карысныя спасылкі
Урок беларуская літаратура, клас 8
Тэма : М.Багдановіч “Раманс”
Мэта : пашырыць уяўленні вучняў пра жанры, якія існуюць у лірыцы ( раманс як лірычная любоўная песня заўсёды апявае каханне), развіваць уменне назіраць за рухам перажыванняў лірычнага героя з улікам усіх мастацкіх сродкаў (паўтору, памеру, інтанацыі, кампазіцыі), выхоўваць культуру інтымных пачуццяў падлеткаў, іх душэўную чуйнасць, імкненне да прыгажосці і чысціні чалавечых узаемаадносін
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне : вучэбны дапаможнік “Беларуская літаратура”, 8 клас “Беларуская літаратура” рабочы сшытак пад рэдакцыяй Міхновіч Н.А.
Форма правядзення: урок з прымяненнем кросэнса
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ.(Міні-інтрыга) -Ці даводзілася вам калі –небудзь у сваім жыцці сустракаць слова “мілавіца”? Дзе і калі гэта адбывалася? (Дэманстрацыя першага квадрата кросэнса. Выява шыльды магазіна “Мілавіца”) Мілавіца – сетка магазінаў. Распрацоўшчыкі брэнда "Мілавіца" паведамляюць шаноўнай публіцы наступнае: "З даўніх часоў ранішняя зорка Венера з'яўлялася для людзей сімвалам любові і прыгажосці. Старажытныя славяне называлі гэтую зорку Мілавіца"
ІІІ. Мэтавызначэнне
-І сёння размова на ўроку пойдзе пра зорку Венеру, пра каханне як адно з самых сакральных пачуццяў. Давайце паставім на ўрок задачы, звярнуўшыся да эпіграфа ў рабочым сшытку на с.47.
Буду ведаць…
Змагу прааналізаваць…
Напішу…
VІ. Вывучэнне новай тэмы
(Выява 2. Зорнае неба і на ім зорка Венера)
-Мы з вамі прачытаем, якая існавала гісторыя пра зорку Венеру (тэксты на парце ў вучняў або выведзены на экран). З даўніх часоў ранішняя зорка Венера з'яўлялася для людзей сімвалам любові і прыгажосці. А старажытныя славяне называлі гэтую зорку Мілавіца. Знайсці яе на небе вельмі лёгка. Кожнаму здаралася заўважаць, як іншы раз вечарам на зусім яшчэ светлым небе загараецца вячэрняя зорка. Па меры таго, як згасае зара, Венера становіцца ўсё ярчэйшай і ярчэйшай, а калі зусім сцямнее і з'явіцца шмат зорак, яна рэзка вылучаецца сярод іх. Бывае час, калі яе можна бачыць уранні, перад світаннем, у ролі ранішняй зоркі. Ужо зусім развіднее, даўно знікнуць усе зоркі, а прыгажуня Венера ўсё свеціць і свеціць на яркім фоне ранішняй зары. Людзі ведалі Венеру са спрадвечных часоў. З ёй было звязана мноства легендаў і павер'яў. У старажытнасці думалі, што гэта два розныя свяцілы: адно з'яўляецца ўвечары, другое – уранні. Потым здагадаліся, што гэта адно і тое ж свяціла, прыгажуня неба, вячэрняя і ранішняя зорка – Венера. Мілавіца – Венера – сімвал вясны, кахання, прыгажосці.
(Выява 3 Рэбус “Раманс”) -Давайце разгадаем рэбус, які звязаны з тэмай урока.
- Тэма ўрока: М.Багдановіч. “Раманс”. Для таго, каб успомніць творы М.Багдановіча, што вывучаліся раней, выканаем на с.47 рабочага сшытка, малюнкавы дыктант (ілюстрацыя да твора М.Багдановіча, назва, жанр).
-Прачытаем, што такое раманс (с.298 дапаможніка).
Выразнае чытанне верша настаўнікам ( або аўдыязапіс).
Аналіз першага ўспрыняцця.
-Які настрой перадае вам раманс? Якія вобразы перад вамі ўзніклі? Як вы думаеце, ці ёсць у гэтага верша якая-небудзь гісторыя?
( Выява 4 кросэнса , партрэт Ганны Какуевай. Індывідуальнае папераджальнае заданне. Аповед пра Ганну Какуеву вучнем ). Менавіта Ганна Какуева – адзінае моцнае каханне, якое ўдалося спазнаць Максіму Багдановічу, пакуль ён не згас, як свечка на ветры. Максім вучыўся ў апошніх класах гімназіі, калі пазнаёміўся з сям’ёй свайго аднакласніка Рафаіла Какуева. Ганна Какуева. Стройная, з тонкім тварам, цёмнымі вачыма, прыгожымі валасамі і мілай усмешкай, яна зачаравала Максіма. У яго вершах і апавяданнях з’явіліся ініцыялы “А.Р.К.”, імёны “Анна”, “Ганна Рафаілаўна”, а ў яго гераінях сталі яўна прачытвацца рысы Ганны Какуевай. Багдановіч прысвяціў цыкл “Мадонна”, паэму “Вераніка”, вершы “Учора шчасце толькі глянула нясмела...”, і шмат іншых твораў. Мяркуюць, яна натхніла яго на напісанне знакамітага раманса “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”.
Другое чытанне верша вучнямі.
-Які гэта від лірыкі? Ці знаёмы ён вам? (Чытанне крытычнага артыкула “Інтымная лірыка”)
V. Работа ў групах
(Выява 5 сардэчкі) (іх шмат заданні напісаны на сардэчках, раздаюцца групам) Аналіз верша па пытаннях вучэбнага дапаможніка (с. 77, пыт. 1-4)
Выява кросэнса . Работа ў разнаўзроўневых групах (выкананне заданняў у рабочым сшытку)
1 група.Выкананне клоўз-тэста на с.48 сшытка, заданне 2
2 група. Выкананне задання 3 на с.48.(тэма, ідэя, праблема)
3 група. Выкананне задання 4 на с.49. (запоўніць табліцу, адзначыўшы пачуццё закаханага, стан зоркі, зрабіць пісьмовы вывад!)
4 група. Састаўленне парады. ( 5 уласных парад для лірычнага героя або творчая работа “ Што з чалавекам робіць каханне”)
Агучванне вынікаў работы ў групах 1-3
(Выява 6. Валерый Дайнека. Песня “Зорка Венера”, прагляд відэазапісу) –Праглядзім відэазапіс выканання песні “Зорка Венера” Валерыем Дайнека.Музыка напісана Сямёнам Ракам-Міхайлоўскім. І параўнаем верш і яго музычнае выкананне.
(выява 7 Творчая праца “Мудрая парада” (с.49.сшытка, заданне 5 агучвае 4 група)
VІ.( Выява 8 Падвядзенне вынікаў. на партах у груп ляжаць выявы кросэнса, неабходна сабраць яго і патлумачыць размяшчэнне дзевяці квадратаў, пры гэтым патлумачыць, якая ўзаемасувязь паміж квадратамі)
VІІ. Кантроль Выканаць тэставае заданне
VІІІ. Дамашняе заданне. Вывучыць верш на памяць
Беларуская мова
11 клас
2 чвэрць (канец лістапада-пачатак снежня)
Кожны настаўнік выкарыстоўвае на ўроках лінгвакультураалагічны матэрыял У сваёй педагагічнай практыцы таксама стараюся выбіраць такія метады і прыёмы, што спрыяюць фарміраванню у вучняў культуралагічнай кампетэнцыі. Прапанаваныя заданні даюць магчымасць не толькі выклікаць цікавасць да навучання беларускай мове, але і абудзіць жаданне думаць, параўноўваць, аналізаваць, спасцігаць сутнасць тэксту. Яны скіраваныя на развіццѐ лагічнага і вобразнага мыслення, уяўлення, памяці, кемлівасці і з’яўляюцца надзейным сродкам для трэніроўкі маўленчага апарату.Зварот да культурнай спадчыны народа ў разнастайных напрамках дзейнасці фарміруе густ, актыўную грамадзянскую пазіцыю, унутраную культуру вучняў, далучае да багатай скарбніцы духоўнасці і гуманізму, якой з’яўляецца беларускае слова. Прадстаўляю вашай увазе ўрок, які быў распрацаваны для вучняў 11 класа (павышаны ўзровень). На ўроку выкарыстоўваліся тэксты культуралагічнага характару рознага кшталту надзвычай максімальна. Былі выкарыстаны магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў, свабоднага пошуку інфармацыі на сайтах.
клас 11
другая чвэрць
Тэма. Аднасастаўныя сказы. Ужыванне ў маўленні.
Мэта: дапамагчы вучням сфарміраваць уяўленне пра сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў.
Задачы:
1.Замацаваць і абагуліць атрыманыя веды пра аднасастаўныя сказы, вызначаць стылістычную ролю такіх сказаў у тэкстах розных стыляў.
2. Развіваць вусную і пісьмовую культуру маўлення, садзейнічаць развіццю ўмення зносін. Развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз.
3. Выхоўваць павагу да мінулага і сучаснага беларускай зямлі, яе гістарычных асоб, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, садзейнічаць развіццю гуманізму, дабрыні.
Абсталяванне: ноўтбукі, карткі, слоўнікі
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
2. Мэтавызначэнне
Настаўнік. Прачытайце выразна верш.
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю барлялі,
Як з сявалкі збожжа, зерні
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць… І пра тое
Што спявалі, як гулялі,
Апраналі што? Якое?..
Трэба ведаць! Сэрца просіць!
Пятрусь Броўка
Настаўнік. Які сэнс закладзены ў вершы? (Гаворка па кругу) (Мы павінны адчуваць сваю прыналежнасць на беларускага народа. Адчуваць гонар за родную зямлю, а гэта немагчыма , калі не ведаеш гісторыі краіны, любоў да даўніны: песень, казак, звычаяў, абрадаў- з’яўляецца састаўной часткай гэтага паняцця.)
Настаўнік. На сённяшнім уроку мы далей працягваем працаваць над аднасастаўнымі сказамі.Тэма ўрока. Аднасастаўныя сказы. Ужыванне ў маўленні. Давайце паставім задачы з дапамогай апорных слоў
Вызначаць…
Знаходзіць…
Удасканальваць…
Параўноўваць…
Ствараць…
Развіваць…
( Прыкладныя адказы вучняў. Вызначаць віды аднасастаўных сказаў. Знаходзіць іх у тэкстах розных стыляў. Вызначаць стылістычную ролю. Развіваць сваё маўленне. Ствараць тэксты розных стыляў і інш.).
Настаўнік. Як жа звязваюцца наступныя словы з сённяшнім урокам? Выкажам свае меркаванні.
Піліпаўка, вячоркі, Слонімшчына, калаўрот, “Слонімскія настроі”, “Стары Ольса”, Навагрудак, Максім Багдановіч, прасніца, “Вянок” (прымаюцца ўсе варыянты адказаў)
3. Актуалізацыя ведаў.
Апытванне па тэме. Праверка ментальных карт (карт памяці). http://www.spiderscribe.net/
Настаўнік.(пытанні для праверкі карт) Якія віды аднасастаўных сказаў існуюць? Што такое пэўна-асабовыя сказы? Што такое няпэўна-асабовыя сказы? Чым можа выражацца выказнік у безасабовых сказах?
Настаўнік. Праверым, якія прыказкі падабралі вы, каб паказаць аднасастаўныя сказы. Пракаменціруйце свой адказ.(Праверка прыказак па тэме абагульнена-асабовыя сказы).
Настаўнік.Знойдзем у тэксце-эпіграфе аднасастаўныя сказы, вызначым іх від. (Адзін вучань дае характарыстыку аднасастаўных сказаў. Тэксты ва ўсіх на парце).
Трэба ведаць (безасобовы) – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося(безасабовы)…
Як сахой даўней аралі(няпэўна-асабовы),
Як смыком зямлю барлялі(няпэўна-асабовы),
Як з сявалкі збожжа, зерні
Рассявалі чорнай жменяй(няпэўна-асабовы)…
Трэба ведаць… І пра тое
Што спявалі, як гулялі(няпэўна-асабовы),,
Апраналі што(няпэўна-асабовы),? Якое?..
Трэба ведаць! Сэрца просіць!
Пятрусь Броўка
Настаўнік. Якія сказы пераважаюць у вершы? (Аднасастаўныя)
Настаўнік . Выканаем тэст па арфаграфіі.
Выкананне тэста па арфаграіі ў праграме easyQuizzy-2.0-installer
Настаўнік. Зараз выканаем індывідуальныя заданні. (Вучні выцягваюць нумар з заданнем Індывідуальныя заданні па картках і на сайце http://adu.by/ru/ http://e-vedy.adu.by/course/index.php?categoryid=129
Настаўнік.Зараз выканаем заданні па пяці варыянтах. А адзін вучань выканае заданні на сайце http://adu.by/ru/ ( Раздзел “электроннае навучанне”. Беларуская мова 8 клас. Аднасастаўныя сказы)
Варыянт 1.Выпраўце памылкі ў вызначэнні віда сказа, запішыце правільны варыянт :
Птушку пазнаюць па палёце.-Няпэўна-асабовы.
Люблю цябе, мой Нёман родны.-Назыўны.
Мне стала маркотна і сумна.- Пэўна-асабовы.
Гляджу на зялёную сопку.-Абагульнена-асабовы.
Сустракаюць чалавека па адзенні, а праводзяць па розуме.-Няпэўна-асабовы.
Не, дарма яму вераць. – Безасабовы.
Салаўя песнямі не кормяць.- Абагульнена-асабовы.
( правільныя варыянты адказаў
Люблю цябе, мой Нёман родны. Пэўна-асабовы.
Мне стала маркотна і сумна.- Безасабовы.
Гляджу на зялёную сопку.- Пэўна-асабовы.
Сустракаюць чалавека па адзенні, а праводзяць па розуме.- Абагульнена-асабовы.
Не, дарма яму вераць.- Няпэўна-асабовы).
Варыянт 2.Знайдзіце “чацвёрты лішні” сказ і растлумачце свой выбар:
а) Сёлета ўлетку мне выпала ехаць цягніком з Брэста ў Пінск. Быў пачатак чэрвеня. Якая раскоша, якое хараство! Лепшага адпачынку і не трэба. (правільныя варыянты адказаў Быў пачатак чэрвеня-двухсастаўны)
б)Дарогу засыпала залатое лісце. Хмара набліжалася і цямнела.Натка зацягнула шнуркі. Неба зацягнула хмарамі. (правільныя варыянты адказаў. Неба зацягнула хмарамі.аднасастаўны)
Варыянт 3. Перабудуйце безасабовыя сказы ў асабовыя(па магчымасці). Графічна праверце, ці правільна вы выканалі заданне.
Павеяла цёплым вецярком.-__________________
За ноч падкінула сняжку.-______________________
У цёплым сонечным паветры пахне верасам і жывіцай.-_______
Чалавеку хацелася пажартаваць.-__________
Пахла смалою і травамі.-_______________________
(правільныя варыянты адказаў. Павеяў цеплы халадок і г.д.)
Варыянт 4.Падкрэсліце выказнікі і вызначце, чым яны выражаны:
1.Век хадзі і любуйся, а стомішся – ля агню на ўзлессі прысядзь.
2. Так, усюды запалілі агні.
3. За вамі неўзабаве прыйдуць.
4. Парою сена косяць.
5. У хаце вучням не сядзіцца.
6. На дварэ свежа і ціха.
(правільныя варыянты адказаў
1. хадзі і любуйся, стомішся, прысядзь-дзеясловы заг.ладу 2-ой асобы;
2. запалілі - дзеяслоў 3-ай асобы мн.ліку;
3 прыйдуць - дзеяслоў 3-ай асобы мн.ліку;.
4. косяць дзеяслоў 3-ай асобы мн.ліку;
5 не сядзіцца- безасабовы дзеяслоў;
6. свежа і ціха- прыслоўі. )
Варыянт 5.З чым вы не згодны?
а) аднасастаўныя сказы – гэта неразвітыя сказы; б)у безасабовых сказах не можа быць дзейніка; в)аднасастаўныя сказы дзеляцца на бяздзейнікавыя і безвыказнікавыя; г)назыўныя сказы – гэта сказы з галоўным членам дзейнікам.
правільны варыянт :а
4. Работа па тэме
1. Праца з тэкстам.(франтальная работа)
Настаўнік.На мінулым тыдні па народным календары адзначалася свята святога Міхаіла. А вось якія народныя прыкметы і павер’і былі на гэта свята. Чытаем тэкст, вызначаем віды аднасастаўных сказаў.
Наблiжаўся Пiлiпаўскi пост (з 28 лiстапада), таму святочны дзень на Мiхала называлi апошнiм святам года.«Мiхайла — усiм святкам запiхайла, пасля Мiхайла ўжо няма святкаў да Раства»,- гаварылі ў народзе.У гэты дзень асаблiва ўшаноўвалiся людзi сталага веку: унукi павiнны былi абавязкова наведаць сваiх бабуль i дзядуляў. Каб на працягу года спрыяў поспех у ткацтве, ведалi, што да Мiхала трэба было саткаць «першыя» кросны, «другiя» — на святога Фiлiпа, «трэцiя» — да Мясаеда, «чацвёртыя» — на Вялiкi пост.У гэты дзень жывёлу ўрэшце заганялi ў стойла. Таксама лiчылася, што з Мiхайлава дня мядзведзь — гаспадар лесу — кiруецца ў бярлогу на зiмовы адпачынак.
Шматлiкiя назiраннi за надвор’ем у гэты дзень насiлi самы супярэчлiвы характар. Гэтаму дню прыпiсвалi i Мiхайлаўскiя адлiгi, i Мiхайлаўскiя прымаразкi — кожны год па-рознаму. Паўсюдна Мiхайлаў дзень лiчыцца пэўнай рубежнай датай — памiж восенню i зiмой. ( Паводле газеты “Звязда” Янка Крук, Аксана Катовіч)
Настаўнік. Тэкст якога стылю? ( Публіцыстычнага) Якія сказы ў ім пераважаюць? (Няпэўна-асабовыя) Ці можам мы зрабіць вывад аб тым, што ў публіцыстычным стылі пераважаюць няпэўна-асабовыя сказы, прааналізаваўшы толькі адзін тэкст?( Вядома , што не можам).
Настаўнік. Зараз папрацуем у парах з публіцыстычнымі тэкстамі па трох варыянтах.
Тэкст 1
Заданне. Прачытайце тэкст, знайдзіце аднасастаўныя сказы. Вызначце іх від. Спішыце першы сказ, зрабіце сінтаксічны разбор.Растлумачце лексічнае значэнне слоў.
Піліпаўка-
Вячоркі-
Піліпаўскія вячоркі (“папрадухі”, “кудзялькі”, “вечарушкі”) – дзявочыя працоўныя вечары. Пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння: Піліпаўскі пост у праваслаўных (28 лістапада – 6 студзеня), Адвэнт у католікаў (пачатак: паміж 27 лістапада і 3 снежня, доўжыцца да 24 снежня). Неад’емная частка грамадскага жыцця вясковай моладзі. Збіраліся дзяўчаты (пачынаючы з 15–17-гадовага ўзросту) невялікімі групамі ў кожнай з сябровак па чарзе. Асобную хату для вячорак звычайна не наймалі. Вячоркам папярэднічалі запрашэнні. Асноўным жаночым заняткам гэтага перыяду было прадзенне. Пралі ў буднія дні, за выключэннем пятніцы. Кожная дзяўчына несла з сабою прасніцу альбо калаўрот.
Тэкст 2. Прачытайце тэкст, знайдзіце аднасастаўныя сказы. Вызначце іх від. Спішыце першы сказ, зрабіце сінтаксічны разбор. Растлумачце лексічнае значэнне слоў.
Прасніца-
Калаўрот-
Кудзеля-
Абавязковым элементам Піліпаўскіх вячорак быў прыход хлопцаў. Гурту хлопцаў запрашэнне не патрабавалася. Яны за вечар абыходзілі ўсе хаты, дзе былі вячоркі. За працай дзяўчаты спявалі. Падчас працы хлопцы падсаджваліся да дзяўчат, жартавалі. Распаўсюджанымі жартамі былі скідванне шнура з калаўрота, падпальванне кудзелі, пужанне маскамі і г. д. Пад канец вячорак, нягледзячы на пост, ладзілі танцы. Музыкаў спецыяльна не наймалі. Пайграць для танцаў мог хто-небудзь з прысутных. Калі дзяўчына хлопцу падабалася, то ён імкнуўся правесці яе да дому, прапаноўваў паднесці прасніцу. Дзяўчына таксама магла выказаць свае адносіны да хлопца. Напрыклад, калі пэўны хлопец не падабаўся, то дзяўчына пазбягала провадаў дахаты, не давала паднесці прасніцу.
Тэкст 3
Прачытайце тэкст, знайдзіце аднасастаўныя сказы. Вызначце іх від. Спішыце першы сказ, зрабіце сінтаксічны разбор. Растлумачце лексічнае значэнне слоў.
Кудзеліца-
Запусты-
Піліпаўскі пост у народным асяроддзi назвалi ў гонар святога апостала Фiлiпа ( няпэўна-асабовы). Апостал Фiлiп - адзiн з дванаццацi вучняў Хрыстовых - стаў прапаведнiкам у Галiлеi, Грэцыi, Малой Азii i Сiрыi, здзейснiў шмат цудаў, лячыў хворых. У 87-гадовым узросце ён па-пакутнiцку памёр. Мошчы апостала Фiлiпа знаходзяцца ў Рыме ў царкве 12 апосталаў. Апосталу Фiлiпу моляцца пры розных немачах, асаблiва пры захворваннях вачэй i ўкусах змей, у жалобе i смутку.
У Беларусi гэты час называлi яшчэ «Пiлiпаўка». Перад Пiлiпаўкай наладжвалi апошнiя вяселлi.Кудзелiца — першы тыдзень прадзення на Пiлiпаўскi пост. Да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва. У запусты на Пiлiпаўку пачынаюцца вячоркi i попрадкi. На запусты паўсюдна было прынята выносiць на двор пачастункi для дамавiка, каб вялася свойская жывёла.
Настаўнік. Які вывад аб ужыванні аднасастаўных сказаў можна зрабіць?
3. Творчая праца
Настаўнік.Зараз папрацуем у творчай лабараторыі. (Вучням даюцца на картках заданні па трох варыянтах а,б,в)
а) Вы супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “N” . Запісаць невялікую нататку у рубрыку “Пяць прычын наведаць Слонімшчыну” або “Народны каляндар. Ці варта ведаць мінулае?”
б) Вы супрацоўнікі карэктарскага аддзела рэдакцыі. Вам трэба запісаць як мага больш загалоўкаў да нататкі, выкарыстоўваючы ў якасці загалоўка аднасастаўны сказ. Прапанаваць сваё заключэнне да нататкі пра Слонімшчыну. (Прыклады.Мінулае і сучаснае. Не праходзьце міма. Як добра на Слонімшчыне. Запрашаю на Слонімшчыну. Вандроўка ў ваколіцах Слоніма. Старажытныя Сынкавічы… Гісторыя адной царквы )
в) Вы – школьны аддзел рэдкалегіі. Вам трэба напісаць аб’яву, запрасіць вучняў 7-9 класаў на вячоркі, якія адбудуцца ў нашай школе.
Настаўнік. Мы разглядзелі ўжыванне ў публіцыстычным стылі аднасастаўных сказаў, дамашняе заданне пацвердзіла ўжыванне абагульнена-асабовых сказаў у прыказках. Зараз паглядзім, ці правільныя нашы меркаванні. Паслухаем паведамленне, якое загадзя падрыхтавана, пра ролю аднасастаўных сказаў у маўленні і выканаем заданне на суадносіны відаў аднасастаўных сказаў і ўжыванні іх ў маўленні.
4.Вуснае паведамленне
1)Аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы і двухсастаўныя сказы. Параўноўваючы сказы Я люблю падарожнічаць і Люблю падарожнічаць, можна адзначыць, што яны выступаюць у сінанімічнай функцыі. Першы (двухсастаўны) сказ і другі (аднасастаўны) адрозніваюцца чыста стылістычна (калі толькі асабовы займеннік лагічна не падкрэсліваецца), бо сэнс сказа застаецца аднолькавым незалежна ад наяўнасці або адсутнасці займенніка - дзейніка. Аднасастаўныя сказы больш экспрэсіўныя, дынамічныя, чым двухсастаўныя: Устаў рана. Хутка сабраўся, пазваў Аніссю. Разам паснедалі ў людным, але па-ранішняму ціхім рэстаране. (І.М.) Лаканічнасць і дынамізм спрыяе іх выкарыстанню ў афіцыйна-дзелавым стылі: Прашу ўключыць… звяртаю вашу ўвагу…, эпісталярным жанры, у гутарковай мове і творах мастацкай літаратуры, асабліва паэзіі.
2)Асабовыя і безасабовыя сказы. Безасабовыя сказы абазначаюць з’явы прыроды, псіхічны ці фізічны стан чалавека ці жывой істоты, дзеянні і працэсы, якія адбываюцца незалежна ад утваральніка, быццам самі па сабе, мімаволі; параўн.: Я добра працую і Мне добра працуецца; Я не сплю і Мне не спіцца; Думаю і Думаецца. Першыя ў гэтых парах – сказы з дзейнікам, другія бяздзейнікавыя. ) Сінанімічная замена асабовых канструкцый безасабовымі магчыма толькі тады, калі гутарка ідзе пра неадушаўленыя прадметы (з’явы прыроды, рэчывы і г.д.): Быццам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалёкай Балтыкі. Безасабовыя канструкцыі нельга ўжываць, калі гутарка ідзе пра асоб і жывёл: Лесарубы звалілі дрэва (нельга сказаць: Лесарубамі зваліла дрэва).
3)Блізкія па значэнні няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы: Прапануюць прыступіць да працы і Прапануецца прыступіць да працы. Апошнія ўжываюцца пераважна ў дзелавым маўленні – у паведамленнях на сходах, у афіцыйных аб’явах, інфармацыях і г. д.
4)У няпэўна-асабовых сказах увага сканцэнтравана на факце, падзеі, дзеянні, а суб’ект дзеяння застаецца ўбаку, бо ён ці невядомы, ці, наадварот, добра вядомы і таму не называецца. Пашыраны ў размоўным і мастацкім стылі. Не выкарыстоўваюцца ў навуковым і афіцыйна-справавым стылі. Няпэўна-асабовыя сказы часта ўжываюцца ў якасці загалоўкаў газетных карэспандэнцый і артыкулаў: «Рана адсвяткавалі дажынкі»; « Аднавілі этнаграфічны музей».
5)Некалькі іншую стылістычную функцыю выконваюць абагульнена-асабовыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае дзеясловам, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага, хто аказваецца ў адпаведных умовах. Гэтым і тлумачыцца той факт, што абагульнена-асабовыя сказы ўспрымаюцца часта як вывад, павучэнне, заключэнне і г.д. Нездарма форму такіх сказаў маюць шматлікія народныя выказкі, прымаўкі, прыказкі: Адным светам сэрца не запаліш. Аднымі рукамі многа не зробіш. Абагульняльны характар жыццёвых з’яў і сітуацый і суаднесенасць яго з многімі асобамі дазваляюць перадаваць у такіх сказах паведамленні, якія ўспрымаюцца як выснова або заключэнне адносна розных з’яў.
6) Намінатыўныя сказы. Намінатыўныя сказы, у якіх адзіны галоўны член выражаны назоўным склонам назоўніка, толькі называюць прадметы або з’явы: Вось яна, Жыровіцкая святыня! Шчара, Іса. Бяздоннае. Намінатыўныя сказы, як правіла, вельмі лаканічныя, кароткія. Ужываюцца як асабныя сінтаксічныя адзінкі і як часткі складаных сказаў. Вылучаюцца апісальныя і ўказальныя тыпы. Пазначаецца месца, час, называюцца асобы, з’явы прыроды. Выкарыстоўваюцца для стварэння пейзажных малюнкаў, апісання стану асяроддзя і выгляду чалавека. Ужываюцца яны як у пісьмовым маўленні, так і ў вусным (пераважна ў размоўным стылі).
Блізкія па сваіх функцыях да намнатыўных вакатыўныя сказы (адзіны член – зваротак): Ой, хлопчыкі! Казакі!
Таксама фармальна блізкія да намінатыўных сказаў такія сінтаксічныя канструкцыі, як назоўныя тэмы, якія не самастойныя, цесна звязаны з наступным сказам у адрозненне ад самастойнага намінатыўнага сказа: Эх, Люся, Люся! Калі я прыйшоў у полк, яна яшчэ была ў гэтай батарэі санітарным інструктарам.
Заданне. (самастойнае) Праслухаўшы выступленне, вызначыць адпаведнасць у выглядзе спалучэння літар і лічбаў.
1.Пэўна-асабовыя
а) часцей за ўсё значэнне зводзіцца да абазначэння стану прыроды, навакольнага асяроддзя,псіхічнага ці фізічнага стану чалавека ці жывой істоты. Асноўная сфера ўжывання –гутарковая мова і мова мастацкай літаратуры. Магчыма ўжыванне ў паведамленнях на сходах, у афіцыйных аб’явах, інфармацыях і г. д.
2.Няпэўна- асабовыя
б)Сферай выкарыстання выступае і мастацкі стыль, і гутарковы. Пазначаецца месца, час, называюцца асобы, з’явы прыроды. Выкарыстоўваюцца для стварэння пейзажных малюнкаў, апісання стану асяроддзя і выгляду чалавека.
3.Абагульнена-асабовыя
в) Пашыраны ў размоўным і мастацкім стылі. Не выкарыстоўваюцца ў навуковым і афіцыйна- справавым стылі. Часта ўжываюцца ў якасці загалоўкаў газетных карэспандэнцый і артыкулаў
4.Безасабовыя
г) Абагульняльны характар жыццёвых з’яў і сітуацый і суаднесенасць яго з многімі асобамі дазваляюць перадаваць у такіх сказах паведамленні, якія ўспрымаюцца як выснова або заключэнне адносна розных з’яў.
5.Назыўныя, намінатыўныя
д) Больш экспрэсіўныя, дынамічныя, чым двухсастаўныя. Ужыванне пашырана ў афіцыйна-дзелавым стылі, эпісталярным жанры, у гутарковай мове і творах мастацкай літаратуры, асабліва паэзіі.
Адказ.1-д, 2-в, 3-г, 4-а, 5-б
5. Практычнае вызначэнне ролі аднасастаўных сказаў. Ужыванне аднасастаўных сказаў у маўленні, у мастацкім стылі.
Настаўнік. Прааналізуем далей, як жа насамрэч выкарыстоўваюцца аднасастаўныя сказы ў маўленні, паспрабуем вызначыць ролю аднасастаўных сказаў у паэтычных творах. Слонімшчына - крыніца натхнення для многіх паэтаў. Калі ласка, каго вы ведаеце з паэтаў Слоніма? У першую чаргу мы называем А.Лойку, А. Іверса, В.Таўлая, С.Новіка-Пеюна, Алеся Сучка. Нядаўна, у 2016 годзе, выйшаў зборнік Сяргея Чыгрына “Слонімскія настроі”. Менавіта адтуль узяты вершаваныя тэксты для міні-даследавання.
Міні - даследаванне. Вызначэнне ролі аднасастаўных сказаў у тэкстах. (Гучыць музыка гурта “Стары Ольса”, кампазіцыя “Шлях”)
Заданне індывідуальнае па чатырох варыянтах.
Варыянт 1.Прачытайце тэкст, спішыце. Знайдзіце граматычную аснову аднасастаўнага (-ых) сказа(-аў). Вызначце сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў.
1)Мой родны Слонім, як бягуць гады,
І кожны год у сэрцы аддаецца.
Люблю глядзець, калі цвітуць сады
І не магу з гадамі наглядзецца …
Вішнёвы Слонім, жаўруковы край,
Стаю адзін над Шчарай задумёнай,
Бо сонца закацілася за гай.
Заціхлі побач маладыя клёны. (Ігар Бурсевіч “Мой родны Слонім”)
2)Хаджу па вуліцах знаёмых,
Здаўна і блізкіх і вядомых.
Мне з імі добра ў цішы,
Так многа згадак у душы. (Таццяна Трафімчык “Родныя мясціны”)
Варыянт 2.Прачытайце тэкст, спішыце. Знайдзіце граматычную аснову аднасастаўнага (-ых) сказа(-аў). Вызначце сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў.
3) Куточак маляўнічы,
Чарнічныя бары,
Ганькі і Хадзявічы,
Грынкі і Чамяры. (Ігар Бурсевіч “Калыска”)
4)Мілагучная старонка:
Скрыпка, бубен і гармонь.
Падпявае Шчара тонка,
І шапоча лісцем клён (Ігар Бурсевіч “Васільковая радзіма”)
Варыянт 3.Прачытайце тэкст, спішыце. Знайдзіце граматычную аснову аднасастаўнага (-ых) сказа(-аў). Вызначце сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў.
5)Над Шчарай зялёнай
Да ўзлесся і вёсак
Разросся мой Слонім
Шырока, высока.
І люба, і ветла
Прайсці кожны дзень,
Па вуліцах светлых,
дзе праца гудзе.(Аляксей Кумейша “Мой горад”)
6)Нікому ніколі не дадзена знаць,
Дзе нарадзіцца, дзе сканаць.
Нікому ніколі не дадзена знаць,
Кім нарадзіцца, кім сканаць.
Нікому ніколі не дадзена знаць,
Калі нарадзіцца, калі сканаць. (Алег Лойка “Плач зямлі Слонімскай”)
Варыянт 4. Прачытайце тэкст, спішыце. Знайдзіце граматычную аснову аднасастаўнага (-ых) сказа(-аў). Вызначце сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў.
7)Слаўны шлях наш Агінскі пачаў.
І калі мы заснём у палоне-
Стане пуста ў душы,
Стане цёмна ў вачах,
І не ўспомняцца сцэна і Слонім. (Сяргей Чыгрын”Тэатр у Слоніме”)
8)Спляценне мараў цеплыні,
Спляценне лёсаў
Чароўным срэбным ланцужком
Дзявочых косаў.
На скрыжаванні ўсіх шляхоў
Да Беларусі
Квяцістым полымем вяргінь
Заўжды красуйся.
Пад гукі музыкі квітней,
Пад шчырасць слова,
Ласкава сустракай гасцей
Ты роднай мовай.
Пішы свой летапіс жыцця
І дні, і ночы,
У мір, у шчасце, у добры шлях
наперад кроч ты. (Таццяна Тарасік “Заўжды красуйся” )
Настаўнік. Калі ласка, праверым, што вы напісалі. Зачытайце свой урывак з верша і раскажыце, якая роля ў ім аднасастаўных сказаў.(Вучні гавораць пра сэнсава-стылістычную ролю аднасастаўных сказаў у вершах, адзначаецца, што сказы ўжываюцца для стварэння экспрэсіўна-вобразнай карціны прыроды, апісання месца і часу падзей, перадачы эмацыйнага настрою лірычнага героя, для адлюстравання ўнутранага стану; для перадачы пачуцця радасці, замілаванасці, акрыленасці, перажывання, хвалявання, неспакою і г.д. у залежнасці ад варыянтаў задання).
Настаўнік. Дарэчы, ці здзівіла вас музыка? Так. Гэта была музыка Сярэднявечча. Гурт “Стары Ольса”. Робім вусны пераклад.
Пераклад
1.Группа средневековой музыки "Стары Ольса" была создана в 1999 г. и в 2014 году отпраздновала свое 15-летие. Первый состав группы создан из гомельских музыкантов. Создатель и руководитель Змитер Сосновский. Увлекается коллекционированием и реставрацией старинных музыкальных инструментов. Историк, популяризатор средневековой и дударской музыки, автор нескольких книг о средневековой белорусской культуре. Состав – 6 человек. Название - от ручья в западной Могилевщине.
2. В репертуаре - белорусские народные баллады, воинские песни, пьесы композиторов эпохи Ренессанса, композиции из белорусских сборников придворной музыки ("Полоцкая тетрадь", Виленская тетрадь", "Брестский канционал"), белорусские канты 16 - начала 17 века, а также европейские популярные мелодии эпохи Средневековья и Ренессанса.
3. Музыка группы исполняется на максимально возможных копиях старинных инструментов: волынки, лира, гусли, свирель, сурмы, лютни, цистры, шалмеи, ребек (гудок), берестяная труба, барабан, колёсная лира и другие. Цель - наиболее полная реконструкция музыкальных традиций Великого Княжества Литовского, где был создан уникальный синтез белорусской народной и придворной музыки с европейскими музыкальными достижениями.
.
(1. Гурт сярэдневяковай музыкі “Стары Ольса” быў створаны ў 1999 годзе і ў 2014 годзе адсвяткаваў свае пятнаццацігоддзе. Першы склад гурта створаны з гомельскіх музыкаў. Стваральнік і кіраўнік Зміцер Сасноўскі. Захапляецца калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй старажытных музычных інструментаў. Гісторык,папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар некалькі кніг пра сярэднявечную беларускую культуру. Склад- 6 чалавек. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.
2. У рэпертуары – беларускія народныя балады,воінскія песні,п’есы кампазітараў эпохі Рэнесансу,кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”, “Брэсцкі канцыянал”), беларускія канты 16-пачатку 17 стагоддзя, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.
3.Музыка гурта выконваецца на максімальна магчымых копіях старажытных інструментаў: валынкі, ліры, гусляў, жалейкі, сурмы, лютні,цыстры,шалмеі,рэбек(гудок),берасцянай трубы,барабана,калёснай ліры і іншых. Мэта - найбольш поўная рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, дзе быў створаны сінтэз унікальных музычных традыцый беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі).
Настаўнік. Гаворачы пра Слонімшчыну, я адшукала цікавы факт біяграфіі Зміцера Сасноўскага. Лідар гурта “Стары Ольса”таксама меў стасункі са Слонімшчынай, у адным з інтэрв’ю паведаміў наступнае.
Заданне.Зрокавы дыктант. Уставіць прапушчаныя літары. Знайсці аднасастаўныя сказы.
- У савецкі(я,е) часы нас (з,с) братам таемна пахр(э,ы)сцілі і мы пачалі цікавіцца хрысц(ія, іа)нскай архіт(э,ы)ктурай. У адным (з,с) альбомаў натрапілі на здымак царквы…крэпасці ў Сынкавічах. У выглядзе гэтага помніка (з, с)дзівіла спалучэнне духоўнай прыгажосці і манументальнай трывалас(ь,…)ці. Тагачасная савецкая архіт(э,ы)ктура, якая атачала навокал, (не ) выклікала моцных эмоцый, бо (не) валодала такімі рысамі. Вайсковае і хрыс(ія.,іа)нскае, зброя і малітва, вайна і вера... Захацелася пазнаёміцца (з,с) культурай таго часу. Аблас(т,…)ная бібл(ія,іа)тэка, мастацкі а(ддз,дз)ел, а(ддз,дз)ел гісторыі... Высветлілася (безасабовы), што Сынкавіцкая царква - (не)вялічкая частка вялікай гістарычнай цывілізацыі, якая стварала, служыла (Б,б)огу, змагалася, кахала... Яшчэ больш здзівіла а(д,т)крыццё, што гэта не проста страчаная цывілізацыя, - яна была сваёй для нашых про(д,т)каў. Крыўдна было, што я (не) валодаў ніякімі рысамі той культуры. Пачаўся перыяд гістарычнай усёеднасці. Арх(еа,ея)логія, пал(еа,ея)графія, архітэктура, крыніцазнаўства, жывапіс, тэалогія, картаграфія, этнаграфія, спартшкола... Шмат што пабачана, але Сынкавічы і “Полацкі сшытак” працягваюць заставацца для мяне сімвалам роднай гісторыі!..
ПРАВІЛЬНЫ ВАРЫЯНТ ( У савецкі(я) часы нас (з) братам таемна пахр(ы)сцілі і мы пачалі цікавіцца хрысц(ія)нскай архіт(э)ктурай. У адным (з) альбомаў натрапілі на здымак царквы-крэпасці ў Сынкавічах. У выглядзе гэтага помніка (з)дзівіла спалучэнне духоўнай прыгажосці і манументальнай трывалас()ці. Тагачасная савецкая архіт(э)ктура, якая атачала навокал, не выклікала моцных эмоцый, бо не валодала такімі рысамі. Вайсковае і хрыс(ія)нскае, зброя і малітва, вайна і вера...(назыўныя). Захацелася пазнаёміцца (з) культурай таго часу. Аблас()ная бібл(ія)тэка, мастацкі а(ддз)ел, а(ддз)ел гісторыі... Высветлілася (безасабовы), што Сынкавіцкая царква - невялічкая частка вялікай гістарычнай цывілізацыі, якая стварала, служыла (Б)огу, змагалася, кахала... Яшчэ больш здзівіла а(д,)крыццё, што гэта не проста страчаная цывілізацыя, - яна была сваёй для нашых про(д)каў. Крыўдна было (безасабовы), што я не валодаў ніякімі рысамі той культуры. Пачаўся перыяд гістарычнай усёеднасці. Арх(еа,)логія, пал(еа)графія, архітэктура, крыніцазнаўства, жывапіс, тэалогія, картаграфія, этнаграфія, спартшкола... Шмат што пабачана (безасабовы), але Сынкавічы і “Полацкі сшытак” працягваюць заставацца для мяне сімвалам роднай гісторыі!..)
6. Падвядзенне вынікаў.
Настаўнік. Ці атрымалася вызначыць ролю аднасастаўных сказаў у маўленні? Атрымалася.
(Вывад. Адказы вучняў. Аднасастаўныя сказы даволі ўжывальныя ў маўленні. Пэўна-асабовыя сказы робяць выказванне дынамічным, лаканічным, даюць магчымасць пазбегнуць паўтору. Гэта мы назіралі з нашых прыкладаў. Выкарыстанне няпэўна-асабовых сказаў пашырана ў гутарковай мове, публіцыстыцы, ужываюцца яны і ў аб’явах.
Абагульнена-асабовыя сказы шырока ўжываюцца ў мове прыказак.
Безасабовыя сказы ўжываюцца ў мастацкай літаратуры пры апісанні пачуццяў, адчуванняў чалавека, малюнкаў прыроды, навакольнага асяроддзя. Безасабовыя сказы можна таксама сустрэць і ў афіцыйных паведамленнях, аб’явах, на сходах.
Назыўныя сказы вельмі кароткія (лаканічныя) па форме. Яны шырока выкарыстоўжываюцца ў творах мастацкай літаратуры пры апісанні пейзажу, часу і месца дзеяння.)
Якія словы, з тых што вы называлі, “прайшлі” праз урок?
Піліпаўка, вячоркі, Слонімшчына, калаўрот, “Слонімскія настроі”, “Стары Ольса”, Навагрудак, Максім Багдановіч, прасніца, “Вянок”
Чаму, на вашу думку, не сустрэліся Максім Багдановіч і “Вянок”? ( Гэтыя словы да наступнага ўрока, калі будзе святкавацца чарговы дзень нараджэння Максіма Багдановіча)
7. Дамашняе заданне. Дапрацаваць ментальную карту, дабавіць ужыванне аднасастаўных сказаў, знайсці два прыклады з вершаваных твораў з ужываннем аднасастаўных сказаў.
Настаўнік.Сімваламі роднай гісторыі я б яшчэ назвала нашы традыцыі. І калі мы гаворым пра лістапад, то гэта, у першую чаргу, святы і абрады.
А сёння 30 лістапада. Прысвятак Андрэя. Дзяўчаты вечарам напярэдадні варажылі, сыпалі пад падушку ячмень са словамі: «Святы Андрэю, я ячмень сею, дай жа ты мне знаць, з кім я буду жаць» (Беларуская крыніца, 1928).
А закончыць хочацца словамі Г.Пашкова
Самы радасны прадмет-
Спасцігаць загадку слова,
Роднае зямелькі мову
На ўроку ,
У жыцці,
Каб лягчэй было ісці
І каб сілу мець душою
Праз жыццё-
За годам год,-
Што зямля твая-
з табою,
Што з табою-
Твой народ.
Г.Пашкоў
Тэмы для вусных выказванняў на ўроках літаратуры ў 7 класе
(Можна выкарыстоўваць для хвілін маўлення)
Тэма для выказвання, тэма ўрока
Тэма ўрока
1.У Беларусі кожны куточак, дзе ты ні пойдзеш, пяе.
Я.Колас “Ручэй”
2.Не багі гаршкі лепяць, а майстры .
Я.Колас “Дзядзька –кухар”
3.Лес-жывая вопратка зямлі, яе музыка ( Іван Навуменка).
Я.Колас “Ручэй”
4.Дараваць - значыць зразумець і паверыць.
Янка Брыль “Сірочы хлеб”(пра пані Мар’ю)
5.Матчыны рукі ніколі не чуюць цяжару свайго дзіцяці.
Ніл Гілевіч “Маці”
6.Цярплівасць – гэта маці вынаходлівасці, маці творчасці (У.Дубоўка).
Якуб Колас “У яго быў свет цікавы”
7.Прырода - гэта самая лепшая кніга, напісаная асаблівай мовай.
Максім Танк “Дрэвы паміраюць”
8.У прыроды чыстае сэрца.
Якуб Колас “Думкі ў дарозе”
9.Час – вялікі настаўнік.
Леанід Дайнека “Меч князя Вячкі”
10.Раны лечацца часам.
Анатоль Вярцінскі “Рэквіем па кожным чацвёртым”
12.Дзень дарагі для таго, хто ўмее жыць.
Мікола Лупсякоў “Мэры Кэт”
13.За свае ўчынкі павінен адказваць кожны чалавек не толькі перад сабой, але і перад другімі.
Леанід Дайнека “Меч князя Вячкі”
14.Толькі любоў маці мацнейшая за смерць.
В.Быкаў “Незагойная рана”
15.У кожнай беларускай вёсцы ёсць што паглядзець і ёсць каго паслухаць.
Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”
16.Усялякая паэзія ёсць выражэнне душэўнага стану (А.Бергсан ).
М.Танк “Дрэвы паміраюць”
Маршрутныя лісты да ўрокаў мовы ў 7 класе