Інтэлектуальны аўкцыён
Мэта: стварэнне ўмоў для выяўлення дзяцей з высокімі інтэлектуальнымі і пазнавальнымі здольнасцямі, пашырэнне кругагляду, развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў, неардынарнага мыслення, умення абгрунтоўваць і аргументаваць свой пункт гледжання, стымуляванне цікавасці да вывучэння розных навук.
Задачы:
- развіць творчыя здольнасці і крэатыўнае мысленне;
- развіць камунікатыўна-эмацыйную сферу асобы;
- развіваць матывацыю да самаадукацыі.
- выхоўваць ўменне годна прайграваць і аналізаваць прычыны няўдач;
- павысіць сацыяльную актыўнасць вучняў, іх самастойнасць і адказнасць.
У гульні ўдзельнічае 3 каманды па 6-10 чалавек. Кожная каманда займае свой стол. Усталёўваецца вялікі экран, камп’ютар. Уся гульня суправаджаецца прэзентацыяй, прымяненне прэзентацыі з'яўляецца абавязковым, бо ў адваротным выпадку гульня не атрымаецца маляўнічай, відовішчнай і не зможа мець такога аб'ёмнага інфармацыйнага напаўнення. Для гульні вырабляюцца «срэбныя» манеты - «таленты», некалькі чорных скрынь з прадметамі, прызы для ўдзельнікаў. Гульню праводзіць настаўнік. Абіраецца экспертная камісія з ліку выкладчыкаў.
Ход гульні
-Добры дзень, юныя эрудыты! Мы рады вітаць вас на інтэлектуальна - пазнавальным конкурсе «Інтэлектуальны аўкцыён». Сёння вам трэба будзе паказаць свае веды, эрудыцыю, уменні ў галіне геаграфіі, філалогіі, гісторыі, мастацтва. Вы будзеце зарабляць «таленты». Вось такія манеты. Талент - гэта сярэбраная манета, якая мела хаджэнне ў антычную эпоху. Мала хто ведае, што першапачаткова яно азначала грашовую меру. У нашу мову слова прыйшло дзякуючы прыпавесці, якую аднойчы распавёў Хрыстос сваім вучням. Нейкі багаты чалавек, адпраўляючыся ў далёкую краіну, даручыў рабам свою маёмасць. Аднаму ён даў пяць талентаў, другому два, а трэцяму адзін. Першыя два рабы пусцілі атрыманае срэбра ў абарот і атрымалі прыбытак, а трэці раб закапаў атрыманы талент у зямлю. Калі спадар вярнуўся, то запатрабаваў у рабоў справаздачы. Першы раб вярнуў спадару дзесяць талентаў замест пяці атрыманых, другі чатыры замест двух. І абодва яны пачулі хвалу. Трэці ж раб вярнуў тое, што і атрымаў, апраўдваючы сябе тым, што баяўся страціць атрыманы талент, таму і закапаў яго ў зямлю. На гэта ён пачуў грозныя словы: «Лукавы раб і гультай! Трэба было табе аддаць серабро маё гандлярам, і я атрымаў бы яго з прыбыткам». Спадар загадаў адабраць у раба яго талент і аддаць грошы таму, хто не спалохаўся папрацаваць і прымножыць тое, што было яму дадзена.
Першы тур «З рога ўсяго многа» - 15-20 хвілін
-Пачынаем першы тур нашага аўкцыёну. Праслухайце правілы. У кожнай каманды ў наяўнасці маецца 50 талентаў. Гэта пачатковы капітал. На аўкцыён выстаўляюцца задачы (рознага ўзроўню складанасці). Стартавы кошт першай задачы - 1 талент, другой - 2 таленты і т. д.
