Легенда сцвярджае: на месцы цяперашняга аграгарадка была толькі сажалка. Вакол яе раслі дубы, таполі, ясені. А ў пятнаццаці вёрстах ад яе жыў князь. Аднойчы вечарам каля сажалкі з’явіліся шатры. Пачалі цыганы хадзіць па вёсках, паказваць фокусы, мяняць коні. Цыганкі гадалі на картах. Сярод іх была цыганка, на плячы якой сядзела варона. І была гэта цыганка вельмі прыгожая. Ноччу падкраўся князь да шатра, схапіў цыганку і ўцёк. А кахаў гэтую цыганку малады прыгожы цыган. На наступную ноч ён вызваліў сваю каханую. І пачалі цыганы збіраць свае шатры. Але падаспеў князь са сваімі слугамі і расправіўся з многімі. Забілі і маладога цыгана. Як убачыла цыганка свайго мілага- ужо забітага- схапіла сякеру, падкралася ззаду да князя і зваліла яго напавал, а сама ўскочыла на каня і ўцякла. А пазней на гэтым месцы пачалі будавацца людзі. Кажуць, што і цяпер на дрэвах у Князева многа варон, таму што яны развяліся ад той вароны, што сядзела на плячах цыганкі.
Вёска і маёнтак Князікаўшчына (цяпер Князева) у гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1597 годзе ў завяшчанні Крыштофа Вольскага, які перадаў свайму сыну Мікалаю маёнтак Крамяніца і Князікаўцы. У даведніку “Вся Россия 1990 год” у якасці ўладальніка маёнтка Князева (так ён стаў называцца ў канцы 19 ст.) указаны генерал-лейтэнант Аляксандр Зураў. Менавіта ён заклаў парк Князеўскі парк. Сёння ў Князеве 174 двары, 462 жыхары, 113 да 15 гадоў. Таксама ёсць аддзяленне сувязі, амбулаторыя, два магазіны, адміністрацыйны будынак філіяла “Князева” ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", сярэдняя школа.
У парку вёскі Князева знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 года. Пахаваны ў ёй Літвінаў Дзям’ян Іванавіч, які нарадзіўся ў горадзе Навасібірску; Малінкін Міхаіл Рыгоравіч, ураджэнец Маскоўскай вобласці; Оразмамедаў Бегды Бабаевіч з Ашхабадскай вобласці; Паперны Марк Барысавіч, які жыў да вайны ў Кіеве. Усяго ў брацкай магіле пахаваны сем воінаў, імёны трох невядомыя.
У сярэдзіне 19 ст. Ляхавічы- вёска маёнтка Крамяніца, дзяржаўная ўласнасць. Назва-этнонім; ляхі – у мінулым паўсядзённая назва палякаў. Ляхавічы, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У канцы 19 ст. 44 двары, 524 жыхары, вятрак, піцейны дом, канюшня. Па дадзеным на 2019 г. у вёсцы 107 дамоў, 170 жыхароў, да 15 гадоў- 7. У вёсцы ёсць магазін, былі бібліятэка- клуб.
Вялікія лясы акружаюць вёсачку. Яны забяспечваюць жыхароў усіх вакольных вёсак суніцамі, чарніцамі, арэхамі і грыбамі. Можна сустрэцца з вавёркай, якая грызе арэшкі.
Раніцай не трэба прачынацца самому, бо цябе разбудзіць гулкі гул чыгункі. Калі захочацца паплёскацца ў вадзе, то зрабіўшы крок, сустрэнешся з невялікай рачулкай. А за рачулкай віднеецца будынак дзіцячага садка, у якім да 2014 года праводзілі свае дашкольныя гады дзеці з навакольным вёсак.
У цяперашні час у вёсцы Кандакі 21 двор, 23 жыхары.
Назва вытворная ад прозвішча, утворанага ад слова шырокага царкоўнага паўсядзённага ўжытку: кандак – памочнік свяшчэнна служачага, запявала малітваў, невялікіх урыўкаў.
На пачатку XX ст. 155 жыхароў.
Вёска Падбалоцце ў 1597 годзе ўваходзіла ў склад маёнтка Князева, уласнасць падстолія Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Вольскага.
Ёсць магазін. За 1,8 км на захад ад вёскі, на раллі размешчаны геалагічны помнік прыроды Калінікскі камень, маса якога складае 41,7 тон. Валун прынесены ледавіком прыкладна 220-150 год таму назад з тэрыторыі Скандынавіі.
Утворана ад распаўсюджанага ў Беларусі прозвішча, вытворнага ад слова Война ці ад літоўскага дзеяслова – лаяць. На сённяшні дзень у вёсцы пражывае 6 чалавек.
Назва, вытворная ад мянушкі і прозвішча Дзяркач. Сэнсавае значэнне асновы – упарты.
У палове 80-х гг. XIX ст. вёска Крамяніцкай воласці Ваўкавыскага павета, 24 двары, 293 жыхары, валасное праўленне, школа, піцейны дом.
Назва, утвораная ад імя Станіслаў.
Станелевічы, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У канцы XIX ст. вёска, 16 двароў, 211 дзесяцін зямлі.
Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Ялуцавіч.
На пачатку XX ст. вёскі Ялуцавічы (167 жыхароў) і Ялуцавічы Казённыя (61 жыхар) у Самаравіцкай воласці Ваўкавыскага павета.
У Ялуцавічах ёсць дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да верасня 2020 г. у вёсцы працавала пачатковая школа.
