Вынікі конкурсу сеткавых праектаў "Мы - беларусы!"
4 чэрвеня адбылося фінальнае мерапрыемства конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў.
Гран-пры конкурсу атрымала каманда «Бусляняты» (навучэнцы Гімназіі №4 імя Д.У. Казакевіча горада Гродна).
Дыплом I ступені атрымала каманда «Маналiт» (Андрэй Сіплівеня, студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы).
Дыплом II ступені заваявалі каманда «Матэматыкі» (студэнты 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі: Максім Забароўскі, Ульяна Войдак, Паліна Кухарэвіч, Сцяпан Савіцкі і Дзяніс Ванэлік) і каманда «Акцэнт кахання» (студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Акнабат Іламанава і Шагелдзі Аллабаеў).
Дыплом III ступені атрымалі каманда «Васiлёк» (Святлана Пашко, Растоўскі каледж культуры) і каманда «Зоркія дзяўчаты» (студэнткі 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мамыш Непесава, Махры Акмырадава і Махрыбан Даўлетгелдзіева).
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!
Навіна на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы
Запрашэнне на фінал конкурсу
31.05.2026 – апрабацыя праекта (конкурс сеткавых праектаў) "Мы – беларусы" завершана
Вынікі:
працу ў праекце цалкам завяршылі 6 каманд (21 чалавек, з іх - два каардынатары). Вынікі працы каманд размешчаны на сайце каманд. Удзельнікі праявілі творчасць і вынаходлівасць, стварылі ўнікальныя прадукты, праявілі любоў да роднай Беларусі. Усе ўдзельнікі – фіналісты.
Аўтары дзякуюць усім удзельнікам праекта за ўклад у даследаванне праблемы беларускай ідэнтычнасці, яе фарміраванне і развіццё.
Папярэднія вынікі:
поўнасцю завяршылі работу ў праекце 4 каманды: Акцэнт кахання, Бусляняты, Зоркія дзяўчыны, Малаліт. Спадзяемся, што да іх далучацца яшчэ дзве каманды: Васілёк і Матэматыкі.
28 - 31.05.2026 - заключны этап
План працы:
каманды выконваюць заданні заключнага этапа сеткавага праекта;
вынiкi працы неабходна адлюстраваць у табліцы перамяшчэння каманд, прадукт этапа размясціць на старонцы сайта каманд "Заключны этап".
Вынiкi этапа 2
З заданнямі гэтага этапа паспяхова справіліся каманды: "Маналiт" i "Акцэнт кахання".
Спадзяемся, што астатнія каманды таксама паспяхова справяцца з заданнямі этапа 2
Жадаем поспехаў!
Каардыкацыя праекта на форуме
Ёсць магчымасць абгаварыць на форуме цяжкія моманты пры працы ў сеткавым праекце. Форум завецца "Каардынацыя праекта", яго адрас.
21 - 27.05.2026 - этап 2 "Як праявiць любоў да роднай Беларусi?"
План працы:
каманды выконваюць заданні этапа "Мая Радзiма";
вынiкi працы неабходна адлюстраваць у табліцы перамяшчэння каманд, прадукт этапа размясціць на старонцы сайта каманд "Этап 2".
Вынікі этапа 1
Заданні этапа 1 выканалі 2 каманды: "Маналіт" і "Акцэнт кахання", каманда "Зоркія дзяўчаты" - на падыходзе.
Падтягнулася каманда "Бусляняты". Малайцы!
Вынікі працы каманды размяшчаюць на сайце каманд. Тут каманда "Бусляняты" стварыла асобную старонку.
Астатнія каманды размяшчаюць вынікі працы на старонках:
"Этап 1".
Жадаем поспехаў!
15 - 20.05.2026 - I этап "Як размаўляць па-беларуску прыгожа?"
План працы:
па меркаванні каманды ўдзельнікі выконваюць заданні этапа "Дзіўная мова" або этапа "Вялікая мова";
вынiкi працы неабходна адлюстраваць у табліцы перамяшчэння каманд, прадукт этапа размясціць на старонцы сайта каманд "Этап 1".
Вынікі падрыхтоўчага этапа
Да працы над праектам прыступілі 6 каманд. Гэта - навучэнцы і студэнты з Гродна і выкладчык з г. Растоў-на-Доне. Заданні падрыхтоўчага этапа выканалі поўнасцю 4 каманды (7 чалавек). Гэта каманды - Маналіт, Васілёк, Акцэнт кахання,
Зоркія дзяўчаты. Каманда "Маналіт" справілася з выкананнем заданняў усіх этапаў, поўнасцю завяршыла работу. Усе каманды - малайцы!
11 - 15.05.2026 - падрыхтоўчы этап
План працы:
сфармаваць каманды, размеркаваць абавязкі, стварыць візітоўку каманды;
пры жаданні можна стварыць сайт (блог) каманды або выкарыстоўваць сайт для каманд праекта (лiст "Падрыхтоўчы этап");
вынікі працы адлюстраваць у табліцы перамяшчэння каманд, заўважаныя недахопы - у журнале апрабацыі.
11 - 13.05.2026 - рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу сеткавых праектаў "Мы - беларусы"
На аснове сайта праекта "Мы – беларусы" ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" пройдзе конкурс сеткавых праектаў "Мы - беларусы" ў перыяд з 11.05.2026 па 05.06.2026 г. (крыніца інфармацыі). Рэгістрацыя удзельнікаў на старонцы.
11.05.2026 - пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў апрабацыі сеткавага праекта
Графік апрабацыі сеткавага праекта "Мы - беларусы!"
Апрабацыя сеткавага праекта "Мы – беларусы" пройдзе ў перыяд з 11.05.2026 па 31.05.2026 г.
11 – 15.05 – падрыхтоўчы этап, фарміраванне каманд
15 – 20.05 – I этап "Як размаўляць па-беларуску прыгожа?"
21 – 26.05 – II этап "Як праявіць любоў да роднай Беларусі?"
27 – 31.05 – заключны этап, падвядзенне вынікаў апрабацыі.
УВАГА!!!
Перамяшчэнне ў праекце адзначайце ў Табліцы перемяшчэння команд.
Вашы заўвагі і прапановы па паляпшэнні зместу і афармленнi сайта праекта просьба адлюстроўваць у Журнале апрабацыі.