Вядучы праводзіць жараб’ёўку, капітан называе раздзел, з якога будзе пытанне, далей каманды пачынаюць таргі (хто заявіць больш талентаў). Каманда, якая заявіла максімальную цану, атрымлівае права адказу (пытанні на экране з'яўляюцца толькі пасля таргоў). Калі адказ правільны, то камандзе выдаецца заяўленая сума, калі адказ няправільны, то каманда губляе заяўленую суму (яна адбіраецца з капіталу каманды). Калі каманда купляе пытанне на ўсю суму, якая ёсць у наяўнасці, і памыляецца, то, на жаль, яна банкрут. Яна не можа ў першым туры працягнуць удзел. Вядучы аўкцыёну і экспертная камісія маюць права са сваіх сродкаў - прэміраваць гульцоў якой-небудзь каманды адзін раз, а таксама штрафаваць удзельнікаў, якія парушылі правілы. Па заканчэнні 20 хвілін таргі спыняюцца.
Аукцыён ведаў:
Птушкі Беларусі
Цікавае пра жывёл
Гарады Беларусі
Вялікія мастакі
Знакамітыя пісьменнікі
Пытанні для 1 тура
Птушкі Беларусі
1.Якую птушку лічаць гаспадыняй начнога лесу? (Сава)
2. Гэтую птушку называюць памочнікам іншым птушкам? (Дзяцел)
3. Якая птушка нашых лясоў лепш за ўсе пераймае іншыя галасы? ( Шпак)
4.Узімку ні з кім не пераблытаеш, быццам чырвоны яблык на снезе. (Гіль, снягір)
5.Гэта птушка ёсць вялікая, ёсць чубатая, ёсць сіняя і сівая. Зімою любіць ласавацца салам. ( Сініца)
6. Адна з самых прыгожых і крыклівых лясных птушак, хавае на зіму арэхі, жалуды. (Сойка)
7. Якія птушкі робяць спальню ў снезе? (Курапаткі, цецерукі)
8. А як гучаць назвы птушак па-беларуску
аист —( бусел , у гаворках таксама бацян, бусько)
журавль —( жораў, журавель )
во́рон —( крумкач, груган, крук)
кукушка —( зязюля)
скворец —( шпак)
тетерев — (цецярук )
9. Дзе зімой і восенню спяць вароны? (На дрэвах у садах і парках, збіраючыся невялікімі чародамі).
10. А якой гадзіне прачынаецца верабей? (Пазней за ўсіх птушак, але заўсёды ў адзін і той жа час, у 5-6 гадзін раніцы.)
2.Цікавае пра жывёл
1. Што корміць ваўка? (Ногі)
2. Каго з насякомых можна назваць «цяжкаатлетам» (Мурашкі)
3. Іх называюць «жывыя кветкі» ( Матылькі).
4. Што здарыца з пчалой, калі яна кагосьці ўджаліць? (Памрэ)
5. Якая жывёла можа дыхаць трыма спосабамі: лёгкімі, скурай, ротам? (Жаба)
6. Ваш узрост заўсёды можна даведацца ў пасведчанні аб нараджэнні або пашпарце. А што служыць «пашпартам» рыбе? (Луска. Падлічыўшы лік кольцаў на ёй, можна вызначыць век рыбы.)
7. Хто «бачыць» вушамі? (Кажан)
8. Якіх жывёл выкарыстоўваюць для лячэння высокага крывянага ціску, закаркаванні вен? (П'яўкі)
9. Ці ёсць у камара зубы? ( Так, 22)
10.Для чаго патрэбен хвост бабру і вавёрцы? (Для бабра хвост –руль і вясло, для вавёркі- для цяпла, каб затуліцца ад сцюжы)
3.Гарады Беларусі
1.Колькі ў Беларусі гарадоў? 25 56 111
2. Які горад з'яўляецца сталіцай Беларусі? Мінск Магілёў Віцебск
3.Які горад уваходзіць у лік вялікіх гарадоў, пры гэтым не з'яўляючыся абласным цэнтрам? Косава Магілёў Бабруйск
4.Які горад носіць назву, што адпавядае назве месяца на беларускай мове? Ліпень Чэрвень Жнівень
5. Каго называюць «заснавальнікам» Магілева? Машэку Сімяона Полацкага Усяслава Чарадзея
6. У гэтым горадзе знаходзіцца Беларускі металургічны завод?Узда Жлобін Мядзель
7.Гэты карысны выкапень здабываюць паблізу Рэчыцы? Золата Нафту Торф
8.У якой вобласці знаходзіцца горад Чавусы? У Мінскай У Магілёўскай У Віцебскай
9.Да якога года ставіцца першае згадванне горада Мінска? 1067 1125 1368
10. Пералічыце горады Магілёўскай вобласці, назвы якіх заканчваюцца на «ічы». (Асіповічы, Касцюковічы, Клімавічы, Бялынічы)
4.Вялікія мастакі
1.Кім па паходжанні быў Марк Шагал? Рускім беларусам яўрэем
2. Айвазоўскі Іван Канстанцінавіч належаў да…? Партрэтыстаў марыністаў пейзажыстаў
3.Якія жывёлы намаляваны на карціне Шышкіна «Раніца ў сасновым лесе»? Ваўкі мядзведзі яноты
4. Які з мастакоў праславіўся карцінай «Дзявяты вал»? Кандзінскі Айвазоўскі Шышкін
5. Абярыце з пералічаных мастакоў аўтара карціны «Дзяўчынка на шары». Анры Маціс Эдгар Дэга Пабла Пікаса
6. Як завуць мастака, які з'яўляецца аўтарам альбома «Лічбы на сэрцы »?
