Этап 1. «ТЭОРЫІ МНОГА НЕ БЫВАЕ»
Як выглядае сувязны?
Мэта — удакладніць праблемныя і цяжкія для засваення пытанні тэмы і скласці план даследавання.
Задачы этапа:
1. Праводзім мазгавы штурм, вынікі размяшчаем на сайце каманды.
2. Даследуем науковую и навукова-метадычную літаратуру па тэме праекта (правілы вывучэння літаратуры і складання літаратурнага агляду; тэхніка работы са спецыяльнай літаратурай).
3. Арганізуем onlinе-канферэнцыю (Як арганізаваць onlinе-канферэнцыю без памылак; пяць правіл арганізацыі відэаканферэнцыі) для абмеркавання праблемных і цяжкіх пытанняў тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа» і падзелу іх для падрыхтоўкі тэарэтычнага матэрыялу па тэме праекта.
4. Распрацоўваем прэзентацыю (правілы стварэння вучэбных прэзентацый, агульныя правілы афармлення прэзентацый).
5. Ствараем інтэрактыўны плакат (для работы выкарыстайце сэрвіс GENIALLY, пазнаёмцеся з Інструкцыяй па рабоце ў сэрвісе Genially, крытэрыі ацэньвання інтэрактыўнага плаката).
6. Рыхтуем ментальную карту (для работы выкарыстайце сэрвіс Міndomo ці SpiderScribe
(іншыя сэрвісы для стварэння ментальных карт); пазнаёмцеся з метдычнымі рэкамендацыямі па складанні ментальных карт; крытэрыі ацэньвання ментальных карт).
7. Праводзім аналіз падрыхтаваных прадуктаў, вынікі аналізу размяшчаем на сайце каманды:
8. Адбіраем сродкі правядзення даследавання на наступным этапе праекта.
9. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
10. Праводзім рэфлексію.
Вынікі даследавання:
вынікі мазгавога штурму;
прэзентацыі, інтэрактыўныя плакаты, ментальныя карты;
лісты аналізу прадуктаў этапа.