"Горад Майстроў"

Аснова анлайн-лагера - праэкт "Падарожжа ў горад Майстроў" (Аўтары: Валянціна Сцяпурка і Святлана Лафюк, ДУА "Гімназія г. Белаазёрска", 2011 г.)

Добры дзень, паважаныя сябры!

З 29.03 па 03.04.2021 нас чакае цікавая вандроўка ў незвычайнае месца, якое вы наўрад ці знойдзіце на мапах свету! Гэта месца - Горад Майстроў!

Сучаснаць не згубіла старажытныя веды, яна працягвае перадаваць іх з пакалення ў пакаленне. Напрыклад, Саюз майстроў Рэспублікі Беларусь налічвае больш за 700 чалавек, якія прадстаўляюць беларускую творчасць у ганчарстве і разьбе па дрэве, саломапляценні і лозапляценні, выцінанцы і вышыўцы, тэкстыльнай і абрадавай ляльцы, мастацкім каванні металу і апрацоўцы каменя.

Як жылі і працавалі нашы прашчуры? Якое месца займалі рамествы ў іх жыцці? Якімі сакрэтамі валодалі і валодаюць зараз? Кожны з вас адчыне для сябе новую скрыню ведаў, а таксама весела правядзе час разам з намі :)

УВАГА! Дазваляецца выкарыстоўваць Інтэрнэт ў якасці памочніка ў пошуку інфармацыі і перакладзе, калі гэта патрэбна. Для пераходу на наступную старонку, націсніце на кнопку "Далей!", размешчаную ўнізе кожнай старонкі. Кожны дзень для знаёмства будзе адчыняцца адна майстэрня (у некаторых выпадках дзве)!

Для таго каб пачаць, неабходна пазнаёміцца! Для гэтага мы прапануем вам запоўніць наступную форму рэгістрацыі.