2 мая 2023 года — пачатакрэгістрацыі на апрабацыю адукацыйнага вэб-квэста "КОШКІН ДОМ”!
Апрабацыя вэб-квэста (Вясенняя сесія. МАЙ) будзе праведзена з 10 па 30 мая 2023 года.
Вынікі апрабацыі будуць падведзены 1 чэрвеня 2023 года.
Для аўтараў вэб-квэстаў "Вясенняя сесія" — гэта магчымасць паглядзець на квэст вачыма патэнцыяльных удзельнікаў, адпрацаваць навыкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі вэб-квэста.
Для ўдзельнікаў апрабацыі "Вясенняя сесія" — гэта асабісты вопыт удзелу ў вэб-квэсце; магчымасць прапанаваць свае ідэі.
Паглядзіце матывацыйнае відэа — і да сустрэчы на апрабацыі вэб-квэста 10 мая 2023!