11.05.2020 Тэма: Змяненне займеннікаў. Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- Займеннік – зменная часціна мовы;
- асабовыя займеннікі;
- асаблівасці змянення займеннікаў;
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць асабовыя займеннікі па склонах;
- умець ужываць займеннікі.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Пастарайся адказаць на пытанні, не звяртаючыся да падручніка:
– Што такое займеннік?
– Якім членам сказа выступаюць займеннікі ў сказе?
– Займеннік – гэта зменная ці нязменная часціна мовы?
– Што неабходна зрабіць, каб вызначыць пачатковую форму займеннікаў?
– Якія ты ведаеш разрады займеннікаў?
3. Прааналізуй табліцы змянення асабовых займеннікаў па склонах пр.378.
4. Уважліва разгледзь апорны канспект:
АСАБОВЫЯ ЗАЙМЕННІКІ
Марфалагічныя прыметы:
1) называюць асобу;
2) скланяюцца;
3) некаторыя змяняюцца па ліках (ваша – вашы, ён – яны);
4) некаторыя змяняюцца па родах (наш – наша, ён –яна – яно)
Асаблівасці:
1) можа змяняцца слова;
2) чаргаванне ў корані слова (табе – цябе, мяне – мне)
Правапіс:
1) з прыназоўнікам асобна;
2) 3-я асоба без літары н (з ім, да іх)
5. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (§ 53, с.199 –203)
6. Прачытай тэкст. Запішы яго, устаўляючы прапушчаныя асабовыя займеннікі. Вызначы іх лік і склон.
На досвітку Віця сабраўся на рыбалку. Да____ зайшоў сябар Сяргей, і ____ ўдвух пайшлі на возера. Па дарозе да _____ далучыліся Саша і Паша. І вось сябры на возеры. Віцю першаму пашанцавала злавіць вялікага карася. Сябры павіншавалі _____ з першым уловам. Рыба вельмі добра клявала. Гэта радавала ______. Дзесьці за паўгадзіны сябры злавілі па пяць рыбак. ______ віншавалі адзін аднаго. Шчаслівыя, рыбакі вярталіся дамоў.
– Вызначы стыль і тып тэксту.
– Дай загаловак тэксту.
7. Заданне “Карэктар”. Выправі памылкі ў сказах. Запішы сказы правільна.
Узор выканання: Я дакараў сябе за няўважлівасць.
1) Я дакараў мяне за няўважлівасць.
2) Васіль пакрыўдзіўся на мне.
3) Мы прапанаваў сябру прачытаць яго запісы.
4) Ён праходзіла ля самай чыгункі.
5) Яеныя вучні вельмі легкадумна адносяцца да вучобы.
8. Заданне: займеннікі, што ў дужках, запішы ў патрэбным склоне, вызначы склон займеннікаў.
Гляджу (ты) у вочы, аддаў (яна) усе грошы, сустрэў (ты) на вуліцы, даў (ты) слова, быў у (вы) у гасцях, паедзем з (ты), убачыў (ты), паўтарай за (яна), гаварылі аб (ты), напісаў (ты) пісьмо, мы ўдзячны (яны), я павіншаваў (яна), пабачыўся з (яны), я перадаў (ён), яна аддала ўсё (яно), стаіць пры (ён), перапытацца ў (яны).
9. Дамашняе заданне: параграф 53, с. 199 - 203, практ. 353.
12.05. 2020 Тэма: зваротны займеннік сябе. Прыналежныя займеннікі, іх ужыванне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- Лексічнае значэнне займенніка сябе, прыналежных займеннікаў;
- асаблівасці скланення зваротнага займенніка сябе, прыналежных займеннікаў;
- фразеалагізмы, у склад якіх уваходзіць займеннік сябе.
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць займеннік сябе і прыналежныя займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць зваротны займеннік сябе па склонах;
- умець ужываць займеннік сябе і прыналежныя займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Арфаграфічная хвілінка. Правапіс –н-, -нн- у прыметніках. Запішы прыметнікі, устаўляючы адну або дзве літары н.
Ако..ы, лімо..ы, імя..ы, племя..ы, палымя..ы, задуме..ы, страшэ..ы, лет..і, пчалі..ы, качы..ы, скура..ы, палатня..ы, саламя..ы.
3. Дакажы, што добра засвоіў(-ла) першыя тэмы па вывучэнні тэмы “Займеннік”.