Леанарда да Вінчы Рафаэль Санці Міхаіл Савіцкі
7.Хто напісаў знакамітую карціну «Апошні дзень Пампеі»?Айвазоўскі Савіцкі Брулоў
8.Якую карціну не пісаў Васіль Рыгоравіч Пяроў? Тапельніца Вясковыя пахаванне Бурлакі на Волзе
9.Напалеон Орда аддаваў перавагу ў паказе : Нацюрмортам Партрэтам Архітэктуры
10.Карціну «Зімовы сон» напісаў Вітольд Бялыніцкі-Біруля Марк Шагал Напалеон Орда
5.Знакамітыя пісьменнікі
1. Хто не з’яўляецца беларускім пісьменнікам : Колас, Купала, Пушкін? (Пушкін)
2. Якуб Колас- гэта псеўданім. А як гучыць яго сапраўднае імя і прозвішча? ( Канстанцін Міцкевіч)
3. Хто з’яўляецца беларускім першадрукаром? (Францыск Скарына)
4. У каго з пісьменнікаў не псеўданім: Максім Танк, Янка Купала, Пятрусь Броўка
5. Хто з пісьменнікаў пры жыцці выдаў толькі адзін зборнік паэзіі? (Багдановіч)
6. Беларускім байкапісцам з’яўляецца Караткевіч, Быкаў ці Крапіва?(Крапіва)
7. У якой паэме Колас паказаў сваё дзяцінства? ( «Новая зямля»)
8. Хто аўтар аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (Міхась Лынькоў)
9. Як называюцца зборнік, дзе Купала «збіраў» казкі? ( «Казкі жыцця»)
10. Музей якога паэта знаходзіцца ў Вязынцы? (Купалы)
Другі тур «Чорная скрыня»
Кожная каманда атрымлівае сваю «чорную скрыню». Ваша задача правільна адказаць на зададзеныя пытанні. Што ляжыць у скрыні? Кожны верны адказ - 3 таленты. Эксперная камісія можа налічыць дадатковыя таленты.
1. Гэта слова запазычанае ў XIX ст. з французскай мовы, дзе eau de Cologne з'яўляецца ўстойлівым словазлучэннем «вада з Кёльна». ЁН атрымаў сваё імя па месцы першапачатковага вырабу.(Адэкалон)
2.Вырабы з мукі цвёрдых пшаніц, часам з даданнем яек, якія маюць форму трубак, разнавіднасць іх у перакладзе з італьянскай мовы - «вяроўкі» або «чарвякі». Яны былі вынайдзеныя ў Венецыі і на мясцовым дыялекце азначаюць «выдзеўбаныя». Гэта нацыянальная, самая танная і самая распаўсюджаная страва ў Італіі, якую рыхтуюць на тысячы ладоў, галоўным чынам з таматавай падліўкай і сырам-пармезаном. ( Макароны)
3. Гэта называюць: цукеркі з фруктовага соку, бульбяной мукі і цукру; тое, што атрымліваюць з фруктова-ягаднага пюрэ, цукру, патакі і іншых кампанентаў ; павідла з даданнем жэлаціну; цукерка-жэле.(Мармелад)
4. I ж. устар. 1. Тонкая пласцінка - звычайна са слановай косці - для запісу чаго-небудзь на памяць. 2. Дошчачка, пласцінка - звычайна з абпаленай гліны - для ліста. II ж. Цвёрдая дазаваная лекавая форма, якая атрымліваецца прэсаваннем медыкаментаў.( Таблетка)
Трэці тур « Спрынт для інтэлектуалаў»
У распараджэнні каманд па 1 хвіліне.За гэты час каманда павінна правільна адказаць на максімальную колькасць пытанняў як мага хутчэй. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 10 талентаў. Пытанне з'яўляецца на экране і каманда адразу як мага хутчэй дае адказ. Калі адказу ў каманды няма, яна кажа слова «далей».
