Прывітанне ўсім!
Ну, вось мы і на асноўным этапе! Я спадзяюся, што работа на старце вас зацікавіла і натхніла на новыя дасягненні. Асноўны этап будзе складацца з трох частак:
«Тэорыі многа не бывае» (1 тыдзень);
«Практыкаванне дае больш, чым добрая прыродная здольнасць» (1 тыдзень);
«Казачнае аб'яднанне» (1 тыдзень).
Асноватворнае пытанне:
Сувязныя сказа маюць аднолькавыя правы і абавязкі?
Праблемныя пытанні:
1. Як выглядае сувязны?
2. Што робіць сувязны ў сказе?
3. Сувязнога бывае многа?
Пважаныя студэнты, падчас работы на асноўным этапе сеткавага праекта нам неабходна будзе:
1. Даць характарыстыку злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувязі.
2. Распрацаваць заданні і практыкаванні, якія будуць раскрываць асаблівасці кожнага віду сувязі.
3. Даследаваць сказы з рознымі відамі сувязі.