В Я С Е Н Н Я Я С Е С І Я (К Р А С А В І К)
Тэрмін 26-27 красавіка
План работы
Пазнаёміцца з буклетам сеткавага праекта “Сувязныя складанага сказа” і планам праекта.
Прайсці апытанне “Мой прагноз на праект”.
Пазнаёміцца з правіламі работы ў камандзе і падпісаць іх.
Прайсці тэст "Віды і сродкі сувязі частак складанага сказа".
Запоўніць табліцу В-Ц-Д (што вы ведаеце па праблеме, што хочаце даведацца).
Пазнаёміцца з правіламі бяспечнай работы ў Інтэрнэце і правіламі пошуку інфармацыі. Кожнай камандзе карысна будзе засвоіць матэрыял дыстанцыйнага курса бяспечнага карыстання рэсурсамі сеткі Інтэрнэт (для студэнтаў і старшакласнікаў).
Пазнаёміцца са стартавай прэзентацыяй праекта, абмеркаваць план работы над праектам, размеркаваць ролі (слайды 7-8).
Пазнаёміцца з крытэрыямі ацэньвання праекта.
Стварыць сайт каманды.
Камандзе патрэбныя: назва, дэвіз, эмблема, візітоўка (прыклад работы каманды).
Знайсці сябе на карце ўдзельнікаў і пастаўце пазнаку.
Перамяшчэнне ў праекце адзначаць у табліцы перамяшчэння каманд "Крокі да поспеху" (там жа размешчаны спасылкі на патрэбныя дакументы).
Прайсці рэфлексію.
Этап 1. «Тэорыі многа не бывае»
Тэрмін 28 красавіка - 2 мая
План работы
1. Праводзім мазгавы штурм, вынікі размяшчаем на сайце каманды.
2. Даследуем науковую и навукова-метадычную літаратуру па тэме праекта (правілы вывучэння літаратуры і складання літаратурнага агляду; тэхніка работы са спецыяльнай літаратурай).
3. Арганізуем onlinе-сустрэчу для вызначэння пытанняў, па якіх каманды будуць рыхтаваць прэзентацыю, ментальную карту, інтэрактыўны плакат.
4. Распрацоўваем прэзентацыю (правілы стварэння вучэбных прэзентацый, агульныя правілы афармлення прэзентацый).
5. Ствараем інтэрактыўны плакат (для работы выкарыстайце сэрвіс GENIALLY, пазнаёмцеся з Інструкцыяй па рабоце ў сэрвісе Genially, крытэрыі ацэньвання інтэрактыўнага плаката).
6. Рыхтуем ментальную карту (для работы выкарыстайце сэрвіс Міndomo ці SpiderScribe (іншыя сэрвісы для стварэння ментальных карт); пазнаёмцеся з метдычнымі рэкамендацыямі па складанні ментальных карт; крытэрыі ацэньвання ментальных карт).
7. Праводзім аналіз падрыхтаваных прадуктаў, вынікі аналізу размяшчаем на сайце каманды:
8. Адбіраем сродкі правядзення даследавання на наступным этапе праекта.
9. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
10. Праводзім рэфлексію.
Этап 2. «Практыкаванне дае больш, чым добрая прыродная здольнасць»
Тэрмін 3 - 7 мая
План работы
1. Распрацоўваем анкету «Што такое сувязны?» (Як правільна скласці анкету; структура і правілы складання анкеты; як стварыць форму ў Google Forms: пакрокавая інструкцыя) і размяшчаем яе на сайце каманды.
2. У суполцы сеткавага праекта «Сувязныя складанага сказа» арганізуем onlinе-галасаванне за лепшую анкету (Як арганізаваць onlinе-галасаванне ў Telegram).
3. Адбіраем сэрвісы Web 2.0 для стварэння вучэбных заданняў і практыкаванняў па найбольш складаных пытаннях тэмы «Спосабы і віды сувязі частак складанага сказа»: лепшыя onlinе-сэрвісы для стварэння навучальных гульняў і гульнявых практыкаванняў; Web-праекты WEB 2.0, якія можна эфектыўна выкарыстоўваць у адукацыйнай дзейнасці; адукацыйная платформа Joyteka; канструктар інтэрактыўных заданняў LearningApps.
4. Распрацоўваем адно практыкаванне або заданне па тэме «Спосабы і віды сувязі частак складанага сказа» і размяшчаем на сайце каманды.
5. Праводзім узаемаапрабаванне распрацаванага матэрыялу.
6. Вынікі ўзаемаапрабавання запісваем у табліцу аналізу заданняў.
7. Адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта.
8. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
9. Праводзім рэфлексію.
Этап 3. «Казачнае аб'яднанне»
Тэрмін 8 - 12 мая
План работы
1. Праводзім мазгавы штурм пры дапамозе эсэ «Што я ведаю пра лінгвістычную казку?» (ЭСЭ: план і структура; Лінгвістычная казка як разнавіднасць прадметнай казкі; Пра лінгвістычную казку).
2. Размяшчаем эсэ на сайце каманды.
3. Кожная каманда піша па адной лінгвістычнай казцы па пытаннях тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа» і размяшчае іх на сайце каманды (Зборнік лінгвістычных казак (прыклады).
4. Пры дапамозе сервісаў Web 2.0 афармляем лінгвістычныя казкі на сайце каманды.
5. Праводзім аналіз падрыхтаваных казак (лісток аналізу).
6. У суполцы сеткавага праекта «Сувязныя складанага сказа» арганізуем onlinе-галасаванне за лепшую лінгвістычную казку.
7. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
8. Праводзім рэфлексію.
ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП
Тэрмін 13 - 16 мая
План работы
1. Правядзенне экспертызы падрыхтаваных работ.
2. Прэзентацыя падрыхтаваных работ на старонках сайтаў каманд.
3. Запаўненне табліцы перамяшчэння.
4. Падвядзенне вынікаў.
5. Рэфлексія па выніках праекта.
6. Атрыманне ўзнагароды.