Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Варончаю
Я знаю: пад тваім крылом
Прыгарнуся аднойчы
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Варо́нча— вёска ў Беларусі, на рацэ Карчоўцы. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавету Карэліцкага раёну Гродзенскай вобласці. Насельніцтва на 2010 год — 355 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Карэлічаў.
Краіна: Беларусь
Вобласць: ГродзенскаяКарэліцкі
Сельсавет: Райцаўскі
Насельніцтва: 355 чал (2010)
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231454
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′47″ пн. ш.26°03′36″ у. д.Каардынаты: 53°24′47″ пн. ш. 26°03′36″ у. д.