- За хвіліну вы павінны адказаць на максімальную колькасць пытанняў. Каманды адказваюць па чарзе. Такім чынам, каманды гатовыя? Час !!!
1.Птушыны домік. (Гняздо)
2. Масавае паселішча птушак. (Базар)
3.Свісток для прынаджвання птушак і звяроў. (Манок)
4.Птушка, якая ўвесь час па легендзе «.... просіць піць» (Кнігаўка, каня)
5.Рукі птушкі. (Крылы)
6.Ногі качкі. (Лапы)
7.Лясны доктар. (Дзяцел)
8.Птушкі- вестуны вясны. (Гракі)
9.Дзіця любых птушак. (Птушаня)
10. Рот і нос птушкі. (Дзюба)
11. Птушачка, падобная на ластаўку. (Стрыж)
12. Лясная курыца з прымаўкі: «Глухі, як ...». (Цецярук)
13.Словы, якія пішуцца аднолькава, вымаўляюцца аднолькава, але маюць рознае лексічнае значэнне. (Амонімы)
14.Словы з супрацьлеглым значэннем. (Антонімы)
15.Словы, якія пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму, але маюць адно лексічнае значэнне.(Сінонімы)
16.Словы, якія ўжываюцца толькі ў мове жыхароў пэўнай мясцовасці. (Дыялектныя)
17.Агульная частка роднасных слоў. (Корань)
18.Галоўныя члены сказа. (Дзейнік і выказнік)
19.Часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які, чый?( Прыметнік)
20.Член сказа, які падкрэсліваецца хвалістай лініяй.(Азначэнне)
21.Сказы па мэце выказвання, дзе задаецца пытанне называюцца… (пытальныя)
22.Зашклёная шафа або акно для паказу розных прадметаў, тавараў.(Вітрына)
23.Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі.(Крыніца)
24.След на скуры ад раны.(Шрам)
25. Зменная частка слова. (Канчатак)
26.Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі, якія ўскладаюць на галаву.(Вянок)
27.Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі іншым суднам у льдах. (Ледакол).
28.Упрыгожанне, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.(Завушніца)
29.Прыемны пах кветак.(Водар)
30. Кніга або сшытак для фотакартак, малюнкаў, вершаў(Альбом).
31.Вялікая гара снегу, намеценая ветрам.(Гурба)
32.Назавіце свецкае імя Ефрасінні Полацкай.(Прадслава)
33.Якая кветка займае першае месца па частаце выкарыстання ў геральдыцы? (Ружа)
34. Пчолы ўмеюць на ляту адрозніваць кветкі з нектарам ад кветак без яго. Як яны гэта робяць?(Па ўзорах на пялёстках, бачных у ультрафіялеце)
35.Гэта расліна - папулярны меданос, а яе кару ў старажытнасці выкарыстоўвалі для вырабу абутку і розных вырабаў. У наш час яе часта выкарыстоўваюць для азелянення гарадскіх вуліц і сквераў.(Ліпа)
36.Гэта парасонавай расліна вельмі небяспечна з-за таго, што пры трапленні яго соку на скуру на святле ўтвараюцца моцныя апёкі.(Баршчэўнік)
37. Якая страва была самай галоўнай на Каляды? (Куцця)
38.Гэта свята адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. (Купалле)
39.Сцёрты венік. (Дзяркач)
40. Памяшканне, дзе сякуць і складваюць дровы.( Дрывотня)
41.Пачатак жніва. (Зажынкі)
42.Заканчэнне збору ўраджаю бульбы. (Дакопкі)
43. Да гэтага дня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з’яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. (Вялікдзень )
44.Спецыяльнай абрадавай стравай на гэтым свяце з’яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршчок, які потым разбівалі.Што за свята? (Хрэсьбіны)
45. Калі кажуць ветах, падпоўня, поўня, сход, што маюць на ўвазе? (Месяц)
46. Звычай, калі восеньскімі ці зімовымі вечарамі дзяўчаты збіраліся папрацаваць у адной хаце. (Вячоркі.)
