Лапацічы, Лапацічы, забытая мясціна,
Тут у даýнія часы жыццё віром бурліла.
Прысадзіста туліліся да глінішчаý аýчарні,
З іх неслася гадамі авечае бляянне.
З-за бэраý выглядала новая адрына,
У стоўпах смачна пахла сухая канюшына.
А ліпы у спёку летам квітнелі пазалотай,
І на гумне за садам чуваць быў буслаý клёкат.
Раслі ў Вінцэнтове дубы у два абхваты,
У салаýіным спеве – алешнік сукаваты,
А ў Борках, на пагорку, палац стаяý высокі,
Пад музыку шляхетну паны ішлі ў скокі.
Тут Чорнага героі паслі панам авечкі
І цеплаю вясною ганялі стрыгчы ў Рэчкі.
За часам майго дзеда і Каралёк батрачыў,
А сын яго, Міколка, малюнкі у кніжцы ўбачыў.
За матчынай рукою чытаý склады заýзята,
І поспехам у навуцы быў задаволен тата.
Не думаў дзед Парыбак, і не згадала мама,
Што пастухі-суседзі сустрэнуцца ў раманах.
Бурлівае жыццё былое скасавала,
Прывабная мясціна цяпер запуставала.
Лапацічы, Лапацічы, слаýная мясціна!
Ты Беларусі нарадзіла
Пісьменніка-грамадзяніна.
Аркадзь Маркавіч Новік
в. Жабчава, 1995 г.