Этап 2. «Практыкаванне дае больш, чым добрая прыродная здольнасць»
Што робіць сувязны ў сказе?
Мэта — на аснове сэрвісаў Web 2.0 скласці зборнік практыкаванняў па тэме «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа».
Задачы этапа:
1. Правесці апытанне з мэтай высвятлення найбольш складаных пытанняў тэмы «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа» на практычным узроўні.
2. Адабраць сэрвісы Web 2.0 для стварэння вучэбных заданняў і практыкаванняў.
3. Скласці зборнік практыкаванняў па тэме «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа».
1. Распрацоўваем анкету «Што такое сувязны?» (Як правільна скласці анкету; структура і правілы складання анкеты; як стварыць форму ў Google Forms: пакрокавая інструкцыя) і размяшчаем яе на сайце каманды.
2. У суполцы сеткавага праекта «Сувязныя складанага сказа» арганізуем onlinе-галасаванне за лепшую анкету (Як арганізаваць onlinе-галасаванне ў Telegram).
3. Праводзім апытанне студэнтаў 4 курса педагагічнага і філалагічнага факультэтаў, аналізуем вынікі анкетавання і размяшчаем іх на сайце каманд.
4. Адбіраем сэрвісы Web 2.0 для стварэння вучэбных заданняў і практыкаванняў па найбольш складаных пытаннях тэмы «Складаны сказ»:
- адукацыйная платформа Joyteka;
5. Распрацоўваем практыкаванні і заданні па тэме «Спосабы і віды сувязі частак складанага сказа» і размяшчаем на сайце каманды.
6. Праводзім узаемаапрабаванне распрацаванага матэрыялу.
7. Вынікі ўзаемаапрабавання запісваем у табліцу аналізу заданняў.
8. Адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта.
9. Падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку, афармляем партфоліа каманды.
10. Праводзім рэфлексію.
Вынікі даследавання:
анкета «Што такое сувязны?»;
практыкаванні і заданні па тэме «Спосабы і віды сувязі частак складанага сказа»;
табліца аналізу.