Арцюхевіч Кацярына Аляксандраўна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя", педагагічны факультэт УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"
Пошта: ee4229563@gmail.com
Мэта: у цікавай і займальнай форме замацаваць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме «Сказ» у ІІІ класе.
Задачы:
Адукацыйная: замацаваць атрыманыя веды пра сказ;
Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ўвагі і самастойнасці;
Развівальная: узбагачаць слоўнік вучняў.
Прадметная галіна: беларуская мова.
Міжпрадметная сувязь: руская мова, літаратурнае чытанне.
3 клас (8-9 гадоў)
Неабходныя пачатковыя веды, уменні, навыкі
Удзельнікі вэб-квэста павінны:
Ведаць: асноўныя тэарэтычныя пытанні па тэме "Сказ".
Умець характарызаваць: сказы паводле мэты выказвання.
Валодаць навыкамі: вылучэння сказаў ў вусным і пісьмовым маўленні; адрознення сказаў паводле мэты выказвання.
Усім прывітанне!
Мы спадзяемся, что вы пазналі самых добрых, самых вясёлых, самых разумных і самых прыгожых пінгвінаў Мадагаскара!
Вы ж ведаеце, як мы любім падарожнічаць! Дык вось, аднойчы, гледзячы фільм, мы даведаліся, што ёсць цудоўная і чароўная краіна Сказ. Ну, мы, канечне, пра гэту краіну нічога не ведалі. І тут Прапар закамандаваў: — Пінгвіны! Збіраем рэчы — і адпраўляемся ў падарожжа!
Але Шкіпер ціхенькім голасам сказаў:
— Мы там адны можам не справіцца. Нам патрэбныя памочнікі. Я ведаю, што вучні ў школе не аднойчы ў гэтай краіне бывалі. Яны нам могуць дапамагчы.
— Ну, тады, дарагія вучні, дапамажыце самым лепшым пінгвінам падарожнічаць па краіне Сказ!
— Згодныя? Цудоўна!
— Пінгвіны, гатовыя?
Кавальскі, варыянты! Няма? Супер! Тады ўсміхаемся і махаем!
Наперад!
Вучням неабходна знайсці сярод прапанаваных спалучэнняў сказы.
Этап 2. Дапамажы Шкіперу знайсці дарогу дадому
Вучням неабходна будзе запісаць сказы ў правільнай паслядоўнасці.
Вучням неабходна будзе злучыць дадзеныя сказы з малюнкамі.
Вучням неабходна будзе перабудаваць апавядальныя сказы ў пытальныя.
Вучням неабходна будзе да кожнага малюнка скласці пабуджальны сказ.
Этап 6. Кавальскі выразна чытае
Вучням неабходна заўважыць знак прыпынку і прачытаць сказ з правільнай інтанацыяй.
Этап 7. Пінгвіны вучацца пісаць
Вучням неабходна будзе ўставіць у тэкст прапушчаныя словы.
Вучням неабходна будзе апісаць тое, што яны бачаць на малюнках.
Этап 9. Пінгвіны гуляюць па парку
Вучням неабходна будзе дапоўніць тэкст даданымі членамі сказа.
Абагульненне ведаў па тэме "Сказ", выкананне тэста па дадзенай тэме.
Абсталяванне: планшэт, камп'ютар.
Праграмнае забеспячэнне: аперацыйная сістэма Windows 10; праграмы для кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; электронная пошта; магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове: Свірыдзенка, В. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 3-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / В. І. Свірыдзенка. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017. — Ч. 1. — 144 с .
WEB-сервісы: https://learningapps.org/
Для вэб-квэста былі выкарыстаныя:
Аўтарскі кантэнт і малюнкі з сайта pngwing.com , публікуемыя на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-Share Alike License 3.0 (CC-BY-SA).