праект

 "сакрэты назваў роднага краю"

С А Ц Ы Я Л Ь Н Ы   А С В Е Т Н І Ц К А - К У Л Ь Т У Р Н Ы  П Р А Е К Т

Мэта: павышэнне ўзроўню духоўнай культуры насельніцтва праз прапаганду і распаўсюджванне ў жыцці грамадства вынікаў лінгвакраязнаўчых даследаванняў членаў клуба “Слова. BY” сродкамі рэгіянальных СМІ.

Задачы:


Аўтар праекта і кіраўнік-каардынатар

Квецень Валянціна Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік школьнага лінгвакраязнаўчага клуба "Слова. BY".

Удзельнікі праекта:


Сацыяльныя партнёры:

Актуальнасць і сацыяльная значнасць праекта

      У жыцці часта адна і тая ж сітуацыя для аднаго чалавека – праблема, а для другога не складае ніякай цяжкасці. Пагадзіцеся: праблема – гэта заўсёды штосьці не так. Сацыяльная праблема – гэта штосьці не так у канкрэтных людзей. Тэрарызм, бандытызм, распаўсюджванне ВІЧ, міграцыя, падлеткавае злачынства… - гэта праблемы сучаснага грамадства. На нашай тэрыторыі сацыяльныя праблемы менш  маштабныя, аднак яны ад гэтага не становяцца менш важнымі.

     Праблема фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі. На жаль, у наш час існуе жыццёвая сітуацыя, якая прывяла да з’яўлення так званай “неўкаранёнай асобы”, якая досыць распаўсюджана і рысы яе праяўляюцца, у першую чаргу, на ўзроўні сям’і (адсутнасць ведаў пра сваіх продкаў, радавод), малой радзімы, гісторыя якой малавядома ці ўвогуле страчаны сувязі з ёй. Актуальнасць гэтай праблемы адзначана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі “Аб правядзенні Года малой радзімы”, аб чым было паведамлена 9 лютага 2018 г. на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны. Падчас выступлення Прэзідэнт падкрэсліў значнасць фарміравання актыўнай грамядзянскай пазіцыі насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на тым, што “прыйшоў час кожнаму ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, і аддаць абавязак гэтаму кутку зямлі.”

    На нашу думку, галоўная прычына ўзнікнення сітуацыі так званай “неўкаранёнай асобы” ў недастатковай адукацыйнай культуры насельніцтва. Гэта даказала анкетаванне сярод навучэнцаў установы адукацыі і гутаркі з мясцовым насельніцтвам.  Большасць з іх усведамляюць тое, што трэба ведаць гісторыю Беларусі, свайго роднага краю, але часта не могуць расказаць пра гісторыю сваёй сям’і, не могуць адказаць на пытанні, як узнікла іх прозвішча, адкуль такая назва ў храма, які як святыню ўшаноўваюць жыхары вёскі.

   Важным сродкам фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятычных якасцей асобы з’яўляеццалінгвістычнае краязнаўства. Гэтаму накірунку дзейнасці адведзена значная роляў Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

  Рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі сёння карыстаюцца папулярнасцю ў насельніцтва. З’яўляючыся адным з важнейшых інстытутаў нашага грамадства, СМІ выконваюць мноства функцый: інфармаванне, рэклама, досуг, асвета і інш. Аднак нашы назіранні паказалі, што менавіта асвета насельніцтва праз рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі ў апошні час ажыццяўляецца ўсё менш і радзей. Таму рэгіянальныя СМІ, валодаючы ўнікальным інфармацыйным патэнцыялам, разглядаюцца намі як магчымасць укаранення інавацыйных ведаў у галіне лінгвакраязнаўства ў соцыум.

   Праект прадугледжвае вывучэнне асаблівасцяў рэгіянальнай народна-дыялектнай мовы. Менавіта зварот да моўнай культуры роднага краю – першы канкрэтны крок да спасціжэння і захавання культурнай і духоўнай спадчыны малой радзімы. Збор і даследаванне фактычнага моўнага матэрыялу ажыццяўляецца праз лінгвістычныя крыніцы, гутаркі з жыхарамі, у асноўным сталага веку, працу з архіўнымі дакументамі.

    Дзякуючы інфармацыі, якая размяшчаецца ў рэгіянальных СМІ Воранаўскага раёна (“Варонаўская газета”, праграма радыёвяшчання “Воранаўскі веснік”), на афіцыйнай старонцы нашых партнёраў у сацыяльных медыя, яго ўдзельнікі, а таксама ўсе жадаючыя, атрымаюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй і духоўнай культурай свайго краю. З дапамогай газетных артыкулаў і выступленняў у радыёэфірах маладыя аўтары перададуць свой свежы погляд на гісторыю і культуру рэгіёна.

    Такім чынам, наш праект дазволіць максімальна далучыць да праекта навучэнцаў, граматна і карысна праводзіць час, выбраць сваё поле дзейнасці, працаваць у камандзе над вырашэннем адной праблемы. Дапаможа сабраць вакол праекта сваю “аўдыторыю”: тых, каму цікава разам з намі пазнаваць старонкі гісторыі і культуры нашага рэгіёна праз першааснову – жывую народную мову. Менавіта зварот да моўнай культуры роднага краю – першы канкрэтны крок да спасціжэння і захавання культурнай і духоўнай спадчыны малой радзімы.

Тэрмін рэалізацыі праекта: доўгатэрміновы (з верасня 2015 г.)

Формы лінгвакраязнаўчай дзейнасці ўдзельнікаў рэалізацыі праекта:

Масавыя

Вечары, алімпіяды, віктарыны, навукова-практычныя канферэнцыі, конкурсы работ даследчага характару, лінгвакраязнаўчыя гульні і інш.

Групавыя 

Лінгвакраязнаўчыя аб’яднанні па інтарэсах, клубы, навуковыя таварыствы, лінгвакраязнаўчыя экспедыцыі, сустрэчы з мясцовымі жыхарамі (інфармантамі), складанне слоўніка рэгіянальных назваў, стварэнне лінгвакраязнаўчага вугалка ў школе, выпуск экрана дасягненняў і інш.

Індывідуальныя

Вывучэнне навуковай літаратуры, работа з архіўнымі матэрыяламі, публікацыямі ў СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, збор і запіс моўнага матэрыялу, аналіз; падрыхтоўка даследчых прац, абарона вынікаў даследаванняў перад аўдыторыяй (на навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах даследчых работ), стварэнне буклетаў і інш.

Вынікі  рэалізацыі праекта "Сакрэты назваў роднага краю"

   На падрыхтоўчым этапе праекта была заключана дамова з галоўным рэдактарам “Воранаўскай газеты” Т.П. Дудко, адказным рэдактарам праграм радыёвяшчання “Воранаўскі веснік” В.А. Мелько аб супрацоўніцтве і падтрымцы нашага праекта: магчымасці ўдзельнікам праекта прадстаўляць вынікі лінгвакраязнаўчых даследаванняў у рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.

    Вынікі лінгвакраязнаўчай дзейнасці на сучасным этапе прадстаўлены ў 10 даследчымі працамі рознай тэматыкі на конкурсах (канферэнцыях) работ даследчага характару сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 7 з іх удастоены дыпломаў ІІ і ІІІ ступеней, 2 - дыпломаў І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэматыка даследчых лінгвакраязнаўчых прац



Тэзісы да даследчых лінгвакраязнаўчых прац 

Адкуль паходзяць назвы рэк Гродзеншчыны

https://drive.google.com/file/d/1oar7TQBSGn1feMV4taHDDwKHyUtwpQoU/view?usp=sharing








Гісторыя Жырмунскага сельскага Савета на аснове мікратапонімаў

https://drive.google.com/file/d/1lvvX7m-9Mb_I-00Vrba9KDm2Qis0gpGl/view?usp=sharing 

Прозвішчы жыхароў Жырмунскага сельсавета: лексіка-семантычныя і структурна-граматычныя адметнасці паходжання

https://drive.google.com/file/d/1Yj0WybVoYIW2QnlkBy7bK2zHLD8sQ_QM/view?usp=sharing

Назвы праваслаўных і каталіцкіх культавых пабудоў Гродзенскай вобласці: семантычны аспект

https://drive.google.com/file/d/1gYaxxkvldhYOdLFEJBzX6kFAORv8fn8n/view?usp=sharing

З'ява бінарнай апазіцыі ў рэгіянальнай айканімічнай сістэме (на прыкладзе назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці)

https://drive.google.com/file/d/13cCHUXpbwiNlGEGl9bNQvb_m10UWftUd/view?usp=sharing

Аўдыёзапісы перадач у праграме радыёвяшчання "Воранаўскі веснік" 

(па выніках лінгвістычных даследаванняў членаў клуба "Слова. BY")

Аўдыёзапіс перадачы №1 уПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Дар'я Квецень).

https://drive.google.com/file/d/1tO1rwdUWt2iKUREviaqIkcdCGc8wBlP_/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №2 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Дар'я Квецень).

https://drive.google.com/file/d/14B1vIGAohy0erMcRnkd8mTyxNqSXrxVA/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №3 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Кацярына Машкова)

https://drive.google.com/file/d/1woHtaOA1JyGS0pi5VeBPkACqmTExGtdP/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №4 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Кацярына Машкова)

https://drive.google.com/file/d/1C_RTa9WM6baYKttD-E8k1-BVgKxQK-qf/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №5 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Дар'я Квецень).

https://drive.google.com/file/d/1cUAJHruuvNMD42R5bXcYui4-rcivhjBh/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №6 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Уладзіслаў Юхневіч).


https://drive.google.com/file/d/1tdnwLcoFnfZI-pPsc83JgwzQkjHhEBPh/view?usp=sharing

Аўдыёзапіс перадачы №7 у ПР “Воранаўскі веснік”  (аўтар Уладзіслаў Юхневіч).

https://drive.google.com/file/d/1l0UA5CkINS85UGa0jCUaizXwDktftCBt/view?usp=sharing