НАШ КРАЙ В ГОДЫ ВОВ

Экспазіцыя "Наш край у гады вялікай Айчыннай вайны" складаецца з раздзелаў "У гады ліхалецця", у якім расказваецца пра дзейнасць партызан і падпольшчыкаў на тэрыторыі Ханявіцкага мікрараёна. У другім раздзеле экспазіцыі "Перамога” паведамляецца пра вызваленне роднага краю ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў і ўшанаванне памяці загінуўшых за радзіму. Экспазіцыю дапаўняюць экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх гільзы, каскі, нямецкі тэрмас, штык – нож. Аб гераічным мінулым нашых продкаў сведчаць пасведчанні аб узнагароджванні нашых землякоў і падзякі за адвагу ў баях, аб’яўленыя маршалам Г.Жукавым. Архіўныя дакументы, матэрыялы газет таго часу і фотаздымкі дапаўняюць экспазіцыю.