Вітаю на чацвёртым этапе! Мяне завуць Рыка!
Вы ўжо зразумелі, што атрымліваць кодавыя словы не цяжка?
Зараз вам будзе неабходна перабудаваць апавядальныя сказы ў пытальныя. Толькі памятайце, што мы з вамі пішам па-беларуску, а гэта значыць, што вы павінны папрасіць бацькоў устанавіць на вашых камп'ютарах, планшэтах ці тэлефонах беларускую мову.
Калі вы ўсё зробіце, атрымаеце яшчэ адно кодавае слова!
Жадаю поспехаў!