Паважаныя ўдзельнікі інтэрнэт-праекта.
З 19 па 25 сакавіка Вам неабходна выканаць заданні першага тура.
1. Знайдзіце легенды пра паходжанне назваў не менш трох населеных пунктаў сваёй вобласці.
2. Нанясіце маркеры населеных пунктаў, пра паходжанне назваў якіх знойдзены легенды, на агульную Google карту з абавязковым прымацаваннем легенды (* легенда можа быць прымацавана ў выглядзе дакумента, відэароліка, аўдыёфайла).
3. Сабраныя матэрыялы для стварэння зборніка размясціце на Google дыску або дашліце на электронную пошту gimn1dyatlovo@gmail.com.
Інструкцыя па нанясенні маркера на карту.
Для карэктнай працы з картай Google рэкамендуем працаваць па спасылцы.
Заданні тура:
А ці ведаеце Вы, адкуль пайшла назва таго населенага пункта, у якім жывяце?
Прапануем Вам пачаць са збору легенд і паданняў пра паходжанне назваў паселішчаў.
Ацэньванне тура: за 3 легенды каманда можа атрымаць да 15 балаў (3 бала за легенду+2 бала за наяўнасць фота і відэаматерыялаў). Бонусныя балы будуць налічаны за дадатковыя легенды і паданні (па 2 балы за легенду).