Дзень 5

Майстэрня вязальшчыцы

Вязанне

Людзі навучыліся не толькі шыць адзенне з тканіны, але і вывязваць яго з нітак.

Вязанне — гэта ўменне рабіць з ніткі петлі і злучаць іх паміж сабой, каб утварылася палатно

Хто займаўся вязаннем?

Калісьці вязалі ў кожным доме. Звычайна вязаннем займаліся жанчыны. Дзяўчаткі, як толькі падрасталі, таксама, вучыліся вязаць. Каб асвоіць вязанне патрэбна пільная ўвага і старанне. Адметна, што гэты занятак хутка прыносіць задавальненне. Бо праз некалькі дзён у вязальшчыцы, замест клубочка нітак, новы шалік або цѐплыя шкарпэткі. А як цікава самой прыдумаць новы ўзор!..

А цяпер, давайце спрабуем разгадаць загадкі Надзеі Сторажавай, каб успомніць, чым працуе вязальшчыца! Будзьце ўважлівы, на гэтай старонцы ёсць падказка!

Пруткі

Шыдэлак (кручок)

Хадулі

Гэткія ў бабулі

спрытныя хадулі —

па нітачцы ходзяць,

узоры выводзяць,

лічаць вочкі і радкі,

называюцца . . .

Павучок

Мой жалезны павучок

слухаецца пальцаў.

Абяцае, што спляце

ѐн каўнерык ляльцы.

Пачне ў панядзелак

павучок- . . .

Шкарпэткі

Ажурны абрус

Што вязалі вязальшчыцы?

З дапамогай кручка ці пруткоў нават пачынаючая вязальшчыца вывязвала такія невялікія прадметы адзення, як шкарпэткі, рукавічкі, пальчаткі, шапачкі, шалікі. Больш вопытнай вязальшчыцы пад сілу звязаць світар, кофту, джэмпер, сукенку і нават паліто.

Усё гэта рабілі з шарсцяных нітак аднаго або некалькіх колераў. Вязанае адзенне не толькі сагравала ў халоднае надвор’е, але і ўпрыгожвала.

Карункі для ручнікоў і абрусаў. Вось іх вязальшчыцы вывязвалі кручком з тонкіх адбеленых ільняных нітак. Узоры карункаў — гэта ажурныя ромбікі, лісточкі, зорачкі. Карункі вязалі шырокія і вузкія. Шырокія прышывалі да краѐў ручніка, а вузкімі маглі ўпрыгожыць ручнік па ўсёй яго даўжыні.

Карункамі ўпрыгожвалі жаночае і дзіцячае адзенне: каўнерыкі і рукавы сукенак, галаўныя ўборы, фартухі, насоўкі.

Ажурныя сурвэткі, абрусы. Таленавітыя вязальшчыцы стваралі такую прыгажосць, прыдумвалі свае ўласныя ўзоры вязання.

Цацкі, цацачныя вырабы. У вязальшчыцы заўсѐды заставаліся невялічкія клубочкі нітак. З гэтых рэшткаў, яна вывязвала цацкі для дзяцей: лялькупрыгажуню, хітрае мышанятка, смешнага сабачку ці коціка-гарэзу. Дзяўчаткі-вязальшчыцы таксама вязалі цацкі і ўпрыгожванні для сябе.