Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Сайт сеткавага праекта "Мы – беларусы!" трэба разглядаць як частку інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя (ІАС) для аказання адукацыйных паслуг у форме дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Акрамя сайта ў ІАС ўваходзяць супольнасць для каардынатараў каманд, асяроддзе для зносін студэнтаў (навучэнцаў) з розных устаноў адукацыі, асяроддзе для вылучэння ідэй, правядзення навучальных даследаванняў і прэзентацыі вынікаў.
Гэта – сайт для бацькоў і ўсіх, каму гэта цікава. Для нашых сацыяльных партнёраў створаны старонкі Сэрвісы 2.0 у праекце, Экспертыза. На гэтых старонках партнёры пераконваюцца, што праект адпавядае дзяржаўным стандартам і што ўсе сервісы 2.0 выкарыстоўваюцца толькі для развіцця навучэнцаў.
Гэта – сайт для каардынатара каманды. Настаўнік, класны кіраўнік, бацька ці педагог дадатковай адукацыі, выкладчык ВНУ, студэнт могуць выступіць у ролі каардынатара каманды. На сайце для каардынатара прадстаўлены старонкі План ацэньвання, Прыклад працы каманды, Візітоўка.
Гэта – сайт для члена журы конкурсу праектаў. Члены журы ўважліва праглядаюць УСЕ старонкі і выстаўляюць балы ў адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі.
Пры стварэнні сайта выкарыстаны шаблон сайта сеткавага праекта.