Паважаныя ўдзельнікі інтэрнэт-праекта!
Ад усёй душы віншуем усіх каталікоў з вялікім светлым Вялікаднем!
Міру і росквіту вашаму дому, дабрабыту і шчасця!
Вялікдзень, Светлае Хрыстова Уваскрэсенне - найстаражытнае і самае важнае хрысціянскае свята. Усталявана ў гонар Уваскрэсення Езуса Хрыста, якое з'яўляецца цэнтрам усёй біблейскай гісторыі і асновай усяго хрысціянскага вучэння.
Хрыстос уваскрос!
Праваслаўных вернікаў ад усёй душы віншуем з Вербніцай!
Не я б'ю, вярба б'е, праз тыдзень Вялікі дзень -
будзь здаровы, як вада, будзь багаты, як зямля.
Вербніца традыцыйна адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Гэта свята лічыцца адным з самых шануемых.
У гэты дзень у царкве падчас усяночнай службы асвячаюцца галінкі вярбы, за якімі трэба напярэдадні схадзіць у лес да ўзыходу сонца. Затым іх прыносяць у дом і ставяць каля абраза. Згодна з царкоўнай традыцыяй, яны павінны прастаяць увесь год, ахоўваючы сям'ю ад няшчасцяў. У народзе лічылі, што асвечаная вярба мае цудатворную гаючую сілу, здольную пазбавіць людзей і жывёл ад хвароб, урокаў, а дом - ад пажараў і паводак.
Чаму менавіта вярба? Славяне абралі для сябе сімвалічнае дрэва вярбу, парасткі якой распуска-юцца аднымі з першых і пачынаюць квітнець і зелянець да гэтага дня. Такім чынам, у славян свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім атрымаў назву Вербніца.
У Вербную нядзелю здаўна захавалася традыцыя: каб быць здаровымі, людзі не вельмі моцна б'юць адзін аднаго галінамі вярбы, асабліва дзяцей, жадаюць здароўя і дабрабыту ў сям'і.
Гэты тыдзень асаблівы! Менавіта таму мы прапануем прысвяціць яго знаёмству з легендамі і паданнямі, звязанымі з храмамі сваёй мясцовасці.
Заданні тура:
1. Знайдзіце не менш трох легенд, звязаных з храмамі сваёй мясцовасці.
2. Стварыце фотаальбомы абраных храмаў.
3. Нанясіце храмы (маркеры), пра якія знойдзены легенды і паданні, на агульную Google карту з прымацаваннем легенды і фотаальбома.
4. Сабраныя матэрыялы для стварэння зборніка размясціце
на Google дыску або дашліце на электронную пошту gimn1dyatlovo@gmail.com.
Для карэктнай працы з картай Google рэкамендуем працаваць па спасылцы.
УВАГА!!! МАРКЕРЫ НАНОСІМ НА СЛОЙ КАРТЫ "СВЯТЫНІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ"!!!
Ацэньванне тура: за 3 легенды каманда можа атрымаць да 15 балаў (3 бала за легенду+2 бала за фотаальбом). Бонусныя балы будуць налічаны за дадатковыя легенды і паданні (па 2 балы за легенду).