ПІНГВІНЫ МАДАГАСКАРА

 Ў КРАІНЕ СКАЗ

Адукацыйны вэб-квэст


ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГІСТОРЫЯ

Усім прывітанне! 

Мы спадзяемся, что вы пазналі самых добрых, самых вясёлых, самых разумных і самых прыгожых пінгвінаў Мадагаскара! 

Вы ж ведаеце, як мы любім падарожнічаць! Дык вось, аднойчы, гледзячы фільм, мы даведаліся, што ёсць цудоўная і чароўная краіна Сказ. Ну, мы, канечне, пра гэту краіну нічога не ведалі. І тут Прапар закамандаваў: Пінгвіны! Збіраем рэчы і адпраўляемся ў падарожжа!

Але Шкіпер ціхенькім голасам сказаў: 

Мы там адны можам не справіцца. Нам патрэбныя памочнікі. Я ведаю, што вучні ў школе не аднойчы ў гэтай краіне бывалі. Яны нам могуць дапамагчы.  

Ну, тады, дарагія вучні, дапамажыце самым лепшым пінгвінам падарожнічаць па краіне Сказ!

Згодныя? Цудоўна!

Пінгвіны, гатовыя?

Кавальскі,  варыянты! Няма? Супер! Тады ўсміхаемся і махаем! 

Наперад! 

Запрашэнне да вэб-квэста
Пуцявы ліст адукацыйнага вэб-квэста

МАТЫВАЦЫЙНАЕ ВІДЭА

Матывацыйнае відэа.mp4

Ну, што? 

Гатовыя да падарожжа з вясёлымі пінгвінамі? 

Тады запаўняем рэгістрацыйную анкету — і стартуем! 

Прапар нас ужо зачакаўся!