11.05.2020 Тэма: Змяненне займеннікаў. Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Пастарайся адказаць на пытанні, не звяртаючыся да падручніка:
– Што такое займеннік?
– Якім членам сказа выступаюць займеннікі ў сказе?
– Займеннік – гэта зменная ці нязменная часціна мовы?
– Што неабходна зрабіць, каб вызначыць пачатковую форму займеннікаў?
– Якія ты ведаеш разрады займеннікаў?
3. Прааналізуй табліцы змянення асабовых займеннікаў па склонах пр.378.
4. Уважліва разгледзь апорны канспект:
АСАБОВЫЯ ЗАЙМЕННІКІ
Марфалагічныя прыметы:
1) называюць асобу;
2) скланяюцца;
3) некаторыя змяняюцца па ліках (ваша – вашы, ён – яны);
4) некаторыя змяняюцца па родах (наш – наша, ён –яна – яно)
Асаблівасці:
1) можа змяняцца слова;
2) чаргаванне ў корані слова (табе – цябе, мяне – мне)
Правапіс:
1) з прыназоўнікам асобна;
2) 3-я асоба без літары н (з ім, да іх)
5. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (§ 53, с.199 –203)
6. Прачытай тэкст. Запішы яго, устаўляючы прапушчаныя асабовыя займеннікі. Вызначы іх лік і склон.
На досвітку Віця сабраўся на рыбалку. Да____ зайшоў сябар Сяргей, і ____ ўдвух пайшлі на возера. Па дарозе да _____ далучыліся Саша і Паша. І вось сябры на возеры. Віцю першаму пашанцавала злавіць вялікага карася. Сябры павіншавалі _____ з першым уловам. Рыба вельмі добра клявала. Гэта радавала ______. Дзесьці за паўгадзіны сябры злавілі па пяць рыбак. ______ віншавалі адзін аднаго. Шчаслівыя, рыбакі вярталіся дамоў.
– Вызначы стыль і тып тэксту.
– Дай загаловак тэксту.
7. Заданне “Карэктар”. Выправі памылкі ў сказах. Запішы сказы правільна.
Узор выканання: Я дакараў сябе за няўважлівасць.
1) Я дакараў мяне за няўважлівасць.
2) Васіль пакрыўдзіўся на мне.
3) Мы прапанаваў сябру прачытаць яго запісы.
4) Ён праходзіла ля самай чыгункі.
5) Яеныя вучні вельмі легкадумна адносяцца да вучобы.
8. Заданне: займеннікі, што ў дужках, запішы ў патрэбным склоне, вызначы склон займеннікаў.
Гляджу (ты) у вочы, аддаў (яна) усе грошы, сустрэў (ты) на вуліцы, даў (ты) слова, быў у (вы) у гасцях, паедзем з (ты), убачыў (ты), паўтарай за (яна), гаварылі аб (ты), напісаў (ты) пісьмо, мы ўдзячны (яны), я павіншаваў (яна), пабачыўся з (яны), я перадаў (ён), яна аддала ўсё (яно), стаіць пры (ён), перапытацца ў (яны).
9. Дамашняе заданне: параграф 53, с. 199 - 203, практ. 353.
12.05. 2020 Тэма: зваротны займеннік сябе. Прыналежныя займеннікі, іх ужыванне і правапіс
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Арфаграфічная хвілінка. Правапіс –н-, -нн- у прыметніках. Запішы прыметнікі, устаўляючы адну або дзве літары н.
Ако..ы, лімо..ы, імя..ы, племя..ы, палымя..ы, задуме..ы, страшэ..ы, лет..і, пчалі..ы, качы..ы, скура..ы, палатня..ы, саламя..ы.
3. Дакажы, што добра засвоіў(-ла) першыя тэмы па вывучэнні тэмы “Займеннік”.
1) Займеннік – гэта… .
2) Усе займеннікі змяняюцца па… .
3) Некаторыя займеннікі змяняюцца па … і … .
4) У сказе займеннікі выступаюць у ролі … .
5) Займеннікі, якія ўказваюць на асобу, удзельнікаў размовы або на прадмет гаворкі, называюцца … .
6) Асабовыя займеннікі змяняюцца па … .
7) Назавіце займеннікі першай асобы.
8) Назавіце займеннікі другой асобы.
9) Назавіце займеннікі трэцяй асобы.
10) Назавіце пачатковую форму займеннікаў: мне, табе, нас, яе, яго, вамі, іх.
4. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (с.204). Адкажы вусна на пытанні.
1) Чаму тэма ўрока гучыць “Зваротны займеннік”, а не “Зваротныя займеннікі”?
2) Які займеннік адносіцца да зваротнага?
3) Якое значэнне мае зваротны займеннік?
4) Якую сінтаксічную ролю выконвае зваротны займеннік у сказе?
5) Колькі формаў мае зваротны займеннік сябе?
6) Ці мае зваротны займеннік пачатковую форму?
7) На скланенне якога асабовага займенніка падобна скланенне зваротнага займенніка?
8) Якія асаблівасці скланення зваротнага займенніка вы заўважылі?
5. Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначы склон зваротнага займенніка.
1. Там я выбраў і выразаў с..бе першае вудзільна. 2. Сам на с..бе паглядаю я з боку. 3. Шкадаванне да самога с..бе агарнула Пракопа. 4. Цяжка быць самім с..бою.
6. Успомні, што такое фразеалагізмы. Выканай практ. 355.
7. Гульня “Паляванне на памылкі”. Прачытай сказы, выправі, дзе трэба памылкі (вусна). Правер сябе.
1) Ніколі не давай сябе палёгкі.
2) Прывучай сабе да дысцыпліны.
3) Мама прапанавала сыну, каб ён наліў сабе чаю.
4) Настаўніца сказала вучню, каб аднёс кнігі да сабе.
5) Нядаўна я даў сябе слова паспяхова скончыць навучальны год.
8. Разгледзь табліцу скланення прыналежных займеннікаў пр. 358.
Запомні:
1. Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета іншаму прадмету ці асобе: мой, наш — 1 асобе; твой, ваш — 2 асобе; іх (іхні) — 3 асобе; свой — прыналежнасць кожнай з трох асоб.
2. Скланяюцца прыналежныя займеннікі так, як і прыметнікі.
3. Трэба адрозніваць склонавыя формы асабовых займеннікаў ён, яна, яны (яго, яе, іх) ад прыналежных займеннікаў яго, яе, якія адказваюць на пытанні чый? чыя? Напрыклад, убачыў яго і яго партфель, заўважыў яе і яе кніга.
9. Спішыце, вызначце склон зваротнага займенніка ў наступных сказах.
1) Цераз некалькі дзён дрозд прызвычаіўся і адчуваў с..бе ў пакоі не горш, чым у лесе. 2) Часта ён любіў наладжваць сам с..бе экзамены. 3) Цяжка с..бе ўявіць наш веснавы беларускі лес без барабаннага пошчаку чырвонагаловых дзятлаў. 4) Падыходзім да градкі, а стручкі гароху так і вабяць да с..бе, так і просяцца ў рот.
10. Дамашняе заданне: параграф 53, с. 204-207, пр. 356
13 .05. 2020 Тэма: Указальныя і азначальныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Прачытай матэрыял падручніка (с.208).
3. Прачытай тэкст. Прыдумай і запішы загаловак да тэксту. Выпішы ўказальныя займеннікі, вызначы іх склон.
Некаторыя расліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, іншыя – для таго, каб рабіць з іх адзенне ці яшчэ якія-небудзь карысныя рэчы. Але ёсць такія расліны, якія і есці нельга, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх. Гэтыя расліны маюць вельмі прыгожыя кветкі, большасць з іх хораша пахне, таму і ўзнікае ў чалавека неабходнасць мець іх заўсёды паблізу.
Вось і садзяць людзі гэтыя расліны на кветніках, каля сваіх дамоў у горадзе і вёсцы, каля школ, на вуліцах, у скверах, ля помнікаў героям, на магілах блізкіх і родных ім людзей.
Але шмат у Беларусі і такіх кветак, што людзі не змаглі “прыручыць”. Яны так і засталіся расці ў полі, на лузе, у лесе, на рэках і азёрах.
– Зрабі сінтаксічны разбор сказа з другога абзаца.
– Якія ты ведаеш кветкі, што людзі так і не “прыручылі”? Запішы некалькі назваў.
4. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (с.211)
5. Выканай вусна практ. 368.
6. Прачытай правіла на с.212.
7. Разгледзь табліцу скланення займенніка самы (пр.370). Параўнай скланенне гэтага займенніка і займенніка сам.
– Памятай! Пры скланенні займенніка самы націск падае на аснову слова, а не на канчатак, як пры скланенні займенніка сам (сама, само, самі).
8. Прачытай правіла на с.214.
9. Праскланяй пісьмова словазлучэнне увесь клас.
10. Запішы сказы, устаўляючы замест пропускаў займеннік сам або самы. Вызначы склон займеннікаў.
1) Гэты стол зрабіў я ______. 2) Хлопцы не хацелі верыць, што стол зроблены мною ________. 3) Я карыстаўся ў час работы тым ________матэрыялам, што і рабочыя-сталяры. 4) Мы вярнуліся ў той _________ лясок, дзе нядаўна збіралі грыбы. 5) Туман вісеў над _________ зямлёй. 6) Сабака лічыцца _________ верным памочнікам чалавека. 7) Мне ________хацелася паехаць на гэту экскурсію. 8) Непрыкметна мы падышлі да _________ берага возера.
11. Дамашняе заданне: параграф 53. с.208 - 214, пр. 366
18.05.2020-22.05.2020
Тэма: Няпэўныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
с. 218-220 правіла.
пр. 386 (вусна)
пр.387
Д/з: пр. 389
Тэма: Адмоўныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
с. 221 правіла.
пр. 391
с.223 - парадак марфалагічнага разбору.
Д/з: пр. 396
Тэма: Тэматычная праверачгая работа па тэме "Займеннік".
с. 224-225 (выканаць усе заданні Варыянт 1 )