1) Займеннік – гэта… .
2) Усе займеннікі змяняюцца па… .
3) Некаторыя займеннікі змяняюцца па … і … .
4) У сказе займеннікі выступаюць у ролі … .
5) Займеннікі, якія ўказваюць на асобу, удзельнікаў размовы або на прадмет гаворкі, называюцца … .
6) Асабовыя займеннікі змяняюцца па … .
7) Назавіце займеннікі першай асобы.
8) Назавіце займеннікі другой асобы.
9) Назавіце займеннікі трэцяй асобы.
10) Назавіце пачатковую форму займеннікаў: мне, табе, нас, яе, яго, вамі, іх.
4. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (с.204). Адкажы вусна на пытанні.
1) Чаму тэма ўрока гучыць “Зваротны займеннік”, а не “Зваротныя займеннікі”?
2) Які займеннік адносіцца да зваротнага?
3) Якое значэнне мае зваротны займеннік?
4) Якую сінтаксічную ролю выконвае зваротны займеннік у сказе?
5) Колькі формаў мае зваротны займеннік сябе?
6) Ці мае зваротны займеннік пачатковую форму?
7) На скланенне якога асабовага займенніка падобна скланенне зваротнага займенніка?
8) Якія асаблівасці скланення зваротнага займенніка вы заўважылі?
5. Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначы склон зваротнага займенніка.
1. Там я выбраў і выразаў с..бе першае вудзільна. 2. Сам на с..бе паглядаю я з боку. 3. Шкадаванне да самога с..бе агарнула Пракопа. 4. Цяжка быць самім с..бою.
6. Успомні, што такое фразеалагізмы. Выканай практ. 355.
7. Гульня “Паляванне на памылкі”. Прачытай сказы, выправі, дзе трэба памылкі (вусна). Правер сябе.
1) Ніколі не давай сябе палёгкі.
2) Прывучай сабе да дысцыпліны.
3) Мама прапанавала сыну, каб ён наліў сабе чаю.
4) Настаўніца сказала вучню, каб аднёс кнігі да сабе.
5) Нядаўна я даў сябе слова паспяхова скончыць навучальны год.
8. Разгледзь табліцу скланення прыналежных займеннікаў пр. 358.
Запомні:
1. Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета іншаму прадмету ці асобе: мой, наш — 1 асобе; твой, ваш — 2 асобе; іх (іхні) — 3 асобе; свой — прыналежнасць кожнай з трох асоб.
2. Скланяюцца прыналежныя займеннікі так, як і прыметнікі.
3. Трэба адрозніваць склонавыя формы асабовых займеннікаў ён, яна, яны (яго, яе, іх) ад прыналежных займеннікаў яго, яе, якія адказваюць на пытанні чый? чыя? Напрыклад, убачыў яго і яго партфель, заўважыў яе і яе кніга.
9. Спішыце, вызначце склон зваротнага займенніка ў наступных сказах.
1) Цераз некалькі дзён дрозд прызвычаіўся і адчуваў с..бе ў пакоі не горш, чым у лесе. 2) Часта ён любіў наладжваць сам с..бе экзамены. 3) Цяжка с..бе ўявіць наш веснавы беларускі лес без барабаннага пошчаку чырвонагаловых дзятлаў. 4) Падыходзім да градкі, а стручкі гароху так і вабяць да с..бе, так і просяцца ў рот.
10. Дамашняе заданне: параграф 53, с. 204-207, пр. 356 або 359.
13 - 14.05. 2020 Тэма: Указальныя і азначальныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- Значэнне указальных і азначальных займеннікаў;
- марфалагічныя прыметы ўказальных і азначальных займеннікаў;
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць указальныя і азначальныя займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць іх па родах, ліках і склонах;
- вызначаць сінтаксічную ролю такіх займеннікаў;
- правільна ужываць ў вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Прачытай матэрыял падручніка (с.208).
3. Прачытай тэкст. Прыдумай і запішы загаловак да тэксту. Выпішы ўказальныя займеннікі, вызначы іх склон.
Некаторыя расліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, іншыя – для таго, каб рабіць з іх адзенне ці яшчэ якія-небудзь карысныя рэчы. Але ёсць такія расліны, якія і есці нельга, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх. Гэтыя расліны маюць вельмі прыгожыя кветкі, большасць з іх хораша пахне, таму і ўзнікае ў чалавека неабходнасць мець іх заўсёды паблізу.
