Паважаныя студэнты,
а таксама вашыя браты і сёстры,
мамы і таты, бабулі і дзядулі!
Я думаю, што вы не дзівіцеся з таго, што ўся сям’я можа прымаць удзел у сеткавым адукацыйным праекце!
Вы – студэнты-педагогі!
Многія вашыя сем’і – гэта дынастыі настаўнікаў!
Мы ганарымся гэтым!
Таму, думаецца, што не трэба доўга расказваць наколькі прысутнасць сям’і ў тым, што вы робіце, важная і неабходная!
Хто ведае, але, магчыма, вашыя ідэі і вопыт, атрыманыя падчас работы над праектам, падрыхтаваныя заданні і практыкаванні, напісаныя лінгвістычныя казкі дапамогуць і вам, і другім педагогам арганізаваць працэс вывучэння тэмы “Галоўныя члены сказа” проста, лёгка і цікава!
Сям'я – гэта падтрымка і аснова!
І калі ў вас узнікае цяжкасць ці нейкае непарузуменне, то вы можаце звярнуцца да сваіх родных і блізкіх падчас работы над праектам!
Паважаная сям’я, калі ласка, падтрымайце, дапамажыце, падкажыце, абмяркуйце ці проста пагаварыце!
Мы ведаем, што сям’я – гэта той падмурак, на якiм трымаецца дзяржава! Моцная сям’я – моцная дзяржава!
У адносінах да сеткавага вучэбнага праекта сякажу так:
"Моцная сям'я - удалы праект!"
Не верыце? Давайце праверым!