Пошукі і адкрыцці членаў лінгвакраязнаўчага клуба "СЛОВА. BY" дзяржаўнай установы адукацыі "Жырмунская сярэдняя школа"
Паважаныя сябры!
Вы рабілі спробы хоць раз зазірнуць у глыбіні слова?Вам хацелася высветліць, як узнікла ваша ўласнае прозвішча?А чаму так, а не інакш, называецца вёска, горад, адкуль вы родам?Чаму ў храмаў такія незвычайныя імёны?
Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць Вам разабрацца ў складаных моўных законах, праз жывую народную мову, прыадчыняць нязведаныя старонкі гісторыі і культуры роднага краю.
Тыя, хто неабыякавы да сваіх каранёў, сваёй малой радзімы, далучайцеся да нас!