Паважаныя студэнты!
Вітаю вас на падрыхтоўчым этапе
сеткавага праекта "Сувязныя складанага сказа"!
Калі вы зарэгістраваліся ў сеткавым праекце, значыць вы гатовыя да навукова-даследчай работы ў галіне сінтаксісу беларускай мовы. Вы будзеце працаваць над выяўленнем праблемных пытанняў тэмы "Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа", затым правядзеце эксперыментальнае даследаванне, знойдзеце аптымальныя шляхі вырашэння праблемных пытанняў. Вы выканаеце ролю выкладчыка, эксперта, тэхніка, спікера і інш.
Вам неабходна будзе :
выканаць тэсты і прайсці анкетаванне;
падрыхтаваць відэа- і прэзентацыйныя матэрыялы па выніках праведзенага даследавання;
стварыць інтэрактыўныя плакаты па вучэбных пытаннях тэмы.
Падчас работы ў праекце вы набудзеце карысныя для вас прафесійныя навыкі, адкрыеце для сябе новыя магчымасці Інтэрнэту, асвоіце методыку работы з сэрвісамі Web 2.0.
Вы будзеце працаваць у Камандзе, узаемадзейнічаць адзін з адным у Інтэрнеце і размяшчаць там вынікі сваёй работы.
Завершыць нашу работу мерапрыемства па прадстаўленні вынікаў вашай работы, дзе вы зможаце прэзентаваць вынікі свайго даследавання. Паколькі работа будзе праводзіцца ў камандзе, то па выніках работы ў праекце вы атрымаеце разнастайныя ўзнагароды.
Ну, што!? Наперад!
План работы студэнтаў
Пазнаёміцца з буклетам сеткавага праекта “Сувязныя складанага сказа” і планам праекта.
Прайсці апытанне “Мой прагноз на праект”
Пазнаёміцца з правіламі работы ў камандзе і падпісаць іх.
Прайсці тэст "Віды і сродкі сувязі частак складанага сказа".
Запоўніць табліцу В-Ц-Д (што вы ведаеце па праблеме, што хочаце даведацца).
Пазнаёміцца з правіламі бяспечнай работы ў Інтэрнэце і правіламі пошуку інфармацыі. Кожнай камандзе карысна будзе засвоіць матэрыял дыстанцыйнага курса бяспечнага карыстання рэсурсамі сеткі Інтэрнэт (для студэнтаў і старшакласнікаў).
Пазнаёміцца са стартавай прэзентацыяй праекта, абмеркаваць план работы над праектам, размеркаваць ролі (слайды 7-8).
Пазнаёміцца з крытэрыямі ацэньвання праекта.
Стварыць сайт каманды.
Камандзе патрэбныя: назва, дэвіз, эмблема, візітоўка (прыклад работы каманды).
Знайсці сябе на карце ўдзельнікаў і пастаўце пазнаку.
Перамяшчэнне ў праекце адзначаць у табліцы перамяшчэння каманд "Крокі да поспеху" (там жа размешчаны спасылкі на патрэбныя дакументы).
Прайсці рэфлексію.
ДАПАМОГА:
1.Стварэнне Google акаунта (інструкцыя).
2. Як стварыць Google дыск (інструкцыя)