Помнікі землякам

Вёска  Горкі

Размешчаны на паўночнай ускраіне, каля шашы Бабруйск — Слуцк. На ўшанаванне памяці 220 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1967 г. насыпаны курган, на вяршыні яго ўстаноўленая скульптурная кампазіцыя: воін, партызан і мірны жыхар-жанчына. Перад курганам — 4 жалезабетонныя стэлы з прозвішчамі загінулых і надпісамі - прысвячэннямі. 

Вёска Залужжа

На ўшанаванне памяці 180 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1967 г. устаноўлены помнік — скульптура воіна з хлопчыкам і сцяна з імёнамі загінулых. 

Вёска Палажэвічы 

Помнік землякам, савецкім воінам і партызанам, мірным жыхарам — ахвярам фашызму. На ўшанаванне памяці землякоў, воінаў і партызан, па­хаваных на тэрыторыі калгаса і загінулых на фронце ўстаноўлены ў цэнтры ў 1984 г.— скульптура воіна і мемарыяльныя пліты з імёнамі загінулых, перад помнікам установле­ны рытуальны агонь.

Вёска Падарэссе

На ўшанаванне памяці 161 земляка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1969 г. устаноўлены помнік - скульптура воіна і сцяна з імёнамі загінулых. Рэканструя­ваны ў 1989 г.


Вёска Паставічы 

На ўшанаванне памяці землякоў і пахаваных на тэрыторыі калгаса воінаў і партызан (121 чалавек), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. у 1989 г. устаноўлены помнік-скулыптура са стэламі, дзе ў метале выліты прозвішчы загінулых.

Вёска Сінягова   

На заходняй ускраіне. На ўшанаванне 157 воінаў 121-й стралко­вай дывізіі і 142 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскай барацьбе і мірных грамадзян, закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі, устаноўлены помнік. 

У цэнтры кампазіцыі на земляным кур­гане на высокім пастаменце ўстаноўлены скульптуры воіна, партызана і жанчыны (вышыня скульптурнай кампазіпыі 3.5 м. пастамента — 2 м). фігуры павернугыя спінамі адна да адной і нібы вырастаюць з адзінага маналіту Рашучыя жэсты злучаных рук і суровыя выразы твараў адпа- вядаюць дынаміпы кампазіцыі. Вакол кургана пляцоўка. пры рэканструкцыі вымашчаная дарожка (біты мармур), блокі заменены на металічныя дошкі, на якіх у метале вылітыя прозвішчы загінулых.

Вёска Языль 

Вёска Шчыткавічы