Віншуем праваслаўных вернікаў са светлым Вялікаднем!
Свята Уваскрэсення Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць гэтага свята перапаўняе сэрцы мільёнаў вернікаў усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і аднаўлення.
Вясновыя велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца аб родных і блізкіх, быць літасцівымі да незнаёмых людзей.
Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці не згасае ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучыні.
Жадаем Вам невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.
Паважаныя краязнаўцы!
Перш, чым прыступіць да выканання заданняў 4 тура,
прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны. Жадаем поспехаў!
Паважаныя ўдзельнікі інтэрнэт-праекта.
З 9 па 15 красавіка Вам неабходна выканаць заданні чацвёртага тура.
Заданні тура:
1. Знайдзіце легенды, звязаныя з помнікамі прыроды сваёй мясцовасці.
2. Стварыце фотаальбомы абраных аб'ектаў.
3. Нанясіце аб'екты (маркеры), пра якія знойдзены легенды і паданні, на агульную Google карту з прымацаваннем легенды і фотаальбома.
4. Сабраныя матэрыялы для стварэння зборніка размясціце
на Google дыску або дашліце на электронную пошту gimn1dyatlovo@gmail.com.
Для карэктнай працы з картай Google рэкамендуем працаваць па спасылцы.
УВАГА!!! МАРКЕРЫ НАНОСІМ НА СЛОЙ КАРТЫ "ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ"!!!
Ацэньванне тура: за кожную легенду каманда можа атрымаць да 5 балаў (3 бала за легенду+2 бала за фотаальбом). Бонусныя балы будуць налічаны за дадатковыя легенды і паданні (па 2 балы за легенду).
P.S. Прапануем пазнаёміцца з інфармацыяй аб тым, што адносіцца да помнікаў прыроды.