Вось і садзяць людзі гэтыя расліны на кветніках, каля сваіх дамоў у горадзе і вёсцы, каля школ, на вуліцах, у скверах, ля помнікаў героям, на магілах блізкіх і родных ім людзей.
Але шмат у Беларусі і такіх кветак, што людзі не змаглі “прыручыць”. Яны так і засталіся расці ў полі, на лузе, у лесе, на рэках і азёрах.
– Зрабі сінтаксічны разбор сказа з другога абзаца.
– Якія ты ведаеш кветкі, што людзі так і не “прыручылі”? Запішы некалькі назваў.
4. Пазнаёмся з матэрыялам падручніка (с.211)
5. Выканай вусна практ. 368.
6. Прачытай правіла на с.212.
7. Разгледзь табліцу скланення займенніка самы (пр.370). Параўнай скланенне гэтага займенніка і займенніка сам.
– Памятай! Пры скланенні займенніка самы націск падае на аснову слова, а не на канчатак, як пры скланенні займенніка сам (сама, само, самі).
8. Прачытай правіла на с.214.
9. Праскланяй пісьмова словазлучэнне увесь клас.
10. Запішы сказы, устаўляючы замест пропускаў займеннік сам або самы. Вызначы склон займеннікаў.
1) Гэты стол зрабіў я ______. 2) Хлопцы не хацелі верыць, што стол зроблены мною ________. 3) Я карыстаўся ў час работы тым ________матэрыялам, што і рабочыя-сталяры. 4) Мы вярнуліся ў той _________ лясок, дзе нядаўна збіралі грыбы. 5) Туман вісеў над _________ зямлёй. 6) Сабака лічыцца _________ верным памочнікам чалавека. 7) Мне ________хацелася паехаць на гэту экскурсію. 8) Непрыкметна мы падышлі да _________ берага возера.
11. Дамашняе заданне: параграф 53. с.208 - 214, пр. 366 або 378.
18 -19.05.2020 Тэма: Пытальныя і адносныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- Значэнне пытальных і адносных займеннікаў;
- змяненне пытальных і адносных займеннікаў;
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць пытальныя і адносныя займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць іх па склонах;
- адрозніваць пытальныя займеннікі ад адносных;
- ствараць з двух простых складаныя сказы з дапамогай адносных займеннікаў.
- правільна ужываць у вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Прачытай тэарэтычны матэрыял на с.216 падручніка.
3. Выберы з пералічаных ніжэй займеннікаў пытальныя і запішы іх.
Хто, што, яны, якія, колькі, усе, іншы, каторы.
4. Запішы сказы, ужыўшы пытальныя займеннікі замест падкрэсленых слоў.
1) Вучні спяшаюцца на ўрок фізкультуры.
2) Шосты клас выдатна правёў Дзень здароўя.
3) Кветка пагойдваецца на тонкай сцяблінцы.
5. Разгледзь табліцу на с.217 падручніка.
Запомні!
Скланяюцца адносныя і пытальныя займеннікі аднолькава.
Хто, што, колькі змяняюццца толькі па склонах, астатнія — па родах, ліках і склонах.
Займеннікі хто, што пры скланенні маюць розныя асновы (хто – каго, каму…; што – чаго, чаму…)
6. Выканай пісьмова практыкаванне 383.
7. Запішы верш, падкрэслі адносныя займеннікі адной рыскай. Пастаў знакі прыпынку ў сказах.
Не давайце таму хлеба
Хто не любіць роднай глебы
Не арэ не засявае
І век мазалёў не знае.
Не давайце таму сала
Хто не грае на цымбалах
Не танцуе не спявае
І другім жыць замінае.
Нават шапкі не здымайце
І дзвярэй не адчыняйце
Перад гультаём і скнарай
Перад плеткаром-пачварай.
Але перад дружбакамі
Перад шчырымі сябрамі,
Перад сонцам, што нам свеціць,
Хай адкрыта будзе сэрца!
8. Перабудуй з двух простых сказаў складаны, часткі якога абʹяднай адносным займеннікам. Запішы новыя сказы, пастаў знакі прыпынку.
1) За апошняй хатай пачыналася шырокае поле. Яно зелянела вясёлаю жытняю рунню.
