"Быць Беларусам – гэта значыць свайго ні гуку не забыць,
усё чужое перайначыць, каб Беларусі вечнай быць".
Дарагія сябры!
Ці задумваліся вы над пытаннем: хто такі сапраўдны беларус?
Той, хто памятае свае карані? Любіць сваю Радзіму? Паважае бацькоў? Добра вучыцца?
Сапраўды працуе на карысць Айчыны?
Размаўляе і піша па-беларуску?
Ці ёсць нешта такое, уласцівае сапраўднаму беларусу, што ведаеце менавіта вы?
Вас цікавіць меркаванне беларусаў?
Як размаўляць па-беларуску прыгожа? Як правiльна пiсаць па-беларуску?
Як праявіць любоў да роднай Беларусі?
На гэтыя пытанні і трэба знайсці адказ вам, дарагія студэнты (старшакласнікі)!
Заключнае, самае галоўнае, пытанне праекта:
Як быць сапраўдным беларусам?
Да сустрэчы ў праекце, дарагія сябры!