Вёска Залужжа 

Старадарожскага раёна 

Мінскай вобласці

вуліца Партызанская

вуліца Лугавая

вуліца Постнікава

вуліца Леніна

вуліца Калгасная

вуліца Школьная


Вёска Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад раённага цэнтра. Па галоўнай вуліцы вёскі праходзіць аўтамагістраль Старыя Дарогі-Мар'іна Горка.


Вёска Залужжа адносіцца да сярэдніх па памерах тэрыторый сельскіх населеных пунктаў. Яна займае кампактную тэрыторыю, якая па сваёй форме нагадвае прамавугольнік з невялікімі адгалінаваннямі. Працягласць цэнтральнай вуліцы складае каля  2,5 км.

вуліца Чырвонаармейская

вуліца Школьная

вуліца Маладзёжная

Гістарычныя крыніцы сведчаць

Колькі гадоў нашай вёсцы сказаць цяжка, але поводле дакументальных крыніц Залужжа вядома з ХVIст.  У XVII-XIX стст. вёска знаходзілася ва ўласнасці князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.  У 1846 годзе стала дзяржаўнай ўласнасцю.

Звесткі пра нашу вёску змяшчае “Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх” (т. 14, стар.360, Варшава 1895 г.) У слоўніку адзначаецца, што “Залужжа – сяло, якое належала некалі  Радзівілам, знаходзіцца за 91 вярсту ад Бабруйска.  Маецца 96 двароў. Пархіяльная царква Святога Юрыя з даўніх часоў мае 2,5 валокі зямлі. Парафіян, людзей вернікаў, каля 1500 чалавек.  Мясцовасць маладаступная. Глеба пясчаная, шмат выганаў і лугоў”.

У слоўніку Залужжа названа сялом, а гэта значыць, што яно было вялікае і акрамя царквы тут былі яшчэ карчма і крама. У святочныя дні сюды сыходзіўся народ на богаслужэнне, кірмашы і таргі. Да гэтага часу ў нас бытуе выраз: “Як пайду я на сяло, тут жа стане весяло”.

На думку І.А.Сербава, аўтара этнаграфічнага нарыса “Беларусы-сакуны” (1915 г) вёска заснавана “за лужамі”.  Менавіта ад мноства лугоў, размешчаных вакол вёскі, і ўзнікла назва Залужжа. 

Красота нашей малой родины глазами ребят

Каток София

Легенды пра вёску Залужжа

1 легенда

У даўнія часы на месцы нашай вёскі было непралазнае балота. Куды ні глянь- балота і лес, лес і балота. Між гэтых балот вузкай паласой працягнулася невысокае ўзвышша. Ў пошуках свабоднага месца для жыцця сюды прыйшлі людзі. Ім спадабалася гэтая мясцовасць. Побач быў лес, дзе вялося шмат дзікіх звяроў. Непадалёку пачынала з балота свой бег рака, багатая рыбай. Павольна, амаль нячутна, несла рачулка свае воды праз луг і хавалався ў лес. З цягам часу вёску засялялі ўсё новыя і новыя людзі. Але паселішча іх не мела назвы.

Аднаго разу праязджаў тут знатны чалавек з Расіі. Спыніўся ён на ўзгорку, глянуў навокал і прамовіў: “Прыгажосць якая!”

Ад дарогі і да самага лесу раскінуўся квяцісты луг. Вялікія лужы блакітнымі коўдрамі пакрывалі траву- мураву.

- Якія лужы! – здзівіўся падарожнік. - Відаць, добры дождж прайшоў нядаўна.

І ён накіраваўся да ўскрайку лесу, дзе чарнелі хаціны. Вечарэла. Чалавек вырашыў папрасіцца ў тутэйшых людзей пераначаваць. Зайшоў у першую хату. Яго сустрэлі прыветліва, запрасілі за стол: “Чым багаты, тым і рады!”

Назаўтра, ад’язджаючы, гэты чалавек запытаўся:

-А як жа завецца ваша вёска, у якой мяне так гасцінна сустрэлі?

-Мы і самі не ведаем,- адказалі жыхары. - Жывём вось тут сярод балот, лугоў, пажываем, а як завецца наша вёска ніколі не задумваліся.

-А што тут доўга думаць,- засмяяўся чужы чалавек.- Вунь колькі луж за вашай вёскай! Інакш як Залужжам яе не назавеш.

- І то праўда,- згадзіліся жыхары.- Быць нашай вёсцы Залужжам.

З таго часу і мае вёска такую назву.

2 легенда

Тут, дзе зараз раскінулася вёска Залужжа, было адно вялікае балота, пасярэдзіне якога – невялікае ўзвышша. Ехаў аднойчы са Слуцка ў Дараганава багаты пан Лазоўскі. У дарозе застаў яго вялікі лівень. Фурман скіраваў не на тую дарогу і заблудзіўся. Пан Лазоўскі вылез з фурманкі, доўга тупаў, не ведаючы што рабіць, бо навокал было адно балота. І вырашыў пан, што калі выберацца адсюль, то пабудуе тут вёску. Хутка развіднела, і ўгледзеў Лазоўскі непадалёку вёску. Паслаў туды за дапамогай свайго фурмана. Праз паўгадзіны пан рушыў у дарогу.

Ішоў час. Хутка да таго самага месца ішлі падводы з пяском пракладваць дарогу да новай вёскі.

Геаграфічнае становішча і прыродныя ўмовы

Вёска Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад раённага цэнтра. Па галоўнай вуліцы вёскі праходзіць аўтамагістраль Ст.Дарогі – Мар’іна Горка.

Вёска Залужжа адносіцца да сярэдніх па памерах тэрыторый сельскіх населеных пунктаў. Яна займае кампактную тэрыторыю, якая па сваёй форме нагадвае прамавугольнік з невялікімі адгалінаваннямі. Працягласць цэнтральнай вуліцы складае каля 2,5 км.

На працягу свайго фарміравання вёска ўваходзіла ў склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія ўтвараліся ў сувязі з фарміраваннем тэрыторыі краіны. З устанаўленнем Савецкай улады ў в.Залужжа быў створаны сельскі савет, які праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і аднавіў сваю дзейнаць пасля вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 1924 г. вёска адносілася да Старадарожскага раёна.  У верасні 1944 года была ўтворана Бабруйская вобласць, у якую ўвайшоў Старадарожскі раён. А са студзеня 1954 года раён зноў у Мінскай вобласці. У 1959 годзе цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Дражна. Пасля ліквідацыі Старадарожскага раёна ў 1962 годзе наша вёска ўваходзіла ў склад Слуцкага раёна. З 1966 года Старадарожскі раён быў адноўлены.

Колькасць насельніцтва вёскі на пачатак 2011 года складае  633 чалавек,  з іх працаздольных – 348 чал., пенсіянераў – 126 чал.,  дзяцей да 18 гадоў – 159 чалавек. Налічваецца  256 асабістых  гаспадарак.

Вёска Залужжа  знаходзіцца  на   Цэнтральнабярэзінскай раўніне,  Усходне-Еўрапейскай платформе,  Рускай пліце,  Прыпяцкага  прагіну, перадпалескай правінцыі.