Музей гісторыі вёскі Залужжа

Адрас музея:  аг. Залужжа, вул. Школьная, д.1, Старадарожскі раён, Мінская вобласць

Профіль (у адпаведнасці з Кодэксам): комплексны (краязнаўчы, гісторыка-краязнаўчы)

Сайт музея:  https://sites.google.com/view/museumzal

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://zaluzie.starye-dorogi.by/об-учреждении/музей-истории-деревни-залужье

 

Музей працуе як самакіравальная арганізацыя, якая мае свой савет музея, у склад якога ўваходзяць навучэнцы 7-8 класаў. Савет музея арганізуе экскурсіі і гутаркі ў музеі, правядзенне класных гадзін і гутарак патрыятычнай накіраванасці. 

Планаванне і ажыццяўленне краязнаўчай работы будуецца ў адпаведнасці з неабходнай дакументацыяй музея. 

Запланаваная дзейнасць нясе ў сабе экскурсіі па музеі на беларускай і рускай мовах, шырокі спектр адукацыйнай, выхаваўчай, грамадскай дзейнасці. 

Праца вядзецца па наступных відах дзейнасці: пошукава-збіральніцкая, арганізацыйна-масавая. Збіральніцкая праца вядзецца мэтанакіравана пры пераафармленні старых экспазіцый і стварэнні новых. 


Усе экспанаты ўлічаны, захоўваюцца ў добрым выглядзе і адпаведным профілі музея. 

 

Музей гісторыі вёскі Залужжа адкрыты 23 лютага 1980 года (загад №11 ад 15.02.1980 года), мае чатыры асноўныя раздзелы

На базе музея ў 2022/2023 навучальным годзе арганізаваны заняткі па інтарэсах “Музейное дело”, “Юныя экскурсаводы”, у 2023/2024 навучальным годзе – “Краязнаўства”, “Нашчадкі традыцый”.

 

Навучэнцамі і кіраўніком музея падрыхтаваны экскурсіі

Экскурсія №1 “Знаёмства з музейным пакоем”.

Экскурсія №2 “Знаёмства з гісторыяй нашай малой радзімы”.

Экскурсія №3 “Гісторыя майго сяла”.

Экскурсія №4  “Птушкі і жывёлы нашага краю”.

Экскурсія №5  “Культура старадаўняга сялянскага побыту. Унутраная прастора хаты”

Экскурсія №6 “Культура старадаўняга сялянскага побыту. Мэбля і ўбранне”.

Экскурсія №7 “Культура старадаўняга сялянскага побыту. Начынне”.

Экскурсія №8 “Гісторыя школы”.

Экскурсія №9 “Выпускнікі – гонар школы”.

Экскурсія №10 “Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны вёскі Залужжа, якія вярнуліся з фронту”.

Экскурсія №11 “Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны вёскі Залужжа, якія не вярнуліся з фронту”.

Экскурсія №12 “Дзеці вайны”.

 

Кароткая характарыстыка музейных фондаў

Музейны фонд складаецца з экспанатаў, знойдзеных і перададзеных для захавання навучэнцамі, настаўнікамі і жыхарамі вёскі Залужжа. Сёння музейны фонд налічвае 610 экспанатаў.

 

Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца

“Пасведчанне аб заканчэнні Залужскага народнага вучылішча, выдадзенае Казлову А.С. у 1912 годзе”.

Цэгла і пясок з-пад сцен Брэсцкай крэпасці, перададзеныя ў дар школьнаму музею Саветам ветэранаў г. Брэста.

 

Узнагароды музея, кіраўніка музея, навучэнцаў

Кіраўнік музея, настаўнік інфарматыкі Казлова Валянціна Сямёнаўна і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чалей Валянціна Сямёнаўна па выніках рэспубліканскага конкурсу музеяў устаноў адукацыі "ВО СЛАВУ ОБЩЕЙ ПОБЕДЫ" былі ўзнагароджаны Дыпломам  II ступені.


Падворная Маргарыта за даследчую работу “Их подвиг мы в сердце храним” на раённай навукова-практычнай канферэнцыі  атрымала Дыплом І ступені, на абласным этапе  - Дыплом ІІ ступені.


Жаўрыд Анастасія ў 2020/2021 навучальным годзе пад кіраўніцтвам кіраўніка музея, настаўніка інфарматыкі Казловай В. С. і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Чалей В. С. атрымала  Дыплом І ступені ў Міжнародным конкурсе медыяпраектаў "Гордость Отчизны".  https://centre-art.ru/archive/?PAGEN_1=2

 

Кіраўніком музея, настаўнікам інфарматыкі Казловай В. С. разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Чалей В.С. і навучэнцамі ўстановы адукацыі створаны відэаролікі: 

"Быт сялян-сакуноў

"Два палёты цаною ў жыццё"

"CТВ у Залужскай школе - юбілей"

"Мая зямля –  зямля святая