2) Нізкія каржакаватыя сосны квола стаялі на купінах. Яны даўно ўжо зараслі багуном і бугайнікам.
3) Я нахіліўся і прыняў паленца. Яно перашкаджала вадзе бегчы.
– Растлумач лексічнае значэнне слоў: квола, багун, бугайнік, рунь.
9. Спішы сказы. Устаў прапушчаныя літары, пастаў знакі прыпынку. Падкрэслі займеннікі адной рыскай, вызначы іх разрад паводле значэння.
1) Я азірнуўся і ўбачыў в..лікую хмару якая ц..мнела над дал..каватым ляском. 2) Не капай другому яму сам увалі..ся. 3) Якое ж маё Палес..е сёння? 4) Яго запрасілі выступіць на сход..е. 5) Беларус любіць лес любіць сасоннікі з імхом што ра..шыты каралямі брусніц і ч..рніц. 6) У гэты дзень Валодз..ка до..га сядзеў каля копанкі. 7) Настаўнік папрасіў вучняў прынесці свае кнігі.
– Пісьмова растлумач значэнне слова каралі.
– Падбяры аднакаранёвыя словы да слова Палессе. Абазнач корань.
10. Дамашняе заданне: параграф 53, с.216 - 217, пр. 384.
20 - 21. 05. 2020 Тэма: Няпэўныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- асаблівасці няпэўных займеннікаў;
- утварэнне і правапіс няпэўных займеннікаў;
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць няпэўныя займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць іх па склонах;
- правільна пісаць няпэўныя займеннікі;
- правільна ужываць у вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Адгадай загадку.
Нехта ішоў па дарозе і знайшоў нешта. Частку знойдзенага ён аддаў некаму, штосьці кінуў на дарогу. Што ў яго засталося?
– Ці можна вызначыць, пра каго ідзе размова?
– Хто ішоў па дарозе?
– Што ён знайшоў?
– Каму аддаў?
– Што кінуў на дарогу?
– Вусна назаві займеннікі, ужытыя ў загадцы.
– Запішы словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Устаўленыя літары падкрэслі.
Саламя..ы, в..сна, па..расіць, р..корд, во..к, племян..ы, пад..сці, ве..ць.
– Прачытай слова з устаўленых літар. Так называюцца займеннікі, ужытыя ў загадцы (нехта, нешта, некаму, штосьці).
3. Каб даведацца, чаму няпэўныя займеннікі так называюцца, а таксама, як утвараюцца і пішуцца, пазнаёмся з тэарэтычным матэрыялам на с.218 – 219 падручніка.
4. Выканай пр.386 у падручніку, абазнач прыстаўкі і постфіксы.
5. Выканай пр. 387 у падручніку.
6. Пазнаёмся з парадкам марфалагічнага разбору займенніка (с.223).
7. Выпішы спачатку займеннікі, якія трэба пісаць разам, пасля – праз злучок, нарэшце, спалучэнні, якія пішуцца асобна.
(Не)хта чужы, які(сьці) падарунак, абы(за)што сварыцца, убачыць каго(небудзь), (абы)якая прычоска, хто(сьці) знаёмы, каму(небудзь) сказаць, (абы)каму аддаць, абы(з)кім не сябруй, (не)каторы з нас, чый(сьці) голас, абы(пра)што гаварыць, чые(небудзь) рэчы.
2) З пр.396 выканай марфалагічны разбор аднаго займенніка (на выбар).
8. Дамашняе заданне: параграф 53, с.218 - 220, пр. 389.
25.05.2020 Тэма: Адмоўныя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс.
Што патрабуецца ведаць:
- Значэнне адмоўных займеннікаў;
- утварэнне, змяненне і правапіс адмоўных займеннікаў;
Што патрабуецца ўмець:
- знаходзіць адмоўныя займеннікі ў тэксце;
- правільна змяняць іх па склонах;
- правільна пісаць адмоўныя займеннікі;
- правільна ужываць ў вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. Размяркуй словы па дзвюх групах.
Нехта, ніхто, нешта, нішто, нейкі, ніякі, нечы, нічый, некага, нікога.
– Чым адрозніваюцца гэтыя групы?
– Да якога разраду яны адносяцца?
3. Пазнаёмся з тэарэтычным матэрыялам на с.221 падручніка.
4. Пісьмова адкажы на пытанні пр.392.
5. Заданне “Бюро знаходак”. Прачытай тэкст.
