"Беларусь! Зялёная, залатая!
Край мой светлы, што выпіў мора пакут!
Да апошняй бярозы благаслаўляю
Светлы дзень, калі я нарадзіўся тут".
Паважаныя бацькi!
У вашага дзіцяці падчас навучальнай працы будзе магчымасць публікаваць свае працы і праекты ў Інтэрнеце. Гэта можа быць сачыненне, творчая праца, малюнак, справаздачы па даследчай працы, фатаграфіі навучэнцаў класа (школы) або апісанне сумесных праектаў у мясцовым маштабе або на міжнародным узроўні. Людзі ва ўсім свеце з доступам у Інтэрнэт будуць у стане разгледзець і, магчыма, адрэагаваць на працу вашага дзіцяці. Мы лічым, што гэта магчымасць дадатковай адукацыі і паспяховага развіцця нашых навучэнцаў.
Мы будзем публікаваць гэтыя дакументы толькі з вашага пісьмовага дазволу. Для гэтага неабходна атрымаць вашу згоду на публікацыю фота і відэаматэрыялаў дзіцяці і дазвол на публікацыю яго творчых работ з указаннем толькі імя аўтара.
Перад публікацыяй матэрыялаў вашаму дзіцяці будзе аказана неабходная дапамога.
Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі размяшчэння матэрыялаў навучэнцаў у Інтэрнеце і адзначце публікацыі, якія не пажадана ажыццяўляць з вашага пункту гледжання.
Дзякуй за Ваша супрацоўніцтва!
Размяшчаючы матэрыялы навучэнцаў, мы будзем кіравацца наступнымі правіламі:
• Не дазваляецца выдаваць матэрыялы з нумарам тэлефона вашага дзіцяці, адрасам або прозвішчам.
• Не дазваляецца выдаваць матэрыялы, якія змяшчаюць любую інфармацыю, якая ўказвае на месцазнаходжанне вучня ў дакладную гадзіну, акрамя знаходжання яго ў школе або ўдзелу ў школьнай дзейнасці.
• Не дазваляецца публікацыя матэрыялаў, якія змяшчаюць непажаданы матэрыял або змяшчаюць прамыя або ўскосныя спасылкі на такі матэрыял.
• Перад публікацыяй матэрыялы павінны быць разгледжаны і ўхвалены настаўнікам - каардынатарам праекта.