Улічваючы, што вёска даволі населеная маладымі людзьмі, асноўны занятак жыхароў складае раслінаводства. На многіх падворках абарудаваны цяпліцы, цэлыя зямельныя надзелы адведзены пад вырошчванне агародніны: буракі, морква, капуста, цыбуля. У цяпліцах з ранняй вясны да позняй восені паспявае ўраджай салаты, агуркоў, памідораў, перцаў, які рэалізуецца на базарах у г.п.Зэльва і г.Ваўкавыск, кірмашах.
Азначае задворнікі, задварцы ці задворныя – пасяленцы, выйшаўшыя з вялікай сям'і, двара, агульнай гаспадаркі.
Задвор'е, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У XIX ст. вёска маёнтка Крамяніца, 39 двароў. 101 мужчынская душа, сяляне мелі 354 дзесяціны зямлі.
Хутар у Крамяніцкім сельсавеце, які размешчаны на ўзгорку непадалёку ад шашы Крамяніца - Ваўкавыск.
У канцы XIX ст. маёнтак у Крамяніцкай воласці Ваўкавыскага павета. На пачатку XX ст. маёнтак, 299 жыхароў, уласнасць графа Людвіга дэ-Жэльві. У складзе філіяла "Князева» ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі".
Вёска, размешчана на роўнай мясцовасці.
Крамяніца Дольная, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У канцы XIX ст. маёнтак, уласнасць графа Людвіга дэ-Жэльві, у складзе Крамяніцкай воласці Ваўкавыскага павета. Знаходзіцца помнік І.У. Мічурыну.
Назва-арыенцір; побач з вёскаю раслі грушы.
Падгрушаны, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У другой палове XIX ст. вёска, 8 двароў, 124 дзесяціны зямлі; фальварак, 130 дзесяцін зямлі; уласнасць І.Калянкевіча. На пачатку XX ст. вёска, 285 жыхароў.
Укаранілася назва вёскі ад уласнага імя заснавальніка вёскі і першага яе жыхара яўрэя Марціна.
Марцінавічы, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У XVII ст. вёска, уласнасць Грызельды Сапегі, потым Гродзенскага брыгіцкага манастыра. На пачатку XXст. 113 жыхароў.
Назва паходзіць ад агульнага «конь».
Каняўцы, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У канцы XIX ст. вёска, 26 двароў, сяляне мелі 318 дзесяцін зямлі.
Назва ўтворана ад прозвішча Лебедзь, а таксама ёсць другая версія: вёска мае арніталагічную назву і паходзіць ад уласнай назвы птушкі - лебедзь.
Лебяды, вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
На пачатку XX ст. вёска ў Самаравіцкай воласці Ваўкавыскага павета, 24 жыхароў; чыгуначны паўстанак.
З успамінаў старажылаў азначае, што сваю назву вёска узяла ад рачулкі Крамянкі, ля якой размешчана. Між тым, вучоныя сцвярджаюць, што вёска сваёй назвай абавязана крэмнезёму, які прымяняўся ў гаспадарчай дзейнасці яшчэ ў каменным веку. Аснова слова «крэмень» і стала ўтваральнікам назвы вёскі.
Крамяніца, вёска, центр сельсавета да 2014 года.
Вядома з 2-й паловы XVст., як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. На пачатку XX ст. сяло, 325 жыхароў; маёнтак, 19 жыхароў. У складзе Крамяніцкай воласці Ваўкавыскага павета.
У вёсцы майстэрні філіяла "Князева", магазін, возера, у якім шмат рачной рыбы (карп, карась, падлешчык, окунь). Самы значны аб'ект-- касцёл Найсвяцейшага Божага Цела і святога Ежы - помнік архітэктуры XVII ст. Магіла савецкага воіна, які загінуў у гады ВАВ.
Назва ўтворана ад беларускай і літоўскай асноў жад, у беларускай мове – жадаць. Шырокае распаўсюджванне асновы ў старажытнарускіх уласных імёнах дае падставу звязваць яе сэнсавае значэнне з асновай жадан (жаданы госць, жаданы сын). Такім чынам, назва, відаць, патранімічнага паходжання.
Назва ўтворана ад агульнага рускага слова «звезда».
Да 1969 г. вёска мела назву Свінашкі.
Назва, мабыць, паходзіць ад балтыйскага гіекзііз – арэх.
У другой палаве XIXст. вёска, уласнасць С. Міцкевіча. У канцы XIX ст. вёска, 6 двароў, 77 дзесяцін зямлі, маёнтак, 288 дзесяцін зямлі, уласнасць К.Павенскага.
Вёска ў Крамяніцкім сельсавеце.
У 1597 г. вёска маёнтка Князева, уласнасць падстолія ВКЛ К.Вольскага, затым мечніка кароннага і старосты кшэпіцкага М.Вольскага. У 1624 г. уласнасць Г. Сапегі. У другой палове XVII ст. і да 1842 г. вёска фальварка Князева, уласнасць Гродзенскага брыгіцкага манастыра. У 80-я гг. XIX ст. вёска маёнтка Князева, 68 двароў, 771 жыхар, лаўка, 2 піцейныя двары.
У пасляваенны час у двухпавярховым будынку (адзіны на ўсю вёску) была арганізавана школа, у якой дзеці навучаліся ў дзве змены. Пасля таго, як у 1981 годзе пабудавалі сярэднюю школу ў Князева і вучні перайшлі вучыцца ў новы будынак, быў адкрыты пашывачны цэх. У 1990-ыя гады, пасля развалю Савецкага Саюза, будынак пэўны час не выкарыстоўваўся. У цяперашні час будынак знаходзіцца ва ўласнасці Зэльвенскага райвыканкама. У ім адкрыты Дом культуры і бібліятэка. Працуе этнаграфічны музей. Маецца прасторная зала для правядзення культурна-забаўляльных мерапрыемстваў з дарослымі і дзецьмі.