47. Рака – вуліца ў старажытным Мінску. (Няміга.)
48. Язычніцкае свята ўраджаю. (Багач.)
49. Слоўнік, у якім раскрываецца лексічнае значэнне слова. (Тлумачальны)
50. Колькі абласцей у РБ? (Шэсць)
51. Каму належаць словы "Мой родны кут, як ты мне мілы..."? (Якубу Коласу.)
52. Самы старажытны горад Беларусі. (Полацк.)
53.Як называецца мастацкае азначэнне ?(Эпітэт)
54. Самы напружаны момант у развіцці сюжэта. (Кульмінацыя)
55. Яны сімвалізуюць сонца. Гэты мучны выраб пяклі кожны дзень і звычайна на Масленіцу. (Бліны, аладкі)
56. Як правільна крапіва ці крапіва. (Крапіва)
57. Частка твора перад завязкай, дзе аўтар знаёміць чытача з героямі, месцамм і часам дзеяння. (Экспазіцыя)
58. Беларусь называюць «Зямля пад белымі ...». ( Крыламі)
59. Аўтар верша «Зімой...» (Здароў, марозны звонкі вечар). (М.Багдановіч)
60.Прыём моцнага перабольшвання ў літаратуры. (Гіпербала)
61. Ежевика па-беларуску. (Ажыны)
62. Птушка-сімвал Беларусі. (Бусел)
63.Кветка- сімвал Беларусі. ( Васілек)
64. Горад, які першы прыняў на сябе ўдар фашызму ў 1941 годзе. (Брэст)
65.Дрэва, якое ўвосень « гарыць». (Рабіна)
Чацвёрты тур «ТЫ МНЕ , Я ТАБЕ...»
Каманды задаюць 10 падрыхтаваных пытанняў ( па 5 для кожнай каманды) Адказ на пытанне 1талент. Падрыхтаваныя пытанні 10 талентаў
Падвядзенне вынікаў, падлічванне талентаў, узнагароджванне пераможцаў.
Крыніцы інфармацыі
1. Беларуска-рускі слоўнік / Белорусско-русский словарь. У 3 т. Т. І. А-3 / пад рэд. А.А.Лукашанца: НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Выд. 4-е, перапрац. і дап. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012. – 1072 с.
2. Булыка А. М. Слоўнік іншмоўных слоў / пад рэд. А. Я. Міхневіч, д-р. філал. навук., 1993.
3. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Аўт.- склад. А. М. Булыка. – Мн.: ТАА “Харвест”, 2005. – 528 с.
4. Школьный этимологический словарь русского языка. Происхождение слов. — М.: Дрофа Н. М. Шанский, Т. А. Боброва 2004
5. Интеллектуальное развитие и уровень учебных достижений школьников
Ю.Ф. Гущин https://psyhoinfo.ru/ocenka-kachestva-obrazovaniya/intellektualnoe-razvitie-i-uroven-uchebnyh-dostizheniy-uchashchihsya дата доступу 02.06.2021
6. https://ppt-online.org/388717 ( Птушыная віктарына) дата доступу 03.06.2021
7. https://kopilkaurokov.ru/ дата доступу 03.06.2021
8. https://kupidonia.ru/all_viktoriny/viktoriny-o-hudozhnikah (Викторины) дата доступу 04.06.2021