкі звязана навучанне грамаце?
3.Па якіх прычынах узнікаюць цяжкасці пры навучанні грамаце?
4.Назавіце прыёмы пераадольвання цяжкасцей?
Спіс выкарыстаных крыніц
Айдарова, Л.И. Психологические проблемы обучения младших школьников / Л. И. Айдарова. - М.: Педагогика, 2006. - 144 с.
Коменский, Я.А. Избранные педагогические сочинения: в 2-х т./ Я.А. Коменский. – М.: Педагогика, 1982. – Т.1. - 656 с.
Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах: вуч. дапаможнік / пад.рэд. М.Г.Яленскага. – Мінск: Выш. шк., 2019. – 263 с.