Паважаныя ўдзельнікі інтэрнэт-праекта!
Віншуем Вас з выхадам на фінішную прамую.
З 16 красавіка стартуе апошні этап нашага праекта.
Вы ўсе цудоўна папрацавалі!!!
Прыйшоў час паказаць непаўторнасць і загадкавасць свайго роднага куточка гасцям! А для гэтага неабходна распрацаваць цікавы і захапляльны турыстычны маршрут...
Турыстычнае агенцтва запрашае ..
Заданні тура:
1. Распрацуйце віртуальны турыстычны маршрут па месцах, звязаных з легендамі малой Радзімы.
2. Нанясіце маршрут і яго пункты з апісаннем на агульную Google карту (маршрут павінен уключаць 5 пунктаў).
3. Стварыце медыяпрадукт з рэкламай свайго маршрута.
Новая інструкцыя па нанясенні маршрута на карту.
Для карэктнай працы з картай Google рэкамендуем працаваць па спасылцы.
УВАГА!!! МАРШРУТЫ НАНОСІМ НА СЛОЙ КАРТЫ "ТУРЫСТЫЧНАЕ АГЕНЦТВА ЗАПРАШАЕ"!!!
Ацэньванне тура:
1. За нанесены маршрут можна атрымаць да 10 балаў.
2. Абарона віртуальнай экскурсіі і падвядзенне вынікаў праекта адбудзецца ў маі на базе ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі".
УВАГА!
Вочны этап (фінал) адбудзецца 17 мая.
Інфармацыйнае пісьмо будзе адпраўлена кожнай камандзе на адрас установы адукацыі.