Вясновым ранкам я выйшаў на бераг Нёмана. Нідзе нікога не было бачна. 3-за
Нёмана чуліся галасы кнігавак. Нішто не перашкаджала час ад часу булькатаць
імклівай вадзе. Буслы, нічым не ўстрывожаныя, спакойна заклекаталі: "Сустракайце,
мы прыляцелі на родныя гнёзды!".
– Выпішы адмоўныя займеннікі, пастаў іх у пачатковую форму.
– Падумай, ці часта адмоўныя займеннікі сустракаюцца ў тэкстах?
– Правер сябе (адказы да задання ў канцы маршрутнага ліста).
6. Заданне Фантазёр
– Кожнае дзіця – гэта маленькі фантазёр. Давай паспрабуем пафантазіраваць на
тэму Калі б я быў (была) ..., то..., ужываючы толькі адмоўныя займеннікі.
– Напрыклад: Калі б я была чараўніцай, то нікога не пакінула б у бядзе.
7. Спішы сказы, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
Неспакойны чалавек Васіль. (Не/ні) ______ч..га яму ў жыцці не хапае,
увесь час ён (не/ні) ______шт.. вылічвае. Вось і цяпер моцна чалавек
задумаўся аб (не/ні_____чым. (Не/ні)_____ з кім не раіцца, (не/ні) ______к..му
(не/ні)____ч..га не хоча гаварыць. Сябры ведаюць, чаму ён маўчыць: не
любіць (не/ні) ______з чым ісці да людзей. Ён вынасіць сваю думку,
падлічыць, праверыць, тады, магчыма, усім раскажа. А калі адобраць яго
памкненні, тады пачне здзяйсняць свае мары, і (не/ні) ______якія перашкоды
яго не затрымаюць.
8. Д/з параграф 53. пр.394 або 395.
26. 05. 2020 Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Займеннік як часціна мовы”
Што патрабуецца ведаць:
- Займеннік як самастойная часціна мовы;
Што патрабуецца ўмець:
- Знаходзіць займеннікі ў тэксце;
- адрозніваць разрады займеннікаў;
- правільна змяняць іх па склонах;
- правільна пісаць займеннікі;
- выконваць марфалагічны разбор займеннікаў;
- правільна ужываць займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні.
Парадак дзеянняў:
1. Запішы ў сшытак дату і тэму ўрока.
2. “Тэарэтычная размінка”. Вусна адкажы на пытанні. Калі ўзнікаюць цяжкасці, звяртайся да §53 падручніка. Ацані свае адказы.
1) Што такое займеннік?
2) Якія разрады займеннікаў ты ведаеш?
3) Якімі членамі сказа могуць быць займеннікі?
4) Якія асабовыя займеннікі ты ведаеш?
5) Што ты ведаеш пра зваротны займеннік?
6) Назаві прыналежныя займеннікі.
7) Назаві ўказальныя займеннікі.
8) Якую асаблівасць азначальных займеннікаў ты ведаеш?
9) Назаві няпэўныя займеннікі. Як яны вымаўляюцца?
10) Як пішуцца адмоўныя займеннікі. Прывядзі прыклады.
3. Пастаў займеннікі ў пачатковую форму. Вызначы разрад.
Некаму, нікога, абы-чым, кагосьці, чаго-небудзь, мне, вамі, тую, кім.
4. Прачытай тэкст. Назаві яго тэму, вызначы галоўную думку. Спішы тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, падкрэслі ў ім займеннікі адной рыскай. Выканай марфалагічны разбор двух займеннікаў (на выбар).
Карані
Ра..іма нагадвае нам в..лікае дрэва, на якім не зл..чыць ліс..я. І ўсё, што мы робім добрага, даба..ляе сілы яму. Але ўсякае дрэва мае карані. Без каранёў нават слабы ветр..к паваліў бы яго. Кар..ні насычаюць дрэва. Зв..зваюць яго з з..млёй.
Кар..ні – гэта тое, чым мы ж..лі ўчора, год наза.., сто, тыс..чу год наза.. . Гэта наша гістор..я. Гэта пам..ць аб про..ках і іх сла..ных справах. Давайце ж бу..ем помніць аб сваіх кар..нях!
5. Дамашняе заданне.
– С.224 –225 (заданні №1 – варыянт 1; №2 – варыянт 1; №3 – варыянт 1)