Паважаныя ўдзельнікі інтэрнэт-праекта.
З 26 сакавіка па 1 красавіка Вам неабходна выканаць заданні другога тура.
Заданне 1
Вам неабходна падзяліць назвы населеных пунктаў на групы па паходжанню. Назвы трэба ўпісаць у схему як прыклады. Напрыклад, назва вёскі Змяёўцы паходзіць ад вялікай колькасці змей у наваколлі. Значыць, яе назва звязана з раслінным і жывёльным светам.
Увага! Прапануем Вам пазнаёміцца з тэарэтычнымі асновамі класіфікацыі айконімаў (назваў населеных пунктаў).
Скапіруйце схему на свой Google дыск, запоўніце яе прыкладамі і дашліце на электронную пошту gimn1dyatlovo@gmail.com.
Па-першае, нам неабходна завяршыць 1 тур. Для гэтага пазнаёмцеся з легендамі і паданнямі, сабранымі іншымі камандамі. Легенды можна прачытаць на карце, націснуўшы на маркер.
Заданне 2
Знайдзіце легенды пра паходжанне назваў не менш трох рэк або азёр сваёй вобласці.
Заданне 3
Нанясіце маркеры гідралагічных аб'ектаў, аб паходжанні назваў якіх знойдзены легенды, на агульную Google карту з абавязковым прымацаваннем легенды (* легенда можа быць прымацавана ў выглядзе дакумента, відэароліка, аўдыёфайла).
УВАГА!!! МАРКЕРЫ НАНОСІМ НА СЛОЙ КАРТЫ "СІНЯВОКАЯ БЕЛАРУСЬ"!!!
Заданне 4
Сабраныя матэрыялы для стварэння
зборніка размясціце на Google дыску або дашліце на электронную пошту gimn1dyatlovo@gmail.com.
Для карэктнай працы з картай Google рэкамендуем працаваць па спасылцы.
Ацэньванне тура: за 3 легенды каманда можа атрымаць да 15 балаў. Бонусныя балы будуць налічаны за дадатковыя легенды і паданні (па 2 балы за легенду).
Беларусь - край тысяч рэк і азёр. Сінявокай нашу рэспубліку называюць не толькі дзякуючы вялікім і малым азёрам, якіх налічваецца каля 11 тысяч, але і шматлікім рэкам. У невялікай па плошчы Беларусі налічваецца больш за 20 тысяч рэк і ручаёў.
За полем, за пожнямi,борам
Сiнеюць абшары азёраў.
Так хочацца iм пакланiцца
Сцюдзёнай вадзiцы напiцца.
У iх акунуцца i ў раннi,
Змыць горкiя слёзы кахання,
А вечарам глянуць на зоры,
Што плешчуцца ў гладзi азёраў.
Вякамi было так, напэўна,
Што зорам патрэбна выснова
Паслухаць, як хвалi напеўна
Вядуць мiж сабой перамовы.
За полем, за пожнямi , борам
Красуюць , сiнеюць азёры,
Пяшчотаю сэрца кранаюць,
Бо у iх прыгажосць майго краю.