Дзень 6

Майстэрня краўца і швачкі

Пашыў адзення

Кравец (краўчыха) — майстар, які кроіць і шые адзенне.

Швачка — майстрыха, якая сшывае выкаенае.

Раней кожная жанчына абшывала сваю сям’ю. Для мужа, дзяцей і сябе шыла яна сарочкі, штаны, спадніцы, сукенкі, фартухі, хусткі. Гэта было адзенне на кожны дзень. А вось святочнае адзенне і тое, якое патрабавала вялікага майстэрства, шылі краўцы.

Што шылі краўцы?

Кажух, кажушок, паўкажушак — гэта цёплая зімовая вопратка з вырабленых авечых скур, футра. Вось кажухі пашыць было пад сілу толькі краўцам — майстрам-кажушнікам. Шылі краўцы просценькія кажухі на кожны дзень і святочныя, якія людзі апраналі толькі ў святы і ў госці. Святочныя кажухі аздабляліся вышыўкаю, прыгожымі гузікамі. Яшчэ кажухі былі рознага колеру — карычневыя, чорныя, белыя і рознага крою — прамыя і прыталеныя. Майстравалі краўцы і цёплыя футравыя шапкі, рукавіцы.

Світка — гэта доўгая верхняя вопратка з каляровай шарсцяной тканіны для восені ці ранняй вясны. Шылі краўцы світкі, таксама, розныя па колеру і крою, на кожны дзень і на святы.

Світка

Кажух

Жаночы святочны кажух