Этап 3. «Казачнае аб'яднанне»
Сувязнога бывае многа?
Мэта — скласці і аформіць лінгвістычныя казкі па пытаннях тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа».
Задачы этапа:
1. Скласці лінгвістычныя казкі для вывучэння тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа».
2. Аформіць лінгвістычныя казкі.
3. Апісаць жадаемыя вынікі.
1. Праводзім мазгавы штурм пры дапамозе эсэ «Што я ведаю пра лінгвістычную казку?» (ЭСЭ: план і структура; Лінгвістычная казка як разнавіднасць прадметнай казкі; Пра лінгвістычную казку).
2. Размяшчаем эсэ на сайце каманды.
3. Кожная каманда піша лінгвістычныя казкі па пытаннях тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа» і размяшчае іх на сайце каманды (Зборнік лінгвістычных казак (прыклады).
4. Пры дапамозе сервісаў Web 2.0 афармляем лінгвістычныя казкі на сайце каманды.
5. Праводзім аналіз падрыхтаваных казак (лісток аналізу).
6. У суполцы сеткавага праекта «Сувязныя складанага сказа» арганізуем onlinе-галасаванне за лепшыя лінгвістычныя казкі.
7. Лінгвістычныя казкі-пераможцы афармляем у зборнік.
8. Адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта.
9. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
10. Праводзім рэфлексію.
Вынікі даследавання:
эсэ «Што я ведаю пра лінгвістычную казку?»
лінгвістычныя казкі;
лісток аналізу.