10 этап
Віктарына з Гоням
Паважаныя ўдзельнікі! Вітаю Вас на дзясятым этапе! Вы сапраўдныя малайцы!
Мяне завуць Гоня, а гэта апошні этап нашага вэб-квэста, уяўляеце?
Зусім хутка вы атрымаеце дзясятае кодавае слова, складзеце фразу і
атрымаеце свой дыплом фіналіста!
Але памятаем, што апошняе заданне яшчэ вас чакае! Спадзяюся, што вы добра засвоілі матэрыял раздзела "Склад слова", таму што наперадзе вас чакае абагульняючая віктарына.
Без падказкі я вас, канечне, не пакіну! Таму, калі ўзнікнуць цяжкасці, вы заўсёды зможаце завітаць у нашу рубрыку "Карысная інфармацыя".
Жадаю поспехаў!