Брацкія магілы савецкіх воінаў




Вёска Горкі

Пахаваны 17 воінаў 219-й танкавай брыгады конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, якія загінулі 28 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядомыя прозвішчы 6 воінаў: мал. сярж. Малых М. М., мал. сярж. Пракаеў Фёдар Мікалаевіч; мал. сярж. Тошчаў Б. С.; мал. сярж. Елец П. А.; мал. сярж. Варанцоў А. Ф., рад. Чарнышоў М. П. У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, рэканструяваны ў 1981 г.



Вёска  Горкі  Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных 

Пахаваныя 98 ваеннапалонных, растраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 г.  У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.  У 1981 г. - рэканструяваны.


Вёска  Навасёлкі 

Пахаваны 17 воінаў і 3 партызаны, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных — воіны 219-й танка­вай брыгады конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту М. М. Захватаеў, С. А. Рачалоўскі, У. А. Дуброўскі, якія загінулі 23.04.1944 у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, у 1981 — рэканструяваны.

Вёска  Солан  Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан  

На могілках, пахава­ны воіны і партызан (10 чалавек), якія загінулі ў 1941 г. і ў чэрвені 1944 г. Сярод пахаваных — воіны 219-й танка­вай брыгады конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, што загінулі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядомыя прозвішчы: радавыя М. Д. Дарошка, М. Т. Філатаў, А.  А. Собалеў, партызан Г. Т. Дамарад. У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск. 




Вёска Залужжа Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан 

Пахавана 34 воіны і 4 партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных — воіны 30-й кавалерыйскай дывізіі, конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1964 г. на магіле ўстаноўлены абеліск. рэканструяваны ў 1975 г.

Вёска Залужжа Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў 

Пахаваны С. В.Постнікаў — камандзір экіпажа, штурман П. П. Фаміных, стралок-радыст А.М.Зайцаў, якія загінулі 28 чэрвення 1941 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1967 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, рэканструяваны ў 1981 г.


Вёска  Дражна Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан 

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 7 воінаў 1-га механізаванага корпуса конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і перазахаваны 20 партызан 2-й Мінскай брыгады, што загінулі 13-14.07.1943 г. пры разгроме паліцэйскага гарнізона ў в. Дражна. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены абеліск. рэканструяваны ў 1985 г. У 1993 г. устаноўленая дадатковая пліта з выяўленымі імёнамі загінулых.


Вёска Зялёная Дуброва 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. 

Пахаваны 7 воінаў 30-й кавалерыйскай дывізіі конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні раёна ў чэрвені 1944 г.  

У 1959 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Вёска Старыя Дарогі  

 Брацкая магіла савецкіх воінаў.


Пахаваны 8 воінаў, якія загінулі ў чэрвені - верасні 1941-1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

У 1975 г. на магіле ўстаноўленая стэла.




Вёска Раз’езд Фалічы    

Брацкая магіла савецкіх воінаў

 Пахаваныя радавы I. М. Кальчанка, непаўналетні сын палка (імя невядома), якія загінулі 14.07.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.






Вёска Макарычы 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і  партызан

Пахаваныя 20 воінаў і 4 партызаны, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных - воіны 30-й кава­лерыйскай дывізіі конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

У 1966 г. на магіле ўстаноўлены абеліск. 

У 1975 г. заменены на стэлу.



Вёска  Шапчыцы  

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан 

У цэнтры вёскі каля школы пахаваны 7 воінаў і 1 партызан. якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных - воіны 9-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі конна-механізаванай групы 1-га Беларускага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

У 1966 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, у 1981 г. - рэкан­струяваны.