АЎТАР ВЭБ-КВЭСТА
Пацалуйка Любоў Антонаўна,
студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя", педагагічны факультэт, УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"
lubapojelyuko565@gmail.com
Паважаныя ўдзельнікі адукацыйнага вэб-квэста, дарагія мае трэццякласнікі, вітаю вас!
Я вельмі старалася прыдумаць для вас цікавы і карысны адукацыйны вэб-квэст. Я ведаю, што вы любіце разгадваць самыя складаныя загадкі і рашаць самыя цяжкія задачы. Але не хвалюйцеся, складана не будзе. Ну, а папрацаваць, канечне, прыйдзецца!Спадзяюся, што вам спадабаецца прымаць удзел у маім вэб-квэсце і ён будзе карысным для вас!
Поспехаў!
Мэта і задачы вэб-квэста
Мэта — абагульненне і сістэматызацыя ведаў вучняў па тэме «Склад слова».
Задачы:
Адукацыйная: замацаваць атрыманыя веды пра склад слова;
Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ў вучняў увагі і самастойнасці выканання заданняў;
Развівальная: развіць у дзяцей добразычлівыя адносіны.
Прадметная галіна і міжпрадметная
1. Прадметная галіна: беларуская мова
2. Міжпрадметныя сувязь: руская мова, літаратурнае чытанне
3 клас (8-9 гадоў)
"У адным казачным свеце жыве кошка ў сваёй хаце. У кошкі ёсць тры выдатныя кацяняці. Кацяняты, безумоўна, як належыць дзецям, ходзяць у школу. Часам у іх не ўсё атрымліваецца. У іх, які і ў вас, дарагія дзеці, не заўсёды добра атрымліваецца будаваць новыя словы, знаходзіць і правільна выдзяляць корань, суфіксы, прыстаўкі, ёсць праблемы з правапісам парных звонкіх — глухіх зычных у корані, правапісам прыставак і суфіксаў. Кацяняты часам прыходзяць сумныя дадому. Мама ім заўсёды дапамагае, але кошка часам нешта не ведае.
Давайце ўсе разам дапаможам кацянятам — ну, і сабе таксама! — засвоіць матэрыял. Згодныя? Малайцы!"
Этапы вэб-квэста
Этап 1. Карамелька ў пошуках пар
Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Корань слова.
Этап 2. Памочнікі Лапачкі
Корань слова. Змены гукаў у каранях слоў.
Этап 3. Гульня разам з Банцікам
Правапіс парных звонкіх - глухіх зычных у корані.
Этап 4. Коржык у пошуках форм
Формы слова. Канчатак.
Этап 5. Следапыты
Нулявы канчатак.
Этап 6. Хованкі
Формы слова і аднакаранёвыясловы.
Этап 7. Шруб і спалучэнні літар
Прыстаўка. Падваенне зычных на стыку прыстаўкі і кораня.
Этап 8. Правільны адказ
Суфікс. Падваенне зычных на стыку суфікса і кораня.
Этап 9. Прадмет, суфікс і Горніца
Правапіс прыставак і суфіксаў.
Этап 10. Віктарына з Гоням
Віктарына па ўсіх заданнях тэмы.
Матэрыялы неабходныя для правядзення вэб-квэста
Абсталяванне: Планшэт, камп'ютар.
Праграмнае забеспячэнне: Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове: Вучэбны падручнік для 3 класса.
Іншыя прыналежнасці, калі неабходна: Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста.
Web-сервісы: https://learningapps.org/
Для вэб-квэста былі выкарыстаныя:
Аўтарскі кантэнт і малюнкі з сайта trikota.tv, публікуемыя на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-Share Alike License 3.0 (CC-BY-SA).