Сувязныя складанага сказа
Прывітанне!
Запрашаю на сеткавы вучэбны праект "Сувязныя складанага сказа". Калі хочаце беспамылкова вызначаць сродкі і спосабы сувязі частак складанага сказа, а таксама навучыцца працаваць з цікавымі сэрвісамі, то вам сюды! Заходзьце, не пашкадуеце!
Наш сеткавы праект накіраваны на распрацоўку на аснове сервісаў Web 2.0 заданняў, практыкаванняў, лінгвістычных казак, якія дапамогуць засвоіць тэму «Сродкі і віды сувязі частак складанага сказа» на тэарэтычным і практычным узроўнях.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 4 курса.
У камандзе можа быць ад 5 чалавек.
Вас цікавіць, чым мы будзем займацца?
Глядзіце! Чытайце!


Спадзяюся, што сеткавы праект зацікавіў вас і вы гатовы прыняць у ім удзел. Тады крочым наперад і запаўняем рэгістрацыйную анкету!