Паўтараем арфаграфію
Заданні па тэме "Правапіс ў-у
Правапіс змякчальнага мяккага знака
Правапіс падоўжаных
Правапіс о,э,а
Прыстаўныя зычныя
Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
Правапіс прыставак
Правапіс спалучэнняў зычных
Тэст
Тэст
Тэст
Дыдактычны матэрыял па тэме “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных”
1. Прачытайце тэкст, выпішыце з яго словы, напісанне якіх адпавядае правілу “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных”
Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць , мусіць, толькі ў Беларусі. Сонца пячэ неміласэрна, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і непралазны алешнік ды лазняк.
Усім радасна ў такі дзень. Радасна і вунь таму хлапчуку год год васьмі, што спускаецца з пясчанага пагорка. Радасць так і пырскае з яго шчаслівых блакітных вачэй. Што адбываецца ў яго маленькім чыстым сэрцы?
2. Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, літары д або т
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн..ны, няўрымс…лівы, дэсен…ны, капус…ніца
3. Запішыце словы па-беларуску
Кронштадт, поздний, капустный, вощение, милосердный, песчаный, безжалостный, треснутый, сердце, солнце, крещение, подтвердить, счастливец, брусчатый, лестница
4. Спішыце сказы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары
1. Я паціс…нуў пляч…м… .
2. Калі поз…ні сакаві…кі досвітак сін…ватым с…в…тлом пачынаў разганяць цемру, Павел яшчэ спаў.
3. Юзік пачуў, як браз…нула клямка, а перад самым яго носам …чоўкнула і засаўка.
4. Пад яркім со…нцам у сін…м небе радас…на іскрыцца возера.
5. З кветак ліпы заварваюць чай, ён не толькі карыс…ны, але і л…чэбны.
6. Дрэва храс…нула апошні раз і са страшэнным трэскам шас…нула на грэблю.
7. У пако… стаяў в…лікі самаробны стол, зас…ланы белым палатняным абрусам.
8. Гэты прарэз..лівы, жалас…ны крык прагучаў як скарга.
9. Між будынкамі валас…нога праўлення і школы пралягала шырокая дарога.
10. Дзе хочаш дастань капусты, а суп капус…ны падай на стол.
5. Адзначце радкі, у якіх усе словы напісаны парвільна
1) Міласэрны, абвесны, страсны, Рэмбрант, роднасны, гладкашэрсны;
2) Праязны, Кранштат, хуткасны, кантрастны, аднаместны, жаласлівы;
3) Капустны, сэрца, якасны, скарасны, баластны, прадвеснік;
4) Свіснуць, сонца, наезнік, позні, абласны, хіснуцца
6. Уставіць у прыказкі прапушчаныя словы (іх напісанне адпавядае правілу “Правапіс спалучэнняў зычных”):
1) Загляне … і ў наша аконца. 2) … не камень. 3) Ранняя птушачка крылкі цярэбіць, а … вочы працірае. 4) Паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы …
7. Слоўнікавы дыктант, што ўключае словы, напісанне якіх адпавядае вывучаным правілам:
Стаго(д,дз)е, уз…сці, Ма..вей, сальфеджы…, рады…антэ(н,нн)а, сп…рт…нвентар, маян…з, нясві…кі, і…нізацыя, кантрас…ны, ч…рнавокі, спа…чына, сава(н,нн)а, в…лікарослы, по(д,дз)віг, в…гнеўстойлівы, пя…чаны, …гурт, в…ка…мгненна, п…цярня, у вопра…цы, харэ…графія, ф…таздымак, ж…мчужына, бе…падстаўна, дз…сяты, д…сгармонія, кашн…, …чарс…велы, за…нтрыгаваць, інж…нер, хвалюе…ся, Ем…льян,…ільн…водства, праяз…ны, камп’ют…р, зерн…склад, па…менны, гу…чар.
Выканайце тэст па правапісе
Выканайце тэст па правапісе №2
Выканайце тэст па арфаграфіі №3
forms.gle/S6ZFuvLJMeSM23ZA7 Выканайце тэст на праваіс мяккага знака і апострафа
Выканайце тэст на правапіс вялікай літары , перайдзіце па спасылцыforms.gle/qYuKxtnRhGhhkmt39