Ахвяры Вялікай  Айчыннай вайны  на тэрыторыі Старадарожскага раёна

Горад  Старыя Дарогі

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі 521 мірны жыхар, 20 партызан,  2 падпольшчыкі, 7 чалавек на катаржных работах у Германіі,  не вярнулася з фрон­ту 305 чалавек.

Дражнаўскі сельсавет 

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 47 мірных жыхароў, 11 парты­зан, 1 падпольшчык, 2 на катаржных ра­ботах у Германіі, не вярнулася з фронту 382 чалавекі. 

Новадарожскі сельсавет

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 69 мірных жыхароў 10 партызан, 2 чалавекі на катаржных работах у Германіі, не вярнулася з фронту 342 чалавекі.

Палажэвіцкі сельсавет 

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх акупантаў загінулі: 51 мірны жыхар, 25 партызан, 3 падпольшчыкі, 2 чалавекі на катаржных работах у Германіі, не вярнуліся з фронту 306 чалавек. 

Пасецкі сельсавет

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 136 мірных жыхароў, 34 партызаны, 5 падпольшчыкаў, 3 чалавекі на катаржных работах у Германіі, не вярнулася з фронту 207 чалавек.

Старадарожскі сельсавет

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 67 мірных жыхароў, 18 парты­зан, 43 чалавекі загінулі на катаржных работах у Германіі, 3 падпольшчыкі расстраляныя, не вярнулася з фронту 335 чалавек. 

Шчыткавіцкі сельсавет 

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі 52 мірныя жыхары, 17 партызан, падпольшчыкі, 5 чалавек на катаржных работах у Германіі, не вярнулася з фрон­ту 316 чалавек.

Языльскі сельсавет 

У Айчынную вайну 1941—1945 гг. ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 37 мірных жыхароў, 21 партызан, падпольшчыкі, 4 чалавекі на катаржных работах у Германіі, не вярнулася з фронту 315 чалавек.