Нашы поспехі і дасягненні

    Лінгвакраязнаўчы клуб "Слова. BY" - удзельнік рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове духоўнай і культурнай спадчыны” ва ўстанове адукацыі (2017 - 2019)

 Мы - пераможцы навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў (канферэнцый) работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце "Беларуская мова"

Узнагароды - сведкі плённых пошукаў і даследаванняў 

Публікацыі ў перыядычных выданнях, зборніках навуковых канферэнцый, матэрыялы выставы навукова-метадычнай літаратуры


http://groiro.by/informatizaciya/knigi/vystavka_kivluk_2019/mobile/index.html#p=1 

 

Вопыт  школьнага  лінгвакраязнаўства – аснова  студэнцкага поспеху 

     Даследаванне роднай мовы ва ўстановах ВНУ  рэспублікі працягваюць былыя ўдзельнікі праекта, стыпендыяты і лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Іх працы публікуюцца ў зборніках па выніках Міжнародных навукова-практычных канферэнцый. 

Аляксандра Іванч, выпускніца БДУ,  2021.

Кацярына Машкова, выпускніца Мінскага ДЛУ,  2022.

Дар'я Квецень, выпускніца БДПУ ім. М.Танка,  2020.

Цікава ведаць: навінкі літаратуры

  Д.В. Квецень - былы ўдзельнік школьнага клуба, студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Слова ў сістэме працы па развіцці маўлення малодшых школьнікаў" пры кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі БДПУ, суаўтар “Даведніка па літаратурным чытанні для 2-4 класаў